1.Выказваць скаргу (у 1 знач.), незадавальненне. Ды яшчэ збіраліся пажылыя дзядзькі: скардзіліся адзін аднаму на свой лёс, расказвалі дзіўныя гісторыі, каб забыць хоць на час пра сваё шэрае жыццё.Шахавец.Не раз і старыя .. скардзіліся на нявестку.Васілевіч.Ля каменя ўпала Цярплівая маці ў знямозе, У роспачы скардзіцца стала Знаёмай дарозе.Куляшоў.Прыходзіць і прыязджае ў бальніцу многа людзей, што скардзяцца найбольш на боль галавы.Пестрак.
2. Падаваць, прыносіць скаргу (у 2 знач.). Міхал Стальмаховіч прыходзіў у тыя дні ў сельсавет да Кастуся і Мікалая скардзіцца, што Мікуць хацеў стравіць яму сенажаць.Чорны.Але скардзіцца Ільюк не пайшоў: Шэметы ніколі не скардзіліся, самі разбіраліся са сваёю крыўдай.Лобан.
3.Разм. Даносіць, нагаворваць. «Сам вінаваты, а бяжыць скардзіцца».Шыловіч.— Ідзі, ідзі, скардзіся!.. Мала я дбаю, што ты пажалішся.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.
1. Адносіцца са спачуваннем, жалем да чыйго‑н. гора, няшчасця; выказваць спачуванне. Ганна Сяргееўна спачувала.. [бацьку] і падзяляла яго бацьк[а]ўскае гора.Няхай.Марынка адчувала, як глыбока перажывае гора малодшы брат, як ён любіць яе і спачувае ёй.Хадкевіч.
2. Адносіцца са спагадай да каго‑, чаго‑н.; спагадаць каму‑н. Гаманёк усяляк спачуваў моладзі, і Пранас Парэчкус быў ненавісны яму.Броўка.Тут мог даць рады толькі сапраўдны сябра, які б табе верыў, спачуваў, спагадаў.Сабаленка.
3. Добразычліва ставіцца да каго‑, чаго‑н.; ухваляць што‑н. Маці не спачувала імкненням бацькі і жыла адной гаспадаркай.Карпюк.Судакоў усміхнуўся і тым самым адказаў: абсалютна згодзен, спачуваю вам.Радкевіч.// Падтрымліваць якую‑н. дзейнасць, быць ідэйна блізкім да яе. Група «Папросту» спачувала рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбе нацменшасцей панскай Польшчы.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nod1[nɒd]n. ківо́к (у знак згоды або прывітання);
give a nod ківа́ць галаво́й
♦
give smb./smth. the nodinfmlвыка́зваць адабрэ́нне каму́-н.; дава́ць зго́ду/дазво́л на што-н.;
The director gave my plan the nod. Дырэктар ухваліў мой план;
a nod is as good as a wink ≅ намёк зразуме́лы; до́ўга тлума́чыць не трэ́ба;
on the nodBrE, infml без фарма́льнасцей; без галасава́ння; па ўзае́мнай зго́дзе
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
couch
I[kaʊtʃ]1.
n.
1) кана́па f.
2) ло́гава n., ло́жак -ка m.
3) нара́f., ло́гава, бярло́га f.
4) пласт (фа́рбы, ля́ку)
2.
v.
1) ле́гчы, прыле́гчы на кана́пу
2) выклада́ць, выка́зваць
His thoughts were couched in beautiful language — Яго́ныя ду́мкі былі́ выкла́дзеныя прыго́жымі сло́вамі
3) прыто́йвацца, сядзе́ць у заса́дзе
II
пы́рнік -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прызвыча́іцца, ‑чаюся, ‑чаішся, ‑чаіцца; зак.
1. Прывыкнуць да чаго‑н. як да звычайнага, абавязковага. Часта .. [Манг] адлучаўся на некалькі дзён, і бацькі прызвычаіліся да гэтага і не пярэчылі.Маўр.Быстры, уладны і настойлівы, .. [Коля] заўсёды кіраваў іншымі і прызвычаіўся, каб яго паважалі і слухаліся.Мележ.[Цярэшка] прызвычаіўся да жыццёвага дабрабыту і не хацеў страціць яго.Мікуліч.// Адчуць сябе звычайна, нармальна ў якой‑н. абстаноўцы; асвойтацца, звыкнуцца. Ужо дні праз чатыры Віцька прызвычаіўся да работы.Паслядовіч.[Зіна] прызвычаілася да чужых людзей.Брыль.Пакрысе прызвычаіўшыся да цемры, Аўсееў стаў бачыць цьмяную лінію чыгункі.Быкаў.
2. Адчуць сімпатыю, прывязанасць да каго, чаго‑н. [Марыя:] Пажывуць далей-болей, паразумнеюць абое, прызвычаяцца адно да аднаго [дачка з мужам].Пальчэўскі.
3. Набыць навык да чаго‑н., прывучыцца рабіць што‑н. У апошні час .. [Чыжык] прызвычаіўся не выказваць сваіх адносін да людзей і навін.Лупсякоў.Ніякай працы .. [Лабановіч] не баіцца, бо змалку прызвычаіўся да яе...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́ціць даве́р (das) Vertráuen éinbüßen, in Mísskredit kómmen*;
я стра́ціў уся́кі даве́р да яго́ ich habe álles Zútrauen zu ihm verloren;
во́тум даве́ру Vertráuensvotum [-vo-] n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
kléiden
1.vt
1) адзява́ць, апрана́ць;
gut gekléidet sein быць до́бра апра́нутым
2) быць да тва́ру (каму-н.), пасава́ць, падыхо́дзіць
3) (in A) выка́зваць (думкі, пачуцці);
séine Probléme in Wórte ~ вы́казаць свае́ прабле́мы сло́вамі
2.~, sich (in A) апрана́цца, прыбіра́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pour[pɔ:]v.
1. ліць, наліва́ць, уліва́ць; уліва́цца;
Shall I pour you another cup of coffee? Наліць вам яшчэ кубачак кавы?
2. лі́цца;
It’s pouring with rain. Дождж лье як з вядра.
3. (out)выка́зваць, раскрыва́ць (пачуцці)
4. (into) даць шмат гро́шай (на што-н.);
The company pours money into charity twice a year. Кампанія дае грошы на дабрачыннасць два разы на год.
♦
pour oil on troubled water(s) уздзе́йнічаць заспакая́льна; уціхамі́рваць;
pour out one’s heart/soul раскрыва́ць душу́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с». Летам .. [Яша] амаль кожны дзень што-небудзь прыносіў: то гадзюку, якая злосна сыкала... то нейкіх рэдкіх матылькоў, якіх ніхто дагэтуль не бачыў.Даніленка.Кулі злавесна сыкаюць у паветры.Паслядовіч.Чэсік пагрозліва замахваецца, і раменная пуга свішча і сыкае ў паветры вужакаю.Васілевіч.Спорна тупае конік, сыкае пясок пад коламі.Б. Стральцоў.// Вымаўляць працяжнае «с», заклікаючы да цішыні, супакойваючы каго‑н. Гэтага было даволі, каб на Шахрая напаўжартам, напаўсур’ёзна з усіх бакоў пачалі сыкаць.Шарахоўскі.На мяне ўжо сыкала некалькі мужчын з капелюшамі ў руках, а я ўпарта крочыў наперад.Карпюк.
2.Разм.Выказваць сваё нездавальненне, злоснічаць (звычайна спадцішка). Бацька ўсміхаецца: рады, Што наступіў такі час, Кажа: — Хоць сыкаюць гады, — Арганізуем калгас!Смагаровіч.
3.Разм. Гаварыць здаўленым ад раздражнення, злосці і пад. голасам. [Апанас] ўскідваў на жонку раз’яраныя вочы і сыкаў праз зубы: — Не твая справа...Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)