пасяджэнне Вярх. савета дзяржаў Антанты 19—26.4.1920 у г.Сан-Рэма (Італія), дзе быў абмеркаваны шэраг пытанняў мірнага ўрэгулявання пасля 1-й сусв.вайны. Удзельнічалі прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі (Д.Лойд-Джордж), Францыі (А.Мільеран), Італіі (Ф.Ніці), а таксама пасол Японіі (Мацуі), назіральнік ад ЗША і інш. Разгледжаны пытанні: аб мірным дагаворы з Турцыяй і размеркаванні мандатаў (гл.Мандатныя тэрыторыі) Лігі Нацый на араб. краіны; аб выкананні Германіяй ваен. артыкулаў Версальскага мірнага дагавора 1919, аб пазіцыі дзяржаў Антанты адносна Сав. Расіі («рус. пытанне»), Паводле рашэнняў канферэнцыі Вялікабрытанія атрымала мандат на Палесціну і Ірак (уключаючы г. Масул), Францыя — на Сірыю і Ліван. Быў зацверджаны папярэдні праект дагавора аб міры з Турцыяй, які пазней склаў аснову Сеўрскага мірнага дагавора 1920. Германія атрымала адмову на сваю просьбу аб павелічэнні ўдвая колькасці ўласных узбр. сіл (спроба рэвізіі ўмоў Версальскага міру), канферэнцыя запатрабавала ад герм. боку выконваць ваен. і рэпарацыйныя ўмовы Версальскага мірнага дагавора. Вырашана аднавіць гандл. сувязі з Сав. Расіяй, узяты курс на прызнанне яе дэ-факта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РКА (Юрась) (Юрый Мікалаевіч; н. 6.5.1933, в. Маргавіца Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у час. «Камуніст Беларусі», газ. «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», на Бел. радыё. Друкуецца з 1952. У першым зб. «Шэпчуцца ліўні» (1959) пераважна пейзажная лірыка. Аўтар зб-каў паэзіі «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Узаемнасць» (1993, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1993), у якіх малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, барацьба з ворагам у час Вял.Айч.вайны і інш. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пушкіна, Ф.Цютчава, А.Пракоф’ева, А.Твардоўскага, Р.Казаковай, Зульфіі, С.Нерыс, К.Сейтліева, О.Вацыеціса, Дз.Паўлычкі і інш. Песні на словы яго вершаў напісалі М.Аладаў, М.Наско, Ю.Семяняка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-ЖЭРМЕ́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1919,
адзін з дагавораў, падпісаны дзяржавамі-пераможцамі (ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй і інш.) у 1-й сусв. вайне 1914—18 з Аўстрыяй 10 вер. ў г. Сен-Жэрмен-ан-Ле (каля Парыжа). Дагавор зафіксаваў распад Аўстра-Венгерскай імперыі пасля паражэння ў вайне і стварэнне на яе тэр. шэрагу самастойных дзяржаў: Аўстрыйскай рэспублікі, Венгрыі, Чэхаславакіі і Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія). Паводле дагавора Аўстрыі забаронена мець ваен. авіяцыю і ваен. флот, аб’яднанне з Германіяй; армія абмяжоўвалася колькасцю ў 30 тыс.чал. Аўстрыя абавязалася выплачваць рэпарацыі. Частка зямель імперыі перададзена Італіі (Паўд. Ціроль). Паўн. Букавіна — Румыніі, Закарпацце — Чэхаславакіі. С.-Ж.м.д. адлюстраваў змены ў Еўропе, што адбыліся ў выніку распаду Аўстра-Венгрыі. Разам з тым яго ўмовы, навязаныя дзяржавамі Антанты, стваралі падставы для міжнар. і міжнац. канфліктаў. Аншлюс Аўстрыі ў 1938 і інш. акты фаш. агрэсіі напярэдадні і ў час 2-й сусв.вайны 1939—45 азначалі гвалтоўную ліквідацыю ўмоў С.-Ж.м.