МАКА́РАЎ Яўген Канстанцінавіч (н. 6.8.1963, в. Вярэйцы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1985). З 1985 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі кіравання, вектарнай аптымізацыі. Устанавіў структуру і даследаваў асн. ўласцівасці характарыстычных мностваў рашэнняў ураўненняў у поўных вытворных. Распрацаваў метады рашэння задач кіравання з дапамогай характарыстычных паказнікаў Ляпунова. Даказаў лінейную звязнасць мноства эфектыўных пунктаў кампакта ў хаўсдорфавай тапалагічнай прасторы.
Тв.:
О полной интегрируемости уравнений линейного приближения для вполне интегрируемых квазилинейных уравнений в полных производных // Дифференциальные уравнения. 2000. Т. 36, № 12;
Efficient sets of convex compacta are arcwise connected (разам з М.М.Рачкоўскім) // Journ. of optimization theory and applications. 2001. Vol. 110, № 1.
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)