Прыклёп, прыклёпка, пры́клеп, пры́кляп ’падстава, прычына, зачэпка; удзел у якой-небудзь справе толькі для бачнасці’ (ваўк., Арх. Федар.; дзярж., Нар. сл.; сакол., Стан.), для (дзеля) прыклёпу ’для бачнасці, для прыліку’ (слонім., Нар. словатв.; Нар. Гом.). Утварэнні ад кляпа́ць ’паклёпнічаць’ (гл.; канстатуецца яшчэ праславянская даўніна гэтага значэння) < прасл.*klepati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 7–9) з далейшым развіццём семантыкі, часткова абумоўленым значэннем непаўнаты дзеяння, якая ўтрымліваецца ў прэфіксе. Параўн. таксама Варбат, SlW, 155. Станкевіч (Зб. тв., 2, 182) лічыць слова адпаведнікам польск.pretekst, рус.повод.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок ’застаронак; месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (ТСБМ; в.-дзв., Шатал.; лях., ганц., карэліц., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; лях., клец., ЛА, 2), пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок, прыстуро́нок ’драўляная загародка, якая аддзяляе бок гумна, дзе кладуць збожжа, ад тока’ (слонім., Арх. Бяльк.; Нар. сл.), ’сценка ў два-тры бервяны, якая разгароджвае гумно’ (баран., ваўк., пруж., Сл. ПЗБ), прысторэ́нак ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ДАБМ), серб.-харв.прѝстанак ’скат; месца ў старане’. Да старана́ (гл.); кандэнсацыя выразу пры старане, аформленае суфіксам ‑ак.
Стамбу́лка ‘турэцкая люлька з доўгім цыбуком’ (Нас.), ‘палка (для апоры пры хадзьбе); указка’ (Нас., Шпіл.). Параўн. польск.stambułka ‘турэцкая люлька’, ‘пукатая бутэлечка’, рус.стамбу́лка ‘турэцкая люлька’. Вытворнае ад Стамбул; назва горада паходзіць з новагрэч.Στημπόλι ад выразу εἰς τήν Πόλιν ‘у горад’, г. зн. Канстанцінопаль. Гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. На падставе прызнака ‘доўгі’ ўтвораны стамбо́ль ‘мужчына высокага росту’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), стамбулі́кі ‘кветкі на высокай сцябліне’ (Арх. Федар.), што не выключае ўплыву літ.stámbas ‘кветканоснае сцябло’, параўн. стамбы́ ‘кветаносныя сцяблы’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ткале́ ’на ўсякі выпадак, хоць, хаця’ (слонім., Нар. словатв.), тка́ле ’ўсё ж, аднак’ (ганц., Ск. нар. мовы), ’толькі, адно’ (Сержп.), тка́ля ’можа, каб’ (лях., Цыхун, вусн. паведамл.), тколе́ ’жа, ж’ (пін., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тколэ́ ’усё-такі, усё ж, аднак’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, да папярэдняга (гл.), ускладненае дадатковай канцавой часціцай ‑ле (< ‑*lě, параўн. але, гл. ESSJ SG, 1, 319). Менш верагоднае вывядзенне з тыке́ле, тыке́ля ’толькі’ (Ласт., 706) або з літ.tik ’толькі, адно’, лат.tikai ’тс’ (Санько, Крыўя, 1996, 1, 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЎКАВЫ́СК,
горад у Беларусі абл. падпарадкавання, цэнтр Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., на р. Рось. За 98 км ад Гродна. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Бераставіцу, Свіслач і аўтадарог на Масты, Слонім, Ружаны, Бераставіцу. 43,6 тыс.ж. (1995).
Першыя паселішчы на тэр. Ваўкавыска ўзніклі ў 10 ст., што пацвярджаюць археал. матэрыялы, выяўленыя на гарадзішчы Муравельнік, дзядзінцы Шведская гара і Замчышчы (вакольны горад). Упершыню Ваўкавыск (летапісны Волковыескъ) упамінаецца ў 1252. У 13 ст. цэнтр Ваўкавыскага княства, быў аб’ектам барацьбы паміж галіцка-валынскімі і літ. князямі. З пач. 14 ст. ў ВКЛ. Ваўкавыская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. З 15 ст. цэнтр староства, з 16 ст. цэнтр Ваўкавыскага павета. Неаднаразова быў спалены ў час войнаў 17 — пач. 18 ст. У час паўстання 1794 заняты паўстанцамі. З 1795 у Рас. імперыі. На пач. вайны 1812 у Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-й Зах.рус. арміяй ген. П.І.Баграціёна, горад значна пацярпеў ад ваен. дзеянняў. У 1885 праз Ваўкавыск пракладзена чыг. Баранавічы—Беласток. У 1891 у Ваўкавыску 19 фабрык і прамысл. прадпрыемстваў. У 1897 — 10 323 ж. Жыхары горада ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—07, тут адбыліся хваляванні салдат і навабранцаў. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. У 1909—18 працавала Ваўкавыская жаночая гімназія. У 1919—20 заняты Чырв. Арміяй, польскім войскам. У 1921—39 у Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Ваўкавыскага раёна. 28.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ваўкавыску і раёне больш за 29 тыс.чал., у т. л. 20 тыс. у лагеры ваеннапалонных. З лют. 1942 дзейнічала Ваўкавыская раённая антыфашысцкая арганізацыя. 14.7.1944 горад вызвалены войскамі 2-га Бел. фронту ў выніку Беластоцкай аперацыі 1944. У 1969 — 21,5 тыс. жыхароў.
