спецыяльная гістарычная навука, якая вывучае паходжанне, гісторыю, сац. становішча, сваяцкія сувязі родаў і асоб. Вытокі генеалогіі ў язычніцкім кульце продкаў. Як галіна ведаў існавала ў Стараж. Рыме. У эпоху пераходу да феадалізму звесткі пра генеалогію — састаўная частка вусна-паэт. творчасці. У сярэдневякоўі былі вельмі пашыраны генеалагічныя паданні пра паходжанне родаў і цэлых народаў. Шырока вядома сага 12 ст. «Кніга пра ісландцаў» А.Торгільсана пра паходжанне і генеалогію насельнікаў Ісландыі. У ВКЛ у 15—16 ст. бытавала легенда, што мясц. шляхта паходзіць ад рымскага патрыцыя Палемона і яго паплечнікаў, якія перасяліліся ў Літву. У ВКЛ былі шырока распаўсюджаны гербоўнікі, якія спалучалі звесткі з генеалогіі і геральдыкі. Як гіст. навука генеалогія склалася ў 16—18 ст., калі сталі распрацоўвацца метады складання радаводных табліц і роспісаў, сістэмы нумарацыі сваяцтва. У 19 ст. ўзніклі генеалагічныя т-вы ў Вялікабрытаніі і Аўстрыі, якія займаліся даследаваннямі на навук. аснове. З часам падобныя т-вы ўтварыліся ва ўсіх краінах Еўропы, зараз яны існуюць і на правінцыяльным узроўні. У Рэспубліцы Беларусь пытанні генеалогіі распрацоўваюць Ін-т гісторыі Нац.АН, Згуртаванне бел. шляхты, Бел. генеалагічнае т-ва, Аддзел геральдыкі і генеалогіі К-та па архівах і справаводстве.
Літ.:
История и генеалогия. М., 1977;
Genealogia. Warszawa, 1959.
У.М.Вяроўкін-Шэлюта.
Да арт.Генеалогія. Шляхецкі герб і радаводнае дрэва Лазоўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кашало́т ’буйное марское млекакормячае атрада кітоў’. Параўн. рус.кашало́т, укр.кашало́т. Можна меркаваць, што ў бел. мове слова з’явілася пад уплывам рус. мовы, дзе ў канцы XVIII ст. запазычана зфранц. Упершыню зафіксавана ў 1788 г. з напісаннем кашелот (сучасная арфаграфія адзначаецца з 1816 г.). Франц.cachalot, у сваю чаргу, запазычана зісп. мовы; ісп.cachaloteпаходзіцьзпарт. крыніцы. Гл. Шанскі, 2, К, 105. Некаторыя крыніцы ўказваюць, што, напр., ням.Kaschelottпаходзіць не прама зфранц. формы, а зангл., якая ўзята зфранц. (гл. Fremdwörterbuch, Leipzig, 1965, 338). Гэта спрэчная праблематыка, відаць, не мае яшчэ свайго канчатковага рашэння (новае выданне Wahrig G. Deutsches Wörterbuch. — Mosaik Verlag, 1980, англ. крыніцу нават не згадвае).
Вэ́нґрын ’той, хто кастрыруе’ (Сцяц.), вэ́нґер ’канавал’ (Шатал.). Вэ́нґрын ’канавал’, бясспрэчна, паходзіць ад этнічнай назвы венграў. Параўн. слав.*valachъ ’валах, румын; канавал; конь’. Аб сувязі падобных назваў (для канавала) з этнічнымі гл. Брукнер, 600; Махэк₂, 675. Параўн. яшчэ вэ́нгра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візірка1 ’прасека’ (КТС), рус.перм., калуж.визирка ’тс’ паходзіць ад візір1. Па ўзору прасека атрымала суфікс ‑ка.
*Ві́зірка2драг.вы́зырка, вэ́зырка ’вышка, маяк, трыангуляцыйны пункт’ (З нар. сл.; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да візір1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінчэ́стэр, вінчэ́сцер ’тып паляўнічага ружжа’ (БРС, КТС). Укр.вінче́стер, рус.винчестер, польск.winchester. Назва паходзіць ад уласнага імя амерыканца A. O. Winchester, які сканструяваў ружжо ў 1865 г. У бел. мову лексема магла прыйсці зрус. або польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіцьзрус.мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав.мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус.мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клыгу́н ’чайка (Larus), рыбачка (Sterna)’ (Флёра II). Звычайна назва чайкі паходзіць ад яе сумнага крыку. Таму здаецца, што клыгун можна параўнаць зклігуніха (гл.) ’жанчына, якая ўсё стогне’ і далей зклікун (гл.) і клікаць(гл.). Параўн. таксама рус.клыкать ’плакаць’ і літ.klūkti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус.цвяр.ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел.вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Розь ’адрозненне’, ’нязгода, сварка’, ’рознагалоссе, супярэчнасць’ (Нас.). З⁺розьнь, параўн. ст.-рус.рознь ’адрозненне, розніца’, ’варожасць’, сюды ж розь ’асобна’ (Юрч. СНЛ) у прыкладзе-ілюстрацыі: ні дываў ёй грошы, розь елі, паходзіцьзвъ розьнь. Параўн. рус.дыял.розь ’розніца’, ’нязгода, сварка’. Да розны (гл.).