пра́йвесі
(англ. privacy)
недатыкальнасць асобы і прыватнага жыцця, якія ў ЗША культывуюцца ў грамадстве і ахоўваюцца дзяржавай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пу́бліка
(польск. publika, ад лац. publicus = грамадскі)
людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
экспарцёр
(фр. exporteur, ад лац. exportare = вывозіць)
краіна, установа або асоба, якія займаюцца экспартам 1 (проціл. імпарцёр).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
го́ман, ‑у, м.
Бязладны шум мноства галасоў. — На шчасце маладым! — урачыста падняўся сват, калі гоман і шум зноў крыху улёгся. Васілевіч. // перан. Пра спалучэнне прыродных гукаў. Беларусам, якія не дома, Пэўна, сніцца бароў нашых гоман. Лось. Раніца была ясная, росная, з птушыным гоманам і гудзеннем пчол. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баге́ма, ‑ы, ж.
1. зб. У буржуазным грамадстве — матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), якія жывуць легкадумна, бязладна.
2. Разм. Бязладны быт такога асяроддзя. Але ў рамане «сонца не свеціць»: за «лапінамі» мяшчанства, багемы і г. д. не бачны гераічныя будні сучаснасць. Адамовіч.
[Фр. bohème.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галасні́к, ‑а, н.
1. Рэзанатарная адтуліна ў верхняй дэцы струнных музычных інструментаў для павелічэння працягласці і сілы гуку.
2. звычайна мн. (галаснікі́, ‑оў). Медныя або керамічныя пасудзіны ў форме гаршкоў, якія ўмуроўваюцца ў сцены сваімі адтулінамі ўнутр і служаць для паляпшэння акустыкі памяшкання. Галаснікі Каложскай царквы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзі́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак.
2. у знач. наз. адзі́нкавае, ‑ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з’ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з’яў або прадметаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дарасці, ‑ей; адз. водарасць, ‑і, ж.
1. Ніжэйшыя споравыя вадзяныя расліны, у якіх адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.
2. Разм. Расліны, якія жывуць у вадзе. Далей ад берага, на глыбіні чатырох-пяці метраў, відаць густая, высокая водарасць — нібы лес з-пад крыла самалёта. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амплуа́, нескл., н.
Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык. // перан. Круг заняткаў каго‑н. [Смірын:] — Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.
[Фр. emploi — ужыванне, роля.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антрапаге́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да чалавека, звязаны з дзейнасцю чалавека.
•••
Антрапагенны ландшафт — геаграфічны ландшафт, у фарміраванні якога адыграла ролю гаспадарчая дзейнасць чалавека.
Антрапагенны рэльеф — рэльеф, зменены або створаны дзейнасцю чалавека.
Антрапагенныя глебы — глебы, якія ўтварыліся ў выніку свядомай, мэтанакіраванай дзейнасці людзей (парніковыя глебы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)