РАШЭ́ТНІКАЎ (Фёдар Паўлавіч) (28.7.1906. с. Сурска-Літоўскае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 13.12.1988),
расійскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1974). Правадз.чл.АМСССР (1953). Вучыўся ў Ін-це выяўл. мастацтваў у Маскве (1929—34). У 1937—38 супрацоўнічаў з час. «Крокодил». Выкладаў у маскоўскіх маст. (1953—57) і пед. (1956—62) ін-тах. У 1974—87 віцэ-прэзідэнт АМСССР. Аўтар жанравых карцін «Прыбыў на канікулы» (1948), «Зноў двойка» (1952), твораў на гіст., батальныя, публіцыстычныя тэмы «За мір!» (1950), «В’етнамская маці» (1968), «Апалон—Саюз» (1982), партрэтаў «Першыя героі Савецкага Саюза» (1976), «А.В.Ляпідзеўскі» (1979), трыпціха «Таямніцы абстракцыянізму» (1960), ілюстрацый да кніг. Майстар востравыразных графічных і скульпт. шаржаў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
расійскі арганіст, піяніст, музыказнавец, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Д-р мастацтвазнаўства (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1938, па кл.фп.; 1941, па кл. аргана), з 1942 выкладаў у ёй (з 1963 праф.). Яго выканальніцтва спалучала віртуознае валоданне арганам, маштабнасць і вобразнасць ігры, высакародную строгасць інтэрпрэтацыі. У рэпертуары творы розных стыляў і эпох: Я.Свелінка, Ф.Куперэна, І.С.Баха, С.Франка, П.Хіндэміта, А.Гедыке, Дз.Шастаковіча і інш.Аўтар рэдакцый клавірных твораў Баха, Г.Ф.Гендэля, фп. санат і канцэртаў І.Гайдна, В.А.Моцарта, К.М.Вебера, Ф.Мендэльсона, М.Рымскага-Корсакава і інш.; даследаванняў па гісторыі аргана і арганнай музыкі («Арган у гісторыі рускай музычнай культуры», 1979). Сярод вучняў А.Янчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУД ((Rude) Франсуа) (4.7.1784, г. Дыжон, Францыя — 3.11.1855),
французскі скульптар, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў жывапісца Ф.Дэвожа ў Дыжоне (з 1798), у скульпт. Э.Голя і П.Картэлье ў Парыжы (з 1807). Зазнаў уплыў Ж.Л.Давіда. У 1815—27 працаваў у Бельгіі, у 1842 у Італіі. Аўтарманум. рэльефу «Марсельеза» («Выступленне добраахвотнікаў у 1792 годзе», 1833—36), трыумфальнай аркі на плошчы дэ Голя ў Парыжы, якія вызначаюцца абагульненасцю і адначасова глыбокай жыццёвасцю вобразаў, рытмічнай цэласнасцю і дынамікай кампазіцыі, багатай пластыкай фігур. Сярод. інш. твораў: «Меркурый завязвае сандалю», партрэтны бюст Давіда (абодва 1827), «Неапалітанскі рыбак з чарапахай» (1833), надмагіллі Г.Кавеньяка на могілках Манмартр (1845—47), Напалеона (1846), помнік маршалу Нею на плошчы Абсерваторыі (1852—53) у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́К (Аркадзь Дзянісавіч) (25.12.1911, в. Валосавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 14.11.1997),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч БССР, ген.-маёр (1966). Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1939 1-ы сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну 1-ы сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, чл. Гомельскага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага Партыз. злучэння. Пасля вайны ў Гомельскім абкоме, з 1957 1-ы сакратар Мінскага абкома КПБ, кіраўнік спраў СМБССР, у 1960—71 1-ы нам. старшыні КДБ. Чл.ЦККПБ у 1954—61. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—71. Аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАНО́ВІЧ (Аляксандр Паўлавіч) (23.4.1919, в. Пятроўшчына, цяпер у межах Мінска — 30.5.1982),
капітан 1-га ранту (1967). Канд.ваен.-марскіх н. (1963), праф. (1981). Скончыў Севастопальскае вышэйшае ваен.-марское вучылішча (СВВМВ, 1941), Ленінградскую ваен.-марскую акадэмію (1948). У 1936—38 працаваў у рэдакцыі газ. «Звязда». У Вял.Айч. вайну камандзір вучэбнай роты ў Каспійскім ваен.-марскім вучылішчы (Баку), афіцэр дывізіёна мінных тральшчыкаў Волжскай ваен. флатыліі. У час баявога тралення Волгі 9.5.1943 тральшчык падарваўся на міне і амаль увесь яго экіпаж загінуў, Р. цяжка паранены. Пасля ампутацыі нагі ў канцы 1943 вярнуўся на флот. У 1948—82 выкладаў гісторыю ваен.-марскога майстэрства ў СВВМВ. Аўтарваен.-навук.прац. У Мінску яго імем названа вуліца, устаноўлена мемар. дошка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ТЭР ((Ritter) Герхард) (6.4.1888, г. Бад-Зодэн-Алендорф, Германія — 1.7.1967),
нямецкі гісторык. Брат усходазнаўца Гельмута Р. (1892—1971) і тэолага Карла Бернгарда Р. (1890—1968).
