ВАЎКАВЫ́СК,

горад у Беларусі абл. падпарадкавання, цэнтр Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., на р. Рось. За 98 км ад Гродна. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Бераставіцу, Свіслач і аўтадарог на Масты, Слонім, Ружаны, Бераставіцу. 43,6 тыс. ж. (1995).

Першыя паселішчы на тэр. Ваўкавыска ўзніклі ў 10 ст., што пацвярджаюць археал. матэрыялы, выяўленыя на гарадзішчы Муравельнік, дзядзінцы Шведская гара і Замчышчы (вакольны горад). Упершыню Ваўкавыск (летапісны Волковыескъ) упамінаецца ў 1252. У 13 ст. цэнтр Ваўкавыскага княства, быў аб’ектам барацьбы паміж галіцка-валынскімі і літ. князямі. З пач. 14 ст. ў ВКЛ. Ваўкавыская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. З 15 ст. цэнтр староства, з 16 ст. цэнтр Ваўкавыскага павета. Неаднаразова быў спалены ў час войнаў 17 — пач. 18 ст. У час паўстання 1794 заняты паўстанцамі. З 1795 у Рас. імперыі. На пач. вайны 1812 у Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-й Зах. рус. арміяй ген. П.​І.​Баграціёна, горад значна пацярпеў ад ваен. дзеянняў. У 1885 праз Ваўкавыск пракладзена чыг. Баранавічы—Беласток. У 1891 у Ваўкавыску 19 фабрык і прамысл. прадпрыемстваў. У 1897 — 10 323 ж. Жыхары горада ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—07, тут адбыліся хваляванні салдат і навабранцаў. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. У 1909—18 працавала Ваўкавыская жаночая гімназія. У 1919—20 заняты Чырв. Арміяй, польскім войскам. У 1921—39 у Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Ваўкавыскага раёна. 28.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ваўкавыску і раёне больш за 29 тыс. чал., у т. л. 20 тыс. у лагеры ваеннапалонных. З лют. 1942 дзейнічала Ваўкавыская раённая антыфашысцкая арганізацыя. 14.7.1944 горад вызвалены войскамі 2-га Бел. фронту ў выніку Беластоцкай аперацыі 1944. У 1969 — 21,5 тыс. жыхароў.

Цэнтр маш.-буд. (Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын, Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання), буд. матэрыялаў (Ваўкавыскае вытворчае аб’яднанне будаўнічых матэрыялаў, «Ваўкавыскцэментнашыфер») і харч. (Ваўкавыскі малочнакансервавы камбінат дзіцячых прадуктаў «Беллакт», мясакамбінат) прам-сці. Пед. вучылішча і Ваўкавыскі саўгас-тэхнікум. Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей. Помнік П.І.Баграціёну. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Мемарыяльны комплекс Вызваліцелям, брацкая магіла сав. ваеннапалонных, магілы ахвяр фашызму.

В.​У.​Шаблюк (гісторыя).

Фрагмент забудовы Ваўкавыска.

т. 4, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

варо́ты, ‑аў; адз. няма.

1. Шырокі праезд у сцяне, плоце, які закрываецца створкамі або закладваецца жардзінамі. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі. Колас. Гумно на двое варот — не гумно, а гмах. Чарнышэвіч. // Створкі, якімі закрываецца такі праезд. Вароты ў двор ужо былі насцеж адчынены. Краўчанка. Падышлі [браты] да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку. Якімовіч.

2. У спартыўных гульнях — строга акрэсленая і вылучаная частка прасторы на полі, якая абараняецца кожнай камандай. Футбольныя вароты. □ Пачалася гульня. Мы перадавалі мяч адзін аднаму, потым білі па варотах. Васілёнак. // Вузкі праход паміж скаламі (на моры, у гарах). Царскія вароты. Байдарскія вароты.

3. перан. Пункт, праз які ажыццяўляецца інтэнсіўная сувязь з навакольныя светам. Марскія вароты. □ Брэсцкі вакзал вобразна называюць варотамі нашай Радзімы. «Звязда».

4. Спец. Месца ўваходу ў які‑н. орган ці выхаду з яго крывяносных і лімфатычных сасудаў. Вароты печані.

•••

Ад варот паварот гл. паварот.

Вароты пірагамі падпёрты дзе, у каго — пра багатае прывабнае месца.