д. і звязаных з ім інш. дагавораў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНО́ВІЧ (Давід Рыгоравіч) (н. 26.6.1932, г. Нароўля Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1955). Працаваў настаўнікам, у газ. «Віцебскі рабочы», у 1961—94 на Віцебскім абл. тэлебачанні. Друкуецца з 1948. Піша на рус мове. Першая кніга паэзіі — «Вясновая казка» (1959). У паэт. зб-ках «Чэрвень-рака» (1962), «Раўнадзенства» (1966), «Мінуты» (1969), «Станцыя трывогі і любові» (1972), «Пісьмо табе» (1975), «Сустрэчныя цягнікі» (1978), «Сілуэты дзён» (1981), «Верасні» (1990) памяць мінулай вайны, роздум пра сённяшні дзень, філас. асэнсаванне мінулага і сучаснага. Кнігі нарысаў і эсэ «Падарожная Аляксандра Пушкіна» (1977), «Праз даль часоў» (1984) пра вядомых людзей, чые жыццёвыя і творчыя шляхі праходзілі праз Беларусь. Піша для дзяцей (зб-кі вершаў «Чароўны луг», 1959; «Зялёны конік», 1968). Аўтар тэлеп’ес «Якаў Свярдлоў» (паст. 1963), «Восеньскі букет. І.Рэпін у Здраўнёве» (паст. 1964), сцэнарыяў тэлефільмаў. Перакладае на рус. мову творы бел. паэтаў. Асобныя яго вершы пакладзены на музыку.
Тв.:
Избранное. Мн., 1995;
Солнечный хмель. Мн., 1982;
Имею честь принадлежать. Витебск, 1999;
Душа за облако цеплялась...: Лирика любви. Витебск, 2001;
Мой Шагал, или Полет любви: Стихи, переводы Витебск, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫХ СМОЛ І ПЛАСТЫ́ЧНЫХ МАС ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна хімічнай прамысловасці па вырабе сінт. палімераў і пластмас. Базавая сыравіна для іх вытв-сці — вуглевадароды нафтаперапрацоўкі.
У 1872 у ЗША выраблены цэлулоід (пластмаса са штучнага палімера нітрату цэлюлозы). У 1906—10 у Расіі і Германіі наладжаны выпуск матэрыялаў на аснове фенола-фармальдэгіднай смалы, у 1930-я г. ў ЗША, Германіі, СССР і інш. — полівінілхларыду, поліамідаў, полістыролу. Шырокае развіццё прам-сці пачалося пасля 2-й сусв.вайны; з 1950-х г. выпускаецца поліэтылен.
На Беларусі станаўленне прам-сці адбылося ў 1960-я г., калі пачаў працаваць Полацкі хім. камбінат. У 1975 на яго базе створана Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Палімір», дзе выпускаюць поліэтылен высокага ціску. Прадукцыя галіны вырабляецца на Гродзенскім вытворчым аб’яднанні «Азот» (капралактам), Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» (дыметылтэрафталат, поліэтылентэрафталат), Лідскім лакафарбавым заводзе (алкідныя і поліэфірныя смолы, полівінілацэтатная дысперсія). Асн. спецыялізацыя галіны — вытв-сць палімераў для выпуску сінт. валокнаў, нітак, лакафарбавых матэрыялаў. У 1990 выраблена 751 тыс.тсінт. смол і пластмас (у т. л. 138 тыс.т поліэтылену), у 2000—480 тыс.т (у т. л. 109 тыс.т поліэтылену).
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
запаве́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які па-асабліваму цэніцца, старанна аберагаецца. На зямлі куточак запаветны, Родны ўтульны матчын агародчык...Кляўко.Зграя сабак ахоўвае Скарбы, дабро запаветнае.Дзяргай.// Патаемны, вядомы не ўсім. Каля непрыкметных Сцежак запаветных Раніцай вясковай Я знайшоў падкову.Танк.// Дарагі для каго‑н., задушэўны. У .. [Ермакова] тады жыла запаветная мара — стаць лётчыкам.Мележ.// Жаданы, доўгачаканы. Якуб.. прыйшоў у атрад з вінтоўкай, якую ён сам раздабыў і збярог да гэтага запаветнага часу.Брыль.
