польскі і бел.паэт. Старшыня Цывільнай палаты ў Віцебску. Пісаў эпіграмы, лірычна-філасофскія і гумарыст. вершы на польскай, бел. і рус. мовах. Пераадольваючы класіцыстычную версіфікатарскую нарматыўнасць, набліжаўся да рамант. лірызацыі зместу. Яго творы распаўсюджваліся на Віцебшчыне ў спісах і вусна (частка была ў архіве Ф.Карпінскага і полацкага маршалка С.Грабніцкага), публікаваліся ў час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік», 1819), «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік», 1830), «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік», 1844). Р., магчыма, аўтар макаранічных бел.-польскіх мініяцюр «Плач пакінутага каханай» і «За пекнай паненкай аж душа сумуе...», апубл. А.Рыпінскім у кн. «Беларусь» (Парыж, 1840).
Літ.:
Пачынальнікі. Мн., 1977;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 268.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКЛЮ́ ((Reclus) Жан Жак Элізэ) (15.3.1830, г. Сент-Фуа-ла-Гранд, Францыя — 4.7.1905),
французскі географ, сацыёлаг і паліт. дзеяч. Вучыўся ў пратэстанцкім духоўным ун-це ў г. Мантабан. У 1849 выключаны з ун-та за прапаганду сацыяліст. ідэй. У 1851 эмігрыраваў у Вялікабрытанію, жыў у ЗША, краінах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. У 1871 за ўдзел у Парыжскай Камуне прыгавораны да пажыццёвага выгнання. З 1872 жыў у Італіі, Швейцарыі, Бельгіі. У 1892—1905 праф. Свабоднага і Новага ун-таў у Бруселі (Бельгія). Аўтар прац «Чалавек і Зямля» (т. 1—6, 1876—94), дзе выказаў свае погляды на эвалюцыю людскога грамадства, «Зямля і людзі. Усеагульная геаграфія» (т. 1—19, 1884—94) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЁНАК (Лявон) (Леанід Вікенцьевіч; 26.6.1897, в. Вялец Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 21.2.1974),
бел. пісьменнік і журналіст. Бацька З.Кіпель. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1914). Настаўнічаў. У 1921—29 працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». Друкаваўся з 1927 пад псеўд. Леанід Свэн, Л.Крывічанін. Аўтарзб. фельетонаў «Чароўная іголка» (1929). У 1933 рэпрэсіраваны, высланы ў Сібір, пазней — у Комі АССР. Пасля адбыцця высылкі вярнуўся на Беларусь, настаўнічаў. У Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў у «Беларускай газэце» (апубл. «Дзённік Чужанінава»). З 1944 у Германіі, з 1950 у ЗША. Друкаваўся ў газ. «Бацькаўшчына», «Беларус», час. «Сакавік» і інш. выданнях. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САІ́Д АХМА́Д (сапр.Саід Ахмад Хусанхаджаеў; н. 10.6.1920, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1980). Вучыўся ў Ташкенцкім ун-це (1940—41). Першы зб. апавяданняў «Падарунак» (1940). У творах «Ферганскія апавяданні» (1948), аповесці «Прыгавор» (1958) паказвае духоўнае аблічча рабочых і інтэлігенцыі, працу і гераізм народа. Раман «Гарызонт» (кн. 1—3, 1964—74) пра падзеі Вял.Айч. вайны. Аўтар зб-каў апавяданняў «Стэпавы беркут» (1960), «Мілыя маці» (1962), «Каштоўны камень Бадахшана» (1966), п’есы «Бунт нявестак» (1976) і інш. На бел. мову некат. творы С.А. пераклаў І.Сакалоўскі.
Тв.:
Рус.пер. — Журавли: Рассказы. Ташкент, 1964;
Пора возвращения аистов: Повесть и рассказы. Ташкент, 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДЗЕ́ЦКІС ((Sondeckis) Саўлюс) (н. 11.10.1928, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі дырыжор, скрыпач, педагог. Нар.арт. Літвы (1974). Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1952). У 1955—86 выкладчык Вільнюскай школы мастацтваў імя М.Чурлёніса і кіраўнік яе струннага аркестра. Адначасова з 1957 выкладчык Літ. кансерваторыі (з 1977 праф., у 1959—87 заг. кафедры); з 1971 кіраўнік студэнцкага камернага аркестра. З 1960 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім Літ. камернага аркестра. З 1992 кіруе створаным ім камерным аркестрам «Санкт-Пецярбург—Камерата». Творчасці С. ўласцівы вытанчаны мастацкі густ, эрудыцыя, пачуццё стылю муз. твораў. Аўтар транскрыпцый для камернага аркестра, музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Літвы 1971. Дзярж. прэмія СССР 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́Т ((Sarraute) Наталі) (18.7.1900, г. Іванава, Расія — 19.10.1999),
французская пісьменніца; прадстаўніца «новага рамана». З 1908 жыла ў Францыі. Скончыла Парыжскі ун-т. Працавала адвакатам. Дэбютавала зб. мініяцюр «Трапізмы» (1938). У творах паказвала свет праз яго адлюстраванне ў падсвядомасці, у найтанчэйшых парываннях душы. У раманах «Партрэт невядомага» (1948), «Мартэро» (1953), «Планетарый» (1959), «Залатыя плады» (1963), «Паміж жыццём і смерцю» (1968), «Вы чуеце іх?» (1972), «Гавораць дурні» (1976), «Ты сябе не любіш» (1989) бессэнсоўнасць штодзённага жыцця, драматызм адзіноты, раз’яднанасць людзей і інш. калізіі сучаснага чалавека. Аўтаркн. аднаактовых п’ес «Тэатр» (1978), мемуараў «Дзяцінства» (1983), эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНА́ (Сосна) Рыгор Афанасьевіч
(н. 30.4.1939, в. Шэрні Падляскага ваяв., Польшча),
бел. гісторык, краязнавец і грамадскі дзеяч у Польшