Ра́лца 1 ’галінка, вілападобнае разгалінаванне’ (капыл., Сл. ПЗБ), ра́лцэ, ра́льцэ ’сук, разгалінаванне’ (ТС), ра́льца мн. л. ’рожкі ў калаўроце’ (там жа), ’рожкі дня шпулькі ў кроснах’ (Лексика Пол.). Памяншальнае ад рала 1 (гл.) пры дапамозе суф. ‑ц(а), з магчымым варыянтам ‑ц(ы), а таксама варыянтнай мяккасцю асновы, як кола — колца/кольца, рыла — рылца/рыльца і пад.
Ра́лца 2 (rałce): do dworu przynoszą w darze jaja farbowane, zwane tu rałce (пін., Кольб.), адз. л. rałec ’велікоднае яйка чырвонага колеру’ (там жа). Відаць, да ралца 1, першапачаткова гэта было абрадавае ўпрыгожанае дрэўца (параўн. рагаценька, гл.), т. зв. *рало (дрэва жыцця?), пазней замененае велікодным яйкам, параўн. укр. рале́ць ’віншавальны падарунак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)