РЫ́МСКІ Генадзь Васілевіч (19.9.1936, г. Валгаград, Расія — 23.8.2000),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі, паэт і перакладчык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-ртэхн.н., праф. (1981). Чл. Саюза пісьменнікаў Беларусі (2000). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. радыётэхн, вучылішча (1959, г. Гатчына, Расія). З 1960 і з 1986 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, з 1970 у Мінскім радыётэхн. ін-це, адначасова з 1994 нач. аддзела Вышэйшага атэстацыйнага к-та Беларусі. Працы па тэорыі сістэм аўтам. кіравання (САК) і аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі каранёвых траекторый сістэм з параметрамі, якія змяняюцца паводле зададзенага закону, метады і сродкі аўтаматызаванага праектавання робататэхн. комплексаў і САК. Пісаў вершы з 1956: У яго перакладах на рус. мову выйшлі кнігі: «Беларуская лірыка XIX—XX стст. ...» (1998), «Анталогія беларускай лірыкі XIX—XX стст.» і «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 1—2, 2001).
Тв.:
Основы общей теории корневых траекторий систем автоматического управления. Мн., 1972;
Теория систем автоматизированного проектирования: Интеллектуальные САПР на базе вычислительных комплексов и сетей. Мн., 1994;
Корневые методы исследования интервальных систем. Мн., 1999 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА АДЗІ́НАКфізічных велічынь,
сукупнасць асноўных і вытворных адзінак некаторай сістэмы фізічных велічынь. За асн. (незалежныя) выбіраюцца адзінкі, якія лёгка ўзнаўляюцца ў выглядзе дакладных эталонаў (напр., метр, секунда). Вытворныя адзінкі вызначаюцца праз асн. з дапамогай матэм. суадносін, якія выражаюць фіз. законы ці паказваюць сувязь паміж фізічнымі велічынямі.
Звычайна выбіраецца паслядоўнасць суадносін, у якой кожны наступны выраз мае толькі адну новую фіз. велічыню. Гэта дазваляе вызначыць кожную вытворную адзінку праз сукупнасць раней вызначаных адзінак, а ў выніку — праз асн. адзінкі сістэмы. Першая С.э. — метрычная сістэма мер (асн. адзінкі метр і кілаграм), у сярэдзіне 19 ст. К.Ф.Гаўс і В.Э.Вебер стварылі адну з абсалютных сістэм адзінак (міліметр, міліграм, секунда), прынцып пабудовы якой увасоблены пры ўвядзенні СГС сістэмы адзінак. У 1901 італьян.вучоны Дж.Джорджы прапанаваў С.а. МКС (метр, кілаграм, секунда), якая разам з С.а. МКСА (1 м, 1 кг, 1 с, ампер) і МКСК (1 м, 1 кг, 1 с, кельвін) стала асновай для стварэння Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Гл. таксама Натуральная сістэма адзінак.
Літ.:
Стоцкий Л.Р. Физические величины и их единицы: Справ. М., 1984;
Сена Л.А. Единицы физических величин и их размерности. 3 изд. М., 1989;
Деньгуб В.М., Смирнов В.Г. Единицы величин: Словарь-справ. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАНДРАКО́Ў Сяргей Вячаслававіч (21.10.1876. г. Мглін Бранскай вобл., Расія — 2.8.1953),
бел.вучоны, журналіст. Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях, скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1906). Удзельнічаў у рабоце Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—07 чл. Мінскага к-таБел.сацыяліст. грамады, рэдактар-выдавец газ. «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1.1.1906 у Мінску, забаронена царскімі ўладамі), дзе змясціў свой рэв. твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на бел. мове Ф.Багушэвіча і Я.Лучыны Адзін з заснавальнікаў кніжнага т-ва«Мінчук». У 1907—10 у мінскіх газетах друкаваў паліт. казкі. З 1911 дырэктар доследнага поля ў Палтаўскай губ., з 1921 — Бел. агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, праф.БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (у 1923—25 адказны сакратар Цэнтр. бюро краязнаўства) і Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 на навук. і пед. рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбе, Алма-Аце, Карагандзе. Аўтар апавяд. «Аграном Сэрадэля» (1924), навук.-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. С. — прататып Кандаковіча ў трылогіі Я.Коласа «На ростанях». Збярог жывапісныя творы К.Каганца «Тып беларуса» і «Зімовы пейзаж». Перапісваўся з У.Караленкам.
