btun* vt

1) здыма́ць (паліто)

2) пако́нчыць, распра́віцца (з чым-н.);

etw. mit inem Scherz ~ ператвары́ць што-н. у жарт;

die Sche still ~ замя́ць спра́ву

3) перан. вызваля́цца (ад чаго-н.), кіда́ць (што-н.);

ine Gewhnheit ~ кі́нуць прывы́чку, адвы́кнуць (ад чаго-н.)

4) забіва́ць, рэ́заць, кало́ць (жывёлу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ра́йба ’дарадчык’ (Сцяцко, Афікс. наз., 33). Ад раіць пры дапамозе суф. -ба. Значэнне асобы паводле дзеяння (там жа). Гл. ра́йца, ра́йка2.

Райба́ ’раенне’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. ройба ’тс’. Параўн. рус. дыял. ройба ’адлёт маладых пчаліных роеў’, польск. rójьba/rójka ’шуканне пчоламі новага месца пасялення, рою’. Вытворнае ад прасл. *roj < і.-е. *roi‑/*rei‑ ’ток, бег, імкненне, хуткасць’, што развіваецца ў *rějati ’віцца, лятаць’ (спачатку пра птушак, насякомых) — параўн. далейшае развіццё семантыкі ў бел. рэяць ’лятаць плаўна і лёгка, лунаць, развівацца’, рус. реять ’тс’. Форма райба́ прадстаўляе сабой аддзеяслоўнае ўтварэнне па мадэлі: пасціпасьба, рэзацьразьба, адпаведна рэяцьрайба. Булыка (Лекс. запаз., 16) сцвярджае, што варыянт ройба (сустракаецца ў ст.-бел. помніках з 1540 г.) з’яўляецца запазычаннем з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрозь прысл. і прыназ. ‘усюды, кругом’, ‘заўсёды, праз увесь час’, ‘праз, цераз што-небудзь; навылёт’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Варл.), скрузь ‘тс’ (Мат. Гом.), скрозь ‘праз’, ‘супроць’ (Ян.); а таксама крозь, кроз, круз, крызь ‘праз, скрозь’, ‘усюды’ (ТС). Укр. скрізь, рус. скрозь, польск. skroś, wskroś, чэш., славац. skrz, skrze, серб.-харв. скро̑з, славен. skrọ̀z, балг. дыял. скръз; таксама ўкр. крізь, славац. krez, kroz, серб.-харв. кро̏з, кро̏за, балг. кроз, кръз, ст.-слав. скръзѣ. Прасл. *(s)kъrъ > *(s)kъrsъ ‘насупраць, праз’, параўн. літ. sker̃sas ‘папярок’. Далей дапускаюць кантамінацыю *kers‑ і *skvozě (рус. сквозь), а корань *kers‑ узводзіцца да і.-е. *kerts‑ ад *kert‑рэзаць’. Гл. Фасмер, 3, 658 з літ-рай; БЕР, 6, 805; Махэк₂, 549 (< прасл. *skrozě); ESSJ SG, 1, 237–238.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калаці́цца, калачуся, калоцішся, калоціцца; незак.

1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся. Ад артылерыйскай стральбы калаціліся сцены. Лынькоў. // Часта, сударгава ўздрыгваць (пра рукі, ногі, цела і пад.). Калаціцца ад страху. □ Калі Арына дакранулася да яе [Ледзіных] плячэй, то пад рукой адчула, як дачка калоціцца ў немым плачы. Карпаў. У нецярплівым чаканні моцна грукае сэрца і калоцяцца рукі. Шамякін. // Моцна біцца (пра сэрца). Рукі яго [Хвашча] трэсліся, вочы ліхаманкава разгараліся, сэрца калацілася, гатовае выскачыць. Лупсякоў.

2. Разм. Біцца, сварыцца. — Зямля ж, брат, вольнаю з’явілася ў свет, дык навошта дзяліць яе, рэзаць на шматкі, калаціцца з-за яе? Колас. [Сыны] калаціліся і грызліся адзін з адным за сваю .. гаспадарку. Чорны.

