Ра́бчык1 ’лясная птушка’ (ТСБМ; лудз., Сл. ПЗБ; Ян., ТС), рабе́ц ’рабчык’ (Гарэц.), рабо́к ’рабчык’ (Дразд.), ра́бка ’самка рабчыка’, ’плямістая карова’ (ТС), ст.-бел.рабецъ, рябецъ, рус.ря́бчик, укр.ря́бчик, о́рябка, польск.jarząbek, чэш.jeřábek, в.-луж.wjerjabka, балг.я́ребица ’курапатка’, літ.jerubė̃. Узыходзяць да і.-е. кораня *ē̆reb(h)‑: *ō̆reb(h)‑ (на агульнаславянскай глебе з назалізаваным e: *(j)eręb‑), які меў значэнне цёмна-чырвонага і бурага колераў, параўн. ст.-в.-ням.erpf ’цёмны’, ’чорна-буры’, ст.-ісл.jarpr ’карычневы’, ’буры’ (Покарны, 1, 334).
Ра́бчык2 ’клін у заднім навоі’ (Ян.). Няясна, параўн. рабу́шка2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубі́н, ’каштоўны камень чырвонага колеру’ (ТСБМ). Рус.руби́н, польск.rubin, чэш.rubín, серб.-харв.ру̀би̑н, балг.руби́н. Ст.-бел.рубинъ са ст.-польск.rubin < ням.Rubin < познелац.rubinus ’рубін’ < ruber або rubeus ’чырвоны’ < і.-е.*reudh‑, роднаснага да руды, гл. (Брукнер, 466; Фасмер, 3, 511; Булыка, Запазыч., 288).
Рубі́н2, рубі́ха ’драўляны брусок з насечкамі для качання бялізны’ (Касп.). Ад рубіць ’сячы’ (гл.) са словаўтваральным значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Падобныя ўтварэнні з суфіксам ‑ін‑ (аднак, жаночага роду): лупіна, адбоіна ’адбіты кавалак’ і інш., з суфіксам ‑іх‑а (‑ых‑a): жаць (жмуць) — жмыха (магілёўскі рэгіянальны, нерэгулярны тып).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абза́ц
(ням. Absatz)
1) водступ управа (чырвоны радок) у пачатку тэксту або яго часткі;
2) адносна закончаная ў сэнсавых адносінах частка тэксту ад аднаго чырвонага радка да наступнага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
во́хра, о́хра
(польск. ochra < лац. ochra, ад гр. ochra)
прыродная фарба жоўтага або чырвонага колеру, якая ўяўляе сабой гліны, моцна ўзбагачаныя гідратамі вокіслаў жалеза (ліманітам, гетытам і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
о́рдэн1, ‑а, м.
Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі. Ордэн Леніна. Ордэн Кутузава. Ордэн Чырвонай Зоркі. □ Тры баявыя ордэны ўпрыгожылі грудзі Ваўчка.Хадкевіч.Ордэн баявога Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі.«Звязда».
[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]
о́рдэн2, ‑а, м.
Манаскае або рыцарска-манаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам. Ордэн езуітаў. Ордэн мечаносцаў.// Назва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб’яднанняў, арганізацый. Масонскі ордэн.
[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]
о́рдэн3, ‑а, м.
Тое, што і ордэр 2. Дарычны ордэн.
[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гваздзі́к
(ст.-польск. gwoździk)
травяністая расліна сям. гваздзіковых з пахучымі кветкамі чырвонага, ружовага або белага колеру, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
я́шма
(тур. yešim, ад ар. yasm)
горная асадачная парода чырвонага, зялёнага, шэрага, белага або чорнага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны камень і ў мастацкіх вырабах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ра́лца1 ’галінка, вілападобнае разгалінаванне’ (капыл., Сл. ПЗБ), ра́лцэ, ра́льцэ ’сук, разгалінаванне’ (ТС), ра́льца мн. л. ’рожкі ў калаўроце’ (там жа), ’рожкі дня шпулькі ў кроснах’ (Лексика Пол.). Памяншальнае ад рала1 (гл.) пры дапамозе суф. ‑ц(а), з магчымым варыянтам ‑ц(ы), а таксама варыянтнай мяккасцю асновы, як кола — колца/кольца, рыла — рылца/рыльца і пад.