Не лезці ні ў якія вароты гл. лезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звяза́цца, звяжуся, звяжашся, звяжацца; зак.

1. Змацавацца, злучыцца адзін з адным (вяроўкай, канатам і пад.). Паднімаючыся на вяршыню, альпіністы звязаліся вяроўкай.

2. Устанавіць зносіны з кім‑, чым‑н. пры дапамозе пэўных сродкаў сувязі. Звязацца па тэлефоне з таварышам.

3. Устанавіць непасрэдныя адносіны, цесныя кантакты з кім‑, чым‑н. І цесна ў працы звязаліся горад з вёскай. Чорны. Немцы разлічвалі на тое, каб не даць атрадам аднаго раёна звязацца з атрадамі другога раёна. Казлоў.

4. Зблізіцца, завесці агульныя справы (звычайна нядобрыя). [Завішнюку] стала горка на душы, адчуў, што хочацца хутчэй выйсці з хаты, каб і не глядзець на гэтага п’янчугу Акцызніка, з якім звязаўся. Пташнікаў. // Разм. Уступіць у любоўную сувязь. «Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацела. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б...». М. Стральцоў. // Узяцца за якую‑н. справу (звычайна непасільную, непрыемную і пад.). — Звязацца з механікай.. Хіба ж гэта жаночая справа? Ус.

5. Злажыць, упакаваць свае рэчы ў звязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпыні́ць, ‑пыню, ‑пыпіш, ‑пыніць; зак., каго-што.

1. Спыніць рух каго‑, чаго‑н. на некаторы час. Сцяпан прыпыніў машыну, і Рыгор, шчыра падзякаваўшы хлопцу, вылез з кабіны. Краўчанка. На Залессі, каля Цімохавага стажка, прыпынілі статак. Колас. // Сцішыць, зменшыць скорасць хады, руху. Прыпынілі і коні хаду ля яе [дзяўчыны], ад здзіўлення застыў падзішах на сядле. Дубоўка.

2. Перастаць рабіць што‑н., спыніць што‑н. на некаторы час. Старыя прыпынілі нейкую сваю гаворку і абое глядзелі на Зосю. Крапіва. [Косця] прыпыніў нараду і заявіў, што зараз жа пойдзе да дырэктара. Карпюк. Пакуль ён апамятайся, у памяшканні засталіся толькі брыгадзір, некалькі мужчын ды хлопцы — шахматысты. Апошнія нават прыпынілі гульню. Кулакоўскі.

3. Разм. Кончыць рабіць што‑н., управіцца з чым‑н. А дома з дзецьмі была маці. Яе жаночая работа І гэта вечная турбота То каля печы, то на полі, Сказаць, не зводзіцца ніколі. Адно прыпыніш — там другое, Глядзіш, як бачыш, набяжыць. Колас.

4. Даць прыпынак, прытулак, схованку. Спяшаліся сеяць, спяшаліся хаваць, спяшаліся прыпыніць худобу па мала вядомых выспах, па недаступных астравах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́пар1, капёр ’металічная або драўляная канструкцыя (козлы) для забівання паляў’ (ТСБМ, Сцяшк., Федар. Рук.; КЭС, лаг.), лельч. ка́пар, ка́пор ’вага ў студні з жураўлём’ (Нар. сл., ДАБМ). Рус. копёр, капер, укр. копе́р, ка́пар, польск. kafar. Мяркуюць, што гэта запазычанне з ням. Käpfer ’галоўка бруса’, з с.-н.-ням. kepere ці з гал. keper (Фасмер, 2, 318; Шанскі, 2 (К), 303–304). Аб запазычанні ст.-бел. капаръ, капоръ са ст.-польск. kafar гл. Булыка, Запаз., 139, і Корчыц, Дасл. (Гродна), 31. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 407 і 566.