3. перан. Непакоіцца, хвалявацца за каго‑, што‑н. Калі .. [камендант] заходзіў у вёску — сяляне баяліся паказацца, калаціліся за сваё дабро. Бажко. // над кім-чым. Клапаціцца аб кім‑н., старанна, клапатліва ахоўваць каго‑н. Калаціцца над дзецьмі, унукамі. // Берагчы што‑н., ашчадна расходаваць. Калаціцца за кожную капейку. □ Безумоўна, большасць калгасаў тут бачыла беражлівае сэрца Вароніча, які за кожную дробязь у гаспадарцы калоціцца і стаіць, як за сваё. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бо́раў ’непакладзены кабан’ (ДАБМ, 884), ’парсюк’ (Жд.). Рус. бо́ров, польск. browek ’адкормлены кабан’, чэш. brav ’дробная жывёла’, балг. брав, серб.-харв. бра̑в ’авечкі’ і г. д. Слав. *borvъ. Роднаснае: ст.-в.-ням. barug, barh, ст.-ісл. bǫrgr; Траўтман, 27; Бернекер, 75; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195. Слав. borvъ лічыцца зборным назоўнікам да і.-е. *bharu‑ (*bhoru‑?). Гл. Траўтман, 27. Далей, магчыма, да і.-е. *bher‑: *bhor‑ рэзаць’. БЕР, 1, 71–72; Бернекер, 75; падрабязна Трубачоў, Происх., 64–65. Таксама параўноўваюць з ст.-інд. bhárvati ’жуе, есць’ (Махэк, KZ, 64, 263; Махэк₂, 65). Ондруш (, 14, 107) выводзіць borvъ ад *bhrū‑ ’брыво’ (*’шчаціна’); першапачаткова ’шчаціністая жывёла’ (параўн. паралель венг. serte, sertés ’шчаціна, шэрсць’, sertés свіння’). Вельмі няпэўнай з’яўляецца версія пра запазычанне з герм. моў (супраць гэтага Бернекер, 75; Фасмер, 1, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрэ́бці ‘драпаць’, ‘здзіраць, счышчаць’, ‘чысціць, абчышчаць (гародніну, рыбу)’, ‘чухаць’, ‘стругаць’, ‘трывожыць, непакоіць’. (ТСБМ, Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 1, 4), скрэбці́ ‘тс’ (ТС), скрабсці́ (Касп., Варл., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрабці́ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Др.-Падб.), скрэ́сць (Гарэц., Др.-Падб., Ласт., Юрч.), скрэ́сці (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрэ́бціся ‘чухацца’ (Жд. 1). Укр. скребти́, рус. скрести́, скресть, славен. škrébati, дзеясловы з інш. ступенню чаргавання гл. на скрабаць. Роднасныя літ. skrebéti ‘шумець, шамацець, шастаць’, skrãbalas ‘бразготка’, ãtskrabas ‘рэшткі’, лат. skrabt ‘скрэбці, скабліць, часаць, драпаць’, skrabstît ‘скрэбці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn), ст.-ісл. skrapa ‘драпаць, выкрэсліваць’, англ. scrape ‘скрэбці’, лац. scrobis ‘яма’ (гл. Фасмер 3, 656 з літ-рай; Новое в рус. этим., 210). Сной₁ (636) рэканструюе прасл. *skre(b)ti, якое ўзыходзіць да і.-е. *(s)kerb(h)‑рэзаць, аддзяляць вострым прадметам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́паць1 ’падымацца ўверх і апускацца ўніз (пра ніты)’ (петр., Шат.), ри́па ’деталь самопрялки, соединяющая верхнюю часть с подставкою’ (Влад.). Ад ры́паць2 (гл.), параўн. серб.-харв. rípati ’скакаць, падскокваць’.

