Нінаві́дны ’непрыгожы, непрыглядны’ (жлоб., Жыв. сл.). Відаць, ненавідны (гл. ненавідзець) з тыповым фанетычным пераходам не > ні або змяшэннем, адмоўных часціц не і ні (Карскі 2–3, 450). Аднак семантыка дапускае другаснае збліжэнне з від ’выгляд; твар’, параўн. выраз на від ’на выгляд, тварам’ (+ні на від?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малойчык ’малады чалавек, хлопец’, ’маладзец’ (Касп.) (пагардж.) ’чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’жаніх’ (віл., З нар. сл.). З малодчык, якое з маладзец (гл.). Аб пераходзе ‑дч‑, ‑тч‑, у ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351. Значэнне ’чалавек амаральных паводзін’ запазычана з рус. молодчик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адза́баль, адзабылі, адзаль ’сапраўды’ (Касп.), адзабль, адзабыл ’праўда (прыслоўе)’ (Карскі 2–3, 71, 73, віц.), адзабль ’ці праўда’ (Мат. Смал.), параўн. рус. сіб. забыль ’праўда, сапраўды’, адзабль, адзабыль, ад‑за‑бы‑ль да быць (гл.). Структура ад‑забыль эквівалентна са‑праўды (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабаця́га ’старанны, шчыры працаўнік’ (ТСБМ, Нас.; шальч., Сл. ПЗБ), робогця́га ’тс’ (ТС), рабацяќа ’працаўнік’ (Ян.), ст.-бел. (склонавыя формы) роботягу, роботягомъ (Сл. Скар.), роботяговъ, укр. роботя́га ’працавіты чалавек’. Утворана ад рабо́та (гл.) з экспр. суф. ‑аг‑а, параўн. Карскі (2–3, 34) адносна роботѧга (XVI ст., Скарына).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус. мчать, мча́ться, укр. мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш. mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав. мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́нніца ’вінакурня’ (Нас., КТС, Карл.), укр. ви́нниця, рус. смал., кур., сіб. винница, ст.-рус. винница ’тс’ (з XVII ст.). Узнікла шляхам семантычнага пераносу з вінніца ’вінаграднік’; ’месца на вінаградніку, дзе гналі віно (гарэлку)’. Ст.-бел. винница ’вінаграднік, вінаград’ запазычана з польск. winnica (Булыка, Запазыч., 64; Карскі, Труды, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́скі, на́ські ’наш, свой’ (Нас., Рам., Яруш., Растарг.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Маг., Янк. 1, Бяльк.; міёр., Нар. сл.), на́скі ’тутэйшы’ (Сл. ПЗБ), на́ські ’наш (беларускі)’ (Жд. 2), ’таварыскі’ (Ян.), укр. наський ’тс’. Ад наш (> наш‑скі), паводле Карскага — «займеннікавае ўтварэнне на народнай аснове» (Карскі 2–3, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́шцы, на́сцы ’наскі, тутэйшы’ (ТС). Няясна; магчыма, глыбокі архаізм адпаведна да на́шскі ’тс’ з пераходам ‑кі > ‑цы, параўн. уроцьКурокі ’хвароба ад дрэнных вачэй’, кадуцыс кадукі, ад кадук ’бяда, няшчасце’, адносна апошніх гл. Карскі, 1, 365–366; параўн. заканамернае польск. litewscy ’літоўскія’ пры litewski ’літоўскі’ і пад. Гл. наскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́дла ’труп жывёліны, мярцвячына; аб кім-, чым-н. вельмі дрэнным’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Грыг., Мядзв., Гарэц.), па́дліна ’тс’ (ТС), па́дло ’аб тым, хто благі’ (Сл. ПЗБ). З польск. padło ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146), таксама як і па́дліна < польск. padlina (Кюнэ, Poln., 83). Да падаць (Брукнер, 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспада́р ’гаспадар’ (Шн.). Жураўскі (Праблемы філал., 43) і Булахаў (Працы IM, 2, 61) адзначалі старабеларускія варыянты господаръ, осподаръ, сподаръ; ст.-бел. осподаръ ужо ў грамаце 1386 г. Г‑ страчвалася фанетычна ў пачатку слова перад галосным (Карскі, 1, 371–372), магчыма, у выніку асэнсавання яго як пратэтычнага. Гл. гаспадар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)