Цэнтр маш.-буд. (Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын, Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання), буд. матэрыялаў (Ваўкавыскае вытворчае аб’яднанне будаўнічых матэрыялаў, «Ваўкавыскцэментнашыфер») і харч. (Ваўкавыскі малочнакансервавы камбінат дзіцячых прадуктаў «Беллакт», мясакамбінат) прам-сці. Пед. вучылішча і Ваўкавыскі саўгас-тэхнікум. Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей. Помнік П.І.Баграціёну. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Мемарыяльны комплекс Вызваліцелям, брацкая магіла сав. ваеннапалонных, магілы ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖА́НЫ,
гарадскі пасёлак у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ружанка. На скрыжаванні аўтам. дарог Пружаны—Слонім і Ваўкавыск—Косава. За 45 км ад г. Пружаны, 130 км ад Брэста і 38 км ад чыг. ст. Івацэвічы на лініі Баранавічы—Брэст. 3,4 тыс.ж. (2000).
Вядомы з 1552. Належалі Тышкевічам. У 1598 Р. купіў канцлер ВКЛ Л.Сапега, які ўладкаваў там адну з гал. рэзідэнцый роду Сапегаў. Р. ўваходзілі ў Слонімскі пав. Навагрудскага ваяв.ВКЛ. 20.6.1637 атрымалі магдэбургскае права і герб. У 17 ст. ў Р. больш за 400 дамоў, Ружанская царква Пятра і Паўла і манастыр базыльян, Ружанскі Троіцкі касцёл кляштара дамініканцаў, кляштар кармелітаў, палац Сапегаў, дзе зберагалася значная б-ка. У 1698 Р. разбураны ў час вайны Сапегаў са шляхтай ВКЛ. У 18 ст. архітэктар Я.С.Бекер перабудаваў палац (гл.Ружанскі палацавы комплекс), выканаў праекты новых пабудоў. У Р. дзейнічаў прыгонны тэатр, працавалі паперня, палатняныя мануфактуры, Ружанскія суконныя прадпрыемствы. вырабляліся дываны. З 1795 Р. ў складзе Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Слонімскага пав. У 1831 за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—31 Р. канфіскаваны і перададзены ў казну. У 19 ст. ў Р. 2 гарбарныя з-ды, палатняная і 3 суконныя ф-кі. У 1897 у Р. 5016 ж., 769 будынкаў, 5 дробных прадпрыемстваў, нар. вучылішча, у 1914—6815 ж., 26 прадпрыемстваў (341 рабочы), выраблялася ружанская кераміка. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Косаўскага пав. Палескага ваяв., 3622 ж. (1921). Дзейнічаў райком КПЗБ. З 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Ружанскага раёна. У Вял.Айч. вайну з 23.6.1941 да 13.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Р. і раёне 5491 чал., дзейнічаў падп. антыфашысцкі к-т. З 1962 у Пружанскім р-не.
Працуюць мэблевая ф-ка, вытворча-харчовы з-д, вытворча-гандлёвы камбінат; сярэдняя і муз. школы, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана; брацкая магіла сав. воінаў і Курган Славы (за 2 км ад Р. каля шашы на Ваўкавыск). Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян, Троіцкі касцёл, Палацавы комплекс, сінагога (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́хта1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць1 (гл.).
Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус.паўн.-дзвін.лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм.лахтовина (і ластовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.
Кампор у выразе: «як кампор у вадзе» (стаўб.З нар. сл.), кампора ’камфара’ (слонім.Арх. Бяльк.; Сержп. Прымхі), літарат. камфараt камфара і камфора (ТСБМ). Апошняе слова і лыял. кампора запазычаны з польск.kamfora ’тс’. Гл. таксама ст.-бел.камфоръ ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск.kampor < с.-лац.camphora ’тс’; параўн. таксама zniknął (przepadł) jak kamfora. Іншыя літар. словы з рус.камфара, камфоре, якія з італ.сапрога < н.-грэч.κάμφορα ’тс’. Канчатковай крыніцай з’яўляецца ст.-інд.karpūra ’дрэва, Сіnnamonum camphora’ (Літ-py гл. Слаўскі, 2, 36, 37; Фасмер, 2, 176).