Вучань Г.Онкена. Праф. Гамбургскага (з 1924) і Фрайбургскага (1925—56) ун-таў. Удзельнік Супраціўлення нацысцкаму рэжыму, у 1944—45 зняволены. Прадстаўнік класічнай нац.-дзярж., прапруска-пратэстанцкай традыцыі герм. гістарыяграфіі. Даследаваў розныя перыяды гісторыі Германіі і метадалогію гісторыі. Аўтар прац «Лютэр» (1925), «Штайн» (т. 1—2, 1931), «Фрыдрых Вялікі» (1936), «Сіла дзяржавы і утопія» (1940, у 1948 перавыдадзена пад назвай «Дэманія ўлады»), «Сусветны ўплыў Рэфармацыі» (1941), «Еўропа і нямецкае пытанне» (1948), «Карл Гёрдэлер і нямецкі рух Супраціўлення» (1954), «Дзяржаўная палітыка і ваеннае рамяство» (т. 1—4, 1954—68), «План Шліфена» (1956) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ГЕР ((Reger) Макс Іаган Баптыст Іозеф) (19.3.1873, Бранд, каля г. Кемнат, Аўстрыя — 11.5.1916),
нямецкі кампазітар, арганіст, піяніст і дырыжор. Вучань Г.Рымана. У 1890—96 выкладаў у кансерваторыі ў г. Вісбадэн (Германія), з 1905 — у Муз. акадэміі ў Мюнхене, з 1907 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. У 1911—14 прыдворны капельмайстар у г. Майнінген (Германія). Працягваў традыцыі І.С.Баха. Аўтар твораў: для салістаў, хору з арк.; сімфаньеты і серэнады для арк.; канцэрта для скрыпкі з арк.; камерна-інстр. ансамбляў; варыяцый і фуг на тэму Баха для фп.; харальных фантазій і прэлюдый для аргана і інш.; шматлікіх тэарэт. прац, у т. л. «Аб мадуляцыі» (1903).
Літ.:
Крейнина Ю.В. Регер и мастера XX в. // Проблемы истории австро-немецкой музыки. Первая треть XX в М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНА́Р ((Renard) Жуль) (22.2.1864, Шалон-сюр-Мен, Францыя — 22.5.1910),
французскі пісьменнік. Дэбютаваў як паэт-сімваліст (зб. вершаў «Ружы», 1886). Першы буйны празаічны твор — раман «Макрыцы» (1887) пра жыццё вясковых буржуа. У рамане «Паразіт» (1892) сатыр. вобраз пісьменніка-псеўдабунтаўшчыка і прычыны яго дэградацыі. Тэмы дзяцінства і вёскі распрацоўваў у рамане «Рыжык» (1894). Аўтар зб-каў нарысаў і апавяд. «Патайны ліхтар» (1893), «Вінаградар у сваім вінаградніку» (1894), «Буколікі» (1896), «Нашы суровыя браты» (1908) пра сял. побыт, п’ес, у т. л. «Ханжа» (1909) і інш. Найбуйнейшы яго твор — «Дзённік» (выд. 1927), у якім адлюстраваны светапогляд і прынцыпы Р., грамадскае і культ. жыццё Францыі канца 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЛЬЕВА (Таццяна Мітрафанаўна) (н. 15.3.1938, в. Бестрань Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне псіхалогіі. Д-рпсіхал.н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1962). Настаўнічала. З 1971 у Нац. Ін-це адукацыі. Даследуе праблемы навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; пытанні мыслення, маўлення, разумення і свядомасці чалавека ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы. Навук. кіраўнік распрацоўкі канцэпцыі «Нацыянальнай пачатковай школы» (1992).
Тв.:
Психологические вопросы овладения русским языком. Мн., 1983;
Дар слова: Говорим по-русски... Гаворым па-беларуску... Мн., 1986 (разам з М.Р.Яленскім);
Мышление и деятельность — основные факторы развития человека в системе непрерывного образования // Пачатковае навучанне: Сям’я. дзіцячы сад, школа. 1999. № 5. С. 85—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Канстанцін Апалонавіч) (6.6.1844, г. Таганрог, Расія — 13.2.1905),
рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1862—73). Правадз.чл.Пецярб.АМ (з 1895). Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак (1878, гл.Перасоўнікі). З 1891 выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, з 1897 у Пензенскім маст. вучылішчы (дырэктар). Для творчасці характэрны выкрывальная скіраванасць, імкненне перадаць складаную псіхалогію і выразнасць нар. тыпажу, майстэрства кампаноўкі шматфігурных сцэн. Пісаў пераважна жанравыя карціны: «Рамонтныя работы на чыгунцы» (1874), «Сустрэча абраза» (1878). У шэрагу твораў сцэны нар. жыцця набываюць трагедыйнае гучанне («На вайну», 1880—88), перадаюць вастрыню сац. канфлікту («Спрэчка на мяжы», 1897). Аўтар ілюстрацый, афортаў, літаграфій.