Літ.:
Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986. №11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРА́БІН Канстанцін Іванавіч (7.12.1878, С.-Пецярбург — 17.10.1972),
расійскі вучоны ў галіне гельмінталогіі; заснавальнік сав. школы гельмінтолагаў. Акад.АНСССР (1939), УАСГНІЛ (1935), АМНСССР (1944). Правадз. і ганаровы чл. іншаземных акадэмій (Францыі, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы і інш.), навук т-ваў ЗША, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Індыі і інш.Д-рвет., мед., біял.н. (1934, 1938, 1943). Герой Сац. Працы (1958). Скончыў Юр’еўскі вет.ін-т (1905). У 1917—43 праф. Данскога, Маскоўскага, Ленінградскага, Казанскага вет. ін-таў; адначасова з 1920 ва Усесаюзным ін-це гельмінталогіі (у 1931—61 дырэктар). З 1956 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Навук. працы па марфалогіі, сістэматыцы, экалогіі паразітычных чарвей с.-г. жывёл і чалавека, эпідэміялогіі і мерапрыемствах па барацьбе з гельмінтозамі (распрацаваў прынцыпы дэгельмінтызацыі і дэвастацыі). Апісаў каля 200 новых відаў і даў абгрунтаванне 120 новым родам гельмінтаў. Увёў паняцце аб дадатковых і рэзервуарных гаспадарах, транзітным паразітызме і сімбіяпаразітызме, бія- і геагельмінтозах. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1950.
Тв.:
Гельминтозы человека. Ч. 1—2. М.; Л., 1929—31 (разам з Р.С.Шульцам);
Основы общей гельминтологии. М., 1940;
Трематоды животных и человека: Основы трематодологии. Ч. 1—23. М.; Л., 1947—70;
Моя жизнь в науке. М., 1969.
Літ.:
Гильденблат А.А., Заянчковский И.Ф. Академик К.И. Скрябин и советская гельминтология. М., 1963.
англійскі вучоны-эканаміст. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1935) і працаваў у ім з 1945 (з 1955 праф.). Стварыў сістэму нацыянальных рахункаў, асн. прынцыпы якой вызначылі практыку складання нац. рахункаў у большасці краін свету. Распрацаваў метады вылічэння нац. рахункаў у рэальных велічынях і скарыстаў іх для пабудовы паслядоўных індэксаў цэн і аб’ёму вытв-сці. У працы «Нацыянальны даход і дзяржаўныя расходы» (1944 з Дж.Э.Мідам) прапанаваў методыку вылічэння нац. даходу, якая адрознівалася ад папярэдніх спроб улікам звестак пра даходы і расходы ўсіх сектараў эканомікі. Стварыў сістэму дэмаграфічных разлікаў, якая ўключала фактары змены дынамікі народанасельніцтва і сац.-эканам. пераменныя («Да сістэмы сацыяльнай і дэмаграфічнай статыстыкі», 1975). Значны ўклад яго ў вывучэнне паводзін спажыўца, структуры спажывецкіх расходаў і ашчаджэнняў («Аналіз рыначнага попыту», 1945). Распрацаваў эканаметрычныя мадэлі эканам. росту. Нобелеўская прэмія 1984.