2. Атрыманы ў спадчыну ад мінулых пакаленняў; старадаўні. Запаветныя песні. □ Серадзібор можа нават пахваліцца, што там ніхто не замыкае дзвярэй нанач.. Так гэты запаветны звычай пачаў вяртацца і пасля вайны.Пестрак.// Казачны, легендарны. Усё жыццё шукаў мой дзед прыгонны Ад шчасця запаветныя ключы.Звонак.
3. Звязаны з запаветам, наказам, тайнай умовай. [Ганна Сяргееўна] аб многім хацела сказаць людзям, каб не забыцца, і дзецям запаветнае слова сказаць, калі з ёю што здарыцца.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэманстра́цыя, ‑і, ж.
1. Масавае шэсце для выражэння якіх‑н. грамадска-палітычных настрояў. Першамайская дэманстрацыя. Дэманстрацыя пратэсту супроць вайны. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!».«Полымя».
2. Нагляднае азнаямленне з чым‑н., публічны наказ чаго‑н. Дэманстрацыя кінафільмаў. Дэманстрацыя экспанатаў на выстаўцы. Спалучыць тлумачэнне з дэманстрацыяй доследаў.
3. Дзеянні, учынкі і пад., якія выражаюць пратэст супроць каго‑н.; задзірлівыя паводзіны. Гэта выйшла, як і хацеў таго Гунава, падкрэслена непрыязна. Але Сімон, які зразумеў дэманстрацыю Гунавы, зрабіў такі выгляд, што нічога непрыемнага ў гэтым для сябе не бачыць.Самуйлёнак.Гутарка брала прыкры напрамак. У ёй гучала ўскосная дэманстрацыя супроць Рыгора.Гартны.
4. Праяўленне, сведчанне чаго‑н. Выбары ў Саветы з’яўляюцца велічнай дэманстрацыяй адзінства і згуртаванасці савецкага народа.
5. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
[Ад лац. demonastratio — паказванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́са, ‑а, н.
1. Туша ці частка тушы забітых жывёл або птушак, прыгодная для ежы; ежа, прыгатаваная з часткі тушы. Мяса з касцямі. Курынае мяса. Варанае мяса. □ — Наш, калгас можа даць не менш як сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык.Дуброўскі.Яніна засцілае абрус, дастае з шуфляды хлеб, талерку мяса, дзве чаркі і ставіць усё на стол.Козел.// Мяккая мышачная частка цела рыб.
2. Бытавая назва мышцы. Мурза насела на карак мядзведзя і ўгрызлася зубамі глыбока ў яго мяса.Бядуля.
3.Разм. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць.
•••
Белае мяса — курынае мяса або цяляціна.
Дзікае мяса — балючая нарасць на ранах, якія доўга не гояцца.
Воўчае мяса — выказ нездаволенасці канём.
Выдраць (вырваць) з мясамгл. выдраць.
Гарматнае мяса — пра людзей, якіх насільна пасылаюць на смерць у час захопніцкай вайны.
Ні рыба ні мясагл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́яць1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што.
1. Звеяць, правеяць усё, многае. Павеяць увесь авёс.
2. і без дап. Веяць некаторы час. Павеяць да абеду зерне.
3.(1і2ас.неўжыв.). Пачаць веяць; падзьмуць (пра вецер і пад.). Пад дзень пасеяў вецер, і сцяг горда калыхаўся над горадам.Якімовіч.
4.безас.чым. Абдаць павевам (цеплыні, паху і інш.). Пачынала цямнець. З лугу павеяла прыемнай свежасцю, але было цёпла і ціха. У паветры адчувалася мяккая парнасць.Дайліда.На водшыбе лугавым Павеяла дымам начлежным.Калачынскі.//перан. Перадавацца, распаўсюджвацца ад чаго‑н. Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой.Хадкевіч.Цеплынёй і ласкай павеяла ад гэтай простай дзявочай усмешкі.Дамашэвіч.Мы ўваходзім у прасторную залу. І адразу павеяла суровым подыхам першых дзён вайны.В. Вольскі.// Адчуцца (пра набліжэнне чаго‑н.). Павеяла вясной. Над борам праляцелі гусі на бераг родны свой.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)