Ры́паць2 ’скрабсці’, ’скрыпець’ (Др.), ’скрыпець’ (Гарэц.), ’няўмела іграць на гармоніку, скрыпцы’ (Мядзв.), ры́паць ’рыпець, скрыпець, скрыгаць; дрэнна іграць; поркацца, кешкацца’ (ТС), ры́пацца ’рыпець, выдаваць гукі пры трэнні’ (ТС), ’незадаволена бурчаць’ (Яўс.), ры́палка ’дрэнны гармонік’, ’няўмелы гарманіст’ (Янк. 2, Жд. 3), рус. ры́пать, ры́пнуть, руск. дыял. ры́пать ’скрыпець’, укр. ри́пати ’скрыпець’, рипатися ’часта адчыняць дзверы’, польск. rypać ’удараць’, ’грымець’, ’рыпець’, в.-луж. rypać ’калупаць’, славац. rýpať ’капаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, чэш. rýpati ’калупаць’, ’тыкаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, ’крыўдзіць’, rýpati se ’калупацца’, rupati ’хрусцець’, ’трашчаць’)’, серб.-харв. rípati ’скакаць, падскокваць’. Прасл. *rypati для якога можна меркаваць першаснае значэнне ’рыць’, ’капаць’, ’рваць’ (польск. дыял. rypać ’стукаць, адбіваць’, ’есці’, ’капаць’, ’крышыць’, чэш. rypati ’капаць, рыць’) і другаснае ’непакоіцца’ (рус. рыпаться, в.-луж. rypać ’чапляцца, назаляць’, балг. ри́пам ’мітусіцца, кідацца’), было растлумачана Брукнерам як вытворнае яд *ryp (утварэнне ад *ryti з суфіксальным ‑p‑) (Брукнер, 472). Аднак наяўнасць славянскіх слоў з тым жа ‑p‑ і іншай агласоўкай кораня тыпу *rupa ’яма’ (укр. рупа, славен. rupa, серб.-харв. rupa, балг. ру́па) і *rupiti sę ’непакоіцца’ (> бел. ру́піцца), што сведчыць аб прыналежнасці ‑p‑ да зыходнай дзеяслоўнай асновы (імаверна вытворнай у сваю чаргу ад і.-е. *reu‑, які даў і прасл. *ryti). Таму больш дакладным падаецца тлумачэнне Махэка, які мяркуе, што слав. *rypati з’яўляецца ітэратывам ад незахаванага дзеяслова *rupiti, якой адпавядаў бы літ. raũpiti (Махэк, 2, 527). Аднак мяркуемы зыходны дзеяслоў прапаноўваецца рэканструяваць у форме *rъpati (*rup‑: *rъp‑: *ryp‑), паколькі захаваліся укр. по́рпати ’капацца, разграбаць, выграбаць (пра курэй)’, ’рыцца ў чым-небудзь’, польск. дыял. parpać ’рыцца, капацца’, балг. дыял. ръ́пам, ръ́пнарэзаць тупымі, вышчарбленымі нажніцамі або сярпом’, ’рэзаць дрэнна, няроўна’ (Варбот, Этимология 1971, 6–7; Куркіна, Этимология–1984, 111). Гл. таксама рыпе́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кно́раз ’самец свінні, кныр’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сержп. Грам., Мядзв., ДАБМ, Грыг., Гарэц., Янк. II). Укр. кнороз, рус. кнороз ’тс’, польск. kiernoz, славац. kornáz, в.-луж. kundroz, н.-луж. kjandrozʼ ’тс’. Формы заходнеславянскія фанетычна адрозніваюцца ад усходнеславянскіх (лужыцкія не адпавядаюць цалкам іншым заходнеславянскім). З адменным пачаткам паўднёваславянскія назвы кнораза: балг. нерез, серб.-харв. не̏раст ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 155 і ў апошні час Аткупшчыкоў, Из истории, 121). Нягледзячы на фанетычныя цяжкасці, усё ж такі ўдаецца аднавіць праславянскае складанае слова *kъrnorzь. У паўднёваславянскіх паралелях балг. нерез, серб.-харв. не̏раст маюць у якасці паралелі рус. нерезь ’непакладаны самец свінні’ (да не + рэзаць). Прасл. kъrnorzь ад kъrnъ ’абрэзаны’ і orzъ ’ядро’. Такую рэканструкцыю пацвярджаюць формы кныр, кнур, якія з’яўляюцца скарочанымі адносна формы кнораз. Гл. кныр. Параўн. у апошні час Шаўр ZfSl, 24, 115–119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́іць ’разразаць матэрыю і інш. на кавалкі пэўнай формы і памеру, каб пашыць, зрабіць з іх што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Жд. 2, Янк. I, ТС, Сцяшк., Касп., Сл. паўн.-зах.), разразаць’ (Сержп. Пр., Кліх, Вешт. 1, Гарэц.). Укр. кроіти, рус. кроить, ст.-рус. кроити ’тс’, балг. кроя, макед. крои, серб.-харв. кро̀јити, славен. kròjiti ’тс’, польск. kroić, чэш. krojiti, славац. krojiť, в.-луж. krejić, палаб. krüjĕ ’тс’. Прасл. krojiti — адыменны дзеяслоў, паходзіць ад krojь (Ваян, Gram. comp., 3, 417–418). У сваю чаргу прасл. krojь ад першаснага дзеяслова *kriti, які не мае надзейных балтыйскіх адпаведнікаў (параўн., аднак, Атрэмбскі, SI, 177, які звязвае са славянскім дзеясловам літ. raikýtiрэзаць’). Іншыя індаеўрапейскія паралелі ўскладнены n‑дэтэрмінатывам: ст.-грэч. κρίνω, лац. cerno < *crino ’раздзяляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 12, 181–182). Параўн. асабліва семантычна блізкія лац. cerno ’прасяваю’ і рус. кроить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́дзіць1 ’смярдзець, смуродзіць, псаваць паветра’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 132, зэльв.). Ц.-слав. ѫдити ’вэндзіць’, укр. вудити ’тс’, польск. wędzić, чэш. uditi, славац. údiť, славен. (v)oditi ’тс’. Параўн. таксама чэш. дыял. oudno ’душна, млосна’. Другая ступень чаргавання ў рус. вянуть, бел. вянуць і г. д. Роднаснае ст.-в.-ням. swintan, с.-в.-ням. swinden, н.-в.-ням. schwinden, ст.-в.-ням. swedan ’паліць павольна і з вялікім дымам’ (Фасмер, 1, 375; Брукнер, 608 і наст.; Махэк₂, 666; Рудніцкі, 1, 493). Змяненне значэння, відавочна, адбылося ў сувязі з запазычаннем польск. wędzić ’вэндзіць’ і адцясненнем вудзіць на перыферыю.

Ву́дзіць2 ’красці’ (Жд., 2) Рус. смал. вуднуць ’секануць, украсці’ (Дабр.), ву́дзіць ’біць’ (Раст.). Няясна. Магчыма, роднаснае чэш. uditi ’дзяліць, расчляняць’, серб. у́дити ’расчляняць, рэзаць на кавалкі, рассякаць’ і далей да уд (гл.) (Брукнер, 592).

Ву́дзі́ць3 (БРС, Нас., КТС, Бяльк.). Да вуда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)