Ра́лца2 (rałce): do dworu przynoszą w darze jaja farbowane, zwane tu rałce (пін., Кольб.), адз. л. rałec ’велікоднае яйка чырвонага колеру’ (там жа). Відаць, да ралца1, першапачаткова гэта было абрадавае ўпрыгожанае дрэўца (параўн. рагаценька, гл.), т. зв. *рало (дрэва жыцця?), пазней замененае велікодным яйкам, параўн. укр.рале́ць ’віншавальны падарунак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКТЫНАМІКО́З (ад актына... + ...мікоз),
хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, радзей чалавека, што выклікаецца грыбкамі з кл.актынаміцэтаў, якія пастаянна прысутнічаюць у арганізме (поласць рота, страўнікава-кішачны тракт, верхнія дыхальныя шляхі і інш.), а таксама пашыраны і ў прыродзе (глеба, расліны). Найчасцей хварэе буйн. раг. жывёла, успрымальныя авечкі, коні, свінні, драпежныя. У буйн. раг. жывёлы часцей пашкоджваюцца косці і тканкі ніжняй сківіцы, лімфавузлы, радзей іншыя часткі цела. Характарызуецца ўтварэннем шчыльных пухлін, інфільтратаў, абсцэсаў, свішчоў і рубцоў. У чалавека больш хварэюць мужчыны ва ўзросце 21—40 гадоў. Пры вузлаватай форме актынамікозу ў глыбокіх слаях скуры ўтвараецца цвёрды, цвёрдаэластычны, маларухомы інфільтрат цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем, які нагнойваецца і прарывае свішчамі з гноем. Пры бугарковай форме ў тоўшчы скуры і падскурнай клятчатцы ўзнікаюць дробныя, паўшарападобныя, цвёрдыя, бязбольныя, цёмна-чырвоныя бугаркі, якія найчасцей нарываюць з выдзяленнем кроплі гною, потым утвараюцца свішчы. Пашкоджваецца і падскурная клятчатка. Язвавая форма развіваецца ў аслабленых хворых. Язвы мяккія, няроўныя, скура вакол іх сіняватага колеру. Атэраматозная форма — інфільтрат дыяметрам да 5 см, эластычнай кансістэнцыі, акрэслена абмежаваны, з паслядоўным нагнойваннем, выдзяленнем гною і свішчамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙСКАЯ СІМВО́ЛІКА,
сістэма атрыбутаў, агульных для ўсяго алімпійскага руху. Уключае алімпійскі сімвал, дэвіз (разам складаюць алімпійскую эмблему) і сцяг. Алімпійскі сімвал — 5 пераплеценых кольцаў блакітнага, чорнага, чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў — аб’яднанне ў алімпійскім руху пяці кантынентаў. Алімпійскі дэвіз — «Citius, altius, fortius» («Хутчэй, вышэй, мацней»), Існуюць таксама неафіц. дэвізы (сфармуляваны П. дэ Кубертэнам): «Спорт — гэта мір», «Галоўнае не перамагчы, галоўнае — удзельнічаць». Алімпійскі сімвал і дэвіз зацверджаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) у 1913. Ён жа зацвердзіў іх у 1920 як часткі афіц. алімпійскай эмблемы, права выкарыстоўваць яе маюць толькі МАК і нац. алімпійскія к-ты. Алімпійскі сцяг — белае палотнішча з алімпійскім сімвалам у цэнтры; зацверджаны МАК у 1913. Вывешваецца на алімпійскіх спаборніцтвах з 1920. Спалучэнне колераў сцяга і алімпійскіх кольцаў сімвалізуе колеры ўсіх нацый. Да алімпійскай сімволікі адносяцца таксама афіц. эмблемы нац. алімпійскіх к-таў (спалучаюць алімпійскі сімвал з элементамі дзярж. геральдыкі), Алімпійскіх гульняў, сесій, кангрэсаў, т.зв. спадарожныя алімпійскія сімвалы (талісманы гульняў, піктаграмы, тэрміны-надпісы і інш.). Выкарыстанне алімпійскай сімволікі ў рэкламных і камерцыйных мэтах, не звязаных з алімпійскім рухам, забаронена алімпійскай хартыяй.