Тв.:
Рус.пер. — Метод «затраты—выпуск» и национальные счета. М., 1966;
Моделирование экономических систем // Экономика и математические методы. М. 1965. Т. 1, вып. 3—4;
Применение метода баланса к статистике населения как средство планирования народного образования // Там жа. 1967. Т. 3, вып. 3;
Экономические и демографические счета и распределение доходов // Там жа. 1971. Т. 7, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯДЗЕ́ГАЎ Роберт Сяргеевіч (н. 12.5.1934, г. Шуміха Курганскай вобл., Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1978), праф. (1981). Скончыў Ленінградскі караблебуд. ін-т (1957). З 1958 у Чэлябінскім політэхн. ін-це. З 1963 у Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-це арганізацыі і тэхнікі кіравання (з 1963 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара), з 1991 заг. кафедры Бел.эканам. ун-та, з 1997 — Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах удасканальвання сістэм кіравання прадпрыемствамі, арг-цыямі і фірмамі, выкарыстання ў кіраванні вытв-сцю сучасных інфарм. тэхналогій і сродкаў электроннай выліч. тэхнікі. Распрацаваў канцэпцыю інтэграваных аўтаматызаваных сістэм кіравання маш.-буд. і прыборабуд. прадпрыемствамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Технико-экономическое планирование и учет в АСУ. Мн., 1974 (разам з Б.В.Пашкевічам);
Интеграция производственного планирования. М., 1978 (разам з Н.М.Арловай, Ю.І.Сідаравым);
Машинная система технико-экономического планирования на предприятии. М., 1982 (разам з Н.М.Арловай, М.І.Чашэнкам);
АСУ на промышленном предприятии: Справ. 2 изд. М., 1989 (у сааўт.);
Основы менеджмента и маркетинга. Мн., 1995 (у сааўт.);
Управление персоналом. Мн., 1997 (разам з М.І.Кабушкіным, В.М.Крыўцовым);
Теория системного менеджмента. Мн., 2001 (у сааўт.);
Управление персоналом: От фактов настоящего к возможностям будущего. Мн., 2002 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯДО́Ў Леанід Іванавіч (14.11.1907, г. Растоў-на-Доне, Расія — 5.9.1999),
расійскі вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі. Акад.Рас.АН (1953, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1967). Замежны чл.АН Францыі (1978). Ганаровы чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1960) і інш. акадэмій. Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1932 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, у 1948—56 у Цэнтр. ін-це авіяматорабудавання, адначасова з 1937 у Маскоўскім ун-це (з 1951 заг. кафедры), з 1945 у Матэм. ін-це АНСССРНавук. працы па гідра- і аэрамеханіцы, механіцы суцэльнага асяроддзя, газадынаміцы, астрафізіцы, тэорыі падобнасці і інш. Распрацаваў тэорыі ўдару цел аб ваду, глісіравання і інш., агульную тэорыю аўтамадэльных рухаў суцэльных асяроддзяў. Даў дакладнае рашэнне задачы аб магутным выбуху. Атрымаў важныя вынікі ў тэорыях турбулентных рухаў вадкасці і газу, гарэння і дэтанацыі, будовы зорак і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Плоские задачи гидродинамики и аэродинамики. 3 изд. М., 1980;
Методы подобия и размерности в механике. 10 изд. М., 1987;
Основы макроскопических теорий гравитации и электромагнетизма. М., 1989 (разам з А.Г.Цыпкіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКО́ЎСКІ Восіп (Юльян) Іванавіч (літ.псеўд.Барон Брамбеус; 31.3.1800, маёнтак Антокаль, каля Вільні — 16.3.1858),
расійскі вучоны-ўсходазнавец, дыпламат, журналіст і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў жанру навук.-фантаст. аповесці ў рас. л-ры. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1828). Скончыў Мінскую гімназію, Віленскі ун-т (1819) і ў складзе рас. місіі накіраваны ў Канстанцінопаль (Стамбул). Да 1821 падарожнічаў па Пярэдняй Азіі і Паўн.-Усх. Афрыцы. Авалодаў усімі мовамі араб. Усходу, асн. еўрапейскімі, кіт., тыбецкай, маньчжурскай і мангольскай. У 1822—47 праф. заснаванай ім кафедры ўсх. моў і арабістыкі Пецярбургскага ун-та (першы рас. прафесар-арабіст); адзін з заснавальнікаў рас.ўсходазнаўства. Заснавальнік і рэд. (1834—47, намінальна да 1856) час. «Библиотека для чтения», з 1840 рэд.час. «Сын Отечества». Супрацоўнічаў з час. «Северный архив», «Северная пчела» і інш. Падтрымліваў дзелавыя сувязі з М.І.Грэчам, Ф.В.Булгарыным, сяброўскія — з А.С.Пушкіным і А.Міцкевічам. Даследаваў гісторыю стараж. Усходу, у т. л. даісламскай Аравіі, вывучаў араб., перс., тур. філалогію; перакладаў на рус. мову і выдаваў творы класічнай араб. л-ры. Аўтар апісанняў сучасных яму краін Усходу, «усходніх», быт.навук.-філас. аповесцей.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—9. СПб., 1858—59;
Сочинения Барона Брамбеуса. М., 1989.