Ка́пар2 ’дзіцячая або жаночая цёплая шапка прамавугольнага пакрою з завязкамі пад падбародкам’ (ТСБМ, Інстр. I; полац. ДАБМ), капе́р (докш., ДАБМ). Рус. ка́пар, ка́пор і роднасныя: укр. капа, ст.-польск. kapa ’спецыяльнае прыстасаванне для закрывання галавы ад укусаў пчол’, в.-луж. kapa, khapa ’чапец, каптур’, славен. kápa ’пакрыццё галавы’, серб.-харв. ка̏па ’від шапкі’, балг. капа ’шапка’. Лексема капар запазычана з гал. kaper ’шапка’ < гал. kap, якое з італ. capparo, capero < познелац. cappa ’накрыццё галавы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукма́н ’бурка, світка’ (Сцяшк., Скарбы, Бес.), ’адзенне з сукна’ (Шат.), ’суконнае верхняе адзенне’ (у мясцовасцях са шляхецкім насельніцтвам) (Малчанава, Мат. культ., 153), сукма́ны ’світкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), сукма́нка ’кароткая жаночая верхняя вопратка’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’адрэзак суконнай тканіны’ (Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. сукманъ ’світка, сярмяга’ (Ст.-бел. лексікон) Булыка (Лекс. запазыч., 115) праз стараж.-рус. сукманъ узводзіць да чув. səkman < цюрк. čekman; Жураўскі (Цюркізмы, 94) лічыць запазычаннем праз польскую непасрэдна з турэцкай. Параўн. укр. сукма́н, сукма́на ’бурка, світка’, рус. сукма́н ’суконны кафтан або сарафан’, ст.-рус. сукманъ (1671 г.) ’сукно’, польск. sukman(a) ’світка, сярмяга’, балг. сукма́н ’шарсцяная спадніца’, чукма́н ’тс’ (лічацца прабалгарскімі словамі). Этымалогія спрэчная. Мяркуецца, што слова спрадвечнаславянскае і роднаснае скаць, сука́ць, сукно; у словаўтваральных адносінах спасылаюцца на рус. дурма́н, польск. lochman; гл. Фасмер, 3, 799 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 470–471. На думку іншых даследчыкаў (Радлаў, 4, 799; Расянен, ZfslPh, 20, 448; Каліма, RLS, 133; Брукнер, 525), слова запазычана праз чув. səkman, səxman з цюркскай групы моў. Гл. яшчэ Анікін, 510 (са ст.-цюрк. sökmän ’мянушка, якую давалі асілкам і героям’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sack

I [sæk]

1.

n.

1) вялі́кі мяшо́к; ме́х мяха́ m.; мяшэ́чак -ка m.

a sack of flour — мех мукі́

2) сак -а m. (шыро́кая жано́чая або́ дзіця́чая капо́та)

3) Sl. ло́жак -ка m.

4) Sl. звальне́ньне з пра́цы

2.

v.t.

1) кла́сьці, насы́паць у мяхі́

2) Sl. звальня́ць з пра́цы

- hit the sack

- hold the sack

II [sæk]

v.t.

рабава́ць; абабіра́ць, абакрада́ць

The invaders sacked the town — Захо́пнікі абрабава́лі го́рад

III [sæk]

n.

