крывавы, ‑ая, ‑ае.
1. Напоўнены кроўю; з прымессю крыві. Крывавы мазоль. // Кроватачывы. Крывавая рана.
2. Заліты кроўю; акрываўлены. Крывавыя рукі. Крывавы бінт.
3. Які суправаджаецца праліццём крыві, звязаны з кровапраліццем. Крывавае злачынства. Крывавая помста. ▪ Не для сваёй жа славы У суровы час вайны З бацькамі ў бой крывавы Кідаліся сыны. Непачаловіч. // Які ўчыніў многа забойстваў. Мы .. не аднойчы чулі пра дэспатаў крывавых і тыранаў. Дубоўка. І ўсплылі ў памяці Андрэя колішнія расказы бабкі аб паншчыне, аб крывавых панах... Пестрак.
4. Ярка-чырвоны, колеру крыві. У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі. Лынькоў. Крывавае сонца ўставала з-за небасхілу. Дамашэвіч.
5. перан. Цяжкі, пакутлівы, горкі. Крывавы пот. Крывавыя слёзы.
•••
Крывавая нядзеля гл. нядзеля.
Да крывавага поту гл. пот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)