Літ.:
Каверин В.А. Барон Брамбеус: История О.Сенковского... М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНА́ЕЎ Вячаслаў Сяргеевіч (28.3.1940, в. Акулава Бежацкага р-на Цвярской вобл., Расія — 19.7.2002),
бел.вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1994), д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Крымскі пед.ін-т (1962). З 1963 у Ін-це цепла- і масаабмену, з 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН (з 1987 дырэктар). З 1996 ген. дырэктар НДА «Кібернетыка». Адначасова з 1979 праф.БДУ. Навук. працы па даследаванні аперацый, тэорыі прыняцця рашэнняў, мадэліраванні інтэлектуальных працэсаў, тэорыі і метадах аптымізацыі і іх выкарыстання ў аўтам. сістэмах праектавання, планавання і кіравання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі экстрэмальных задач. Развіў тэорыю раскладаў («Тэорыя раскладаў. Аднастадыйныя сістэмы», 1984, з В.С.Гардонам, Я.М.Шафранскім; «Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам; абедзве перавыд. 1994 на англ. мове; «Тэорыя раскладаў. Групавыя тэхналогіі», 1998, з М.Я.Кавалёвым, Шафранскім), распрацаваў метады аптымізацыі дэтэрмінаваных абслуговых сістэм і рэжымаў іх функцыянавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Введение в теорию расписаний. М., 1975 (разам з В.В.Шкурбам);
Декомпозиция и агрегирование в задачах математического программирования. Мн., 1987;
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ПАЛЕЎ Андрэй Мікалаевіч (10.11.1888, с. Пустамазава Цвярской вобл., Расія — 23.12.1972),
савецкі вучоны і авіяканструктар, заснавальнік школы праектавання самалётаў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. з 1933). Ген.-палк.-інж. (1968). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1957, 1972). Герой Працы РСФСР (1926). Засл. дз. нав. і тэхнікі Расіі (1933). Бацька А.А.Тупалева. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Цэнтр. аэрагідрадынамічнага ін-та (ЦАГІ), з 1922 нач. доследнага КБ. У 1937—41 рэпрэсіраваны. З 1941 гал. канструктар авіяц. з-даў, з 1956 Ген. канструктар авіяц. прам-сці СССР. Стварыў больш як 100 тыпаў ваен. і грамадз. самалётаў, у т. л. рэкордны АНТ-25 (1933), найбуйнейшы пасажырскі «Максім Горкі» (1934), бамбардзіроўшчык Ту-2 (1941), першы сав. рэактыўны бамбардзіроўшчык Ту-12 (1947), рэактыўны пасажырскі ТУ-104 (1954), міжкантынентальны турбавінтавы аэробус Ту-114 (1957), рэактыўныя Ту-124, Ту-134, Ту-154 (1960—68), звышгукавы пасажырскі лайнер Ту-144. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1948, 1949, 1952, 1972. Залаты медаль Міжнар.авіяц. федэрацыі (1958).
Літ.:
Кербер Л.Л. Ту — человек и самолет. М., 1973;
А.Н.Туполев: Грани дерзновенного творчества. М., 1988;
Даффи П., Кандалов А.И. А.Н.Туполев: Человек и его самолеты. М., 1999.