гішпа́нскае сухо́е бе́лае віно́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Саро́чка ’мужчынская (верхняя і сподняя) або жаночая (сподняя) кашуля’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Маш., Чач., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), саро́чачка ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. соро́чка ’кашуля’, рус. соро́чка, дыял. сорочи́ца ’сялянская кашуля’, ст.-рус. сорочька, ст.-слав. срачица ’сарочка’, царк.-слав. срака, сракы, Род. скл. ‑ъве, славен. sráčica, srájca, srájčka. Прасл. *sorčica < *sorka (гл. Сной₁, 599). Мяркуецца роднасць з літ. šar̃kas ’адзежа, суконны сурдут рыбакоў’, švar̃kas ’пінжак, халат’, лат. svā́rks ’сурдут, пінжак’. Зычны ‑v‑ тлумачыцца тут уплывам літ. švarùs ’чысты, ахайны’, гл. Траўтман, 299; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1144. З прычыны наяўнасці ‑š‑ у балцкіх словах Фасмер (3, 727 і наст.) адхіляе думку аб запазычанні з германскіх, параўн. ст.-ісл. serkr ’кашуля, сурдут, штаны’, англ.-сакс. sierce (*sarkjôn‑) ’тс’, як меркавалі аб гэтым Сабалеўскі і інш. (Фасмер, там жа). Адвяргаюцца версіі Мюленбаха–Эндзеліна (3, 1144) і Фрэнкеля (IF, 52, 298) з розніцы ў значэннях узвядзенне слав. *sorčica да сяр.-лац. sarica, sērica ’шоўк’, алб. sharkë ’род плашча з белай воўны’; гл. аб гэтым Фасмер, 3, 724. Аб параўнанні з алб. sharkë ’род плашча з белай воўны з чырвонымі крапінкамі’ і з авесц. surī ’скура’, хец. kari̯ia ’пакрываць’ гл. Сной, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рба ’кайстра, невялікі мяшок з даматканай тканіны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’сумка’ (Сл. Брэс., Растарг.), ’паляўнічая сумка’ (Сцяшк.), ’жаночая сумка’, ’школьная сумка’ (Ян.), ’клінок для вырабу сыру’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), ’мяшэчак з палатна для рыбы’ (нараўл., З нар. сл.), ’чарговы дзённы харч, які належыць пастуху за кожную карову’ (Гіл.; барыс., Антропаў, вусн. паведамл.), ’сявенька’ (бых., ЛА, 5), ’мяшок з аўсом, што адзяваецца каню на галаву’ (ТСБМ), ’мяшок старца’ (Нас.), ’сумка з тканіны ці скуры для курэцкіх прылад’ (ЛА, 5), ’непаваротлівая, тоўстая жанчына’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. торба ’торба’ (з 1555 г.) запазычана з цюркскіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 105), параўн. тур., крым.-тат., азерб. torba ’мяшэчак, кайстра’, відаць, у перыяд найбольш інтэнсіўных сувязей ВКЛ з Крымскім ханствам у XVI ст. (Жураўскі, Тюрк. лекс. элем., 84, 88–89). Лексема пашырана ў многіх славянскіх мовах і дыялектах і лічыцца агульнаславянскай (Голуб-Ліер, 485; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 648; ЕСУМ, 5, 602). Сюды ж тарбе́шка ’торбачка’ (Нас., ТС), тарбано́шый ’механоша’, тарбаношка ’скураная сумка, якую сяляне насілі каля пояса паверх кашулі’ (Нас.), то́рбачнік ’жабрак’ (ТСБМ, Бяльк., Нар. Гом.), то́рбачнікі ’сумчатыя’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́тжаночая цёплая камізэлька; безрукаўка’ (БРС, Бяльк., Гарэц., Грыг., Інстр. I, Касп., Малч., Мат. АС, Мат. Гом., Мядзв., Нас., Некр., Рам., Серб., Сержп. Грам., Шн. 3, Ян., Янк. 3., Яруш.), ’рознае адзенне’ (Жыв. сл.), ’сукенка’ (Касп.), ’безрукаўка’ (капыл., КЭС), ’дзіцячая кофтачка на падбіўцы’ (Шатал.). Укр. кабат ’куртка, кафтан’, рус. кабат ’куртка, кофта’, рус. зах.-бран. кабат ’ліф, верхняя частка сарафана’, польск. kabat ’кафтан’, в.-луж. kabat ’кафтан’, чэш. kabát ’паліто’, славац. kabat (у розных значэннях, напр. ’спадніца’ (Kalal)). У паўдн.-слав. мовах запазычана іншым шляхам, пра што сведчыць фанетыка слова: балг. кавад, кават, кавак, серб.-харв. ка̏ва̄д, якія з перс. kabā ’кафтан’ пры пасрэдніцтве с.-грэч., н.-грэч. моў, гл. БЕР, 2, 119. Відаць, перс. форма з’яўляецца крыніцай і для зах.-еўрап. слоў, аднак няясным застаецца шлях запазычання. Для бел. слова таксама існуе праблема непасрэднай мовы-крыніцы. Рус. кабат вядома на поўначы і на сумежжы з беларускай тэрыторыяй. Яно можа разглядацца як пранікненне з бел. гаворак. Некаторыя значэнні польскага слова (’верхняя вопратка’ і, напрыклад, паводле WIEP-ill. kabat ’кафтан, пераважна жаночы’), а таксама распаўсюджанае слова на беларускай тэрыторыі дазваляюць меркаваць, што крыніцай запазычання быў польскі перыферыйны дыялект. На карысць гэтага наяўнасць слова ў сумежных літоўскіх гаворках са значэннямі ’сукенка без рукавоў’ (kabãčius) і ’жаночы кафтанны (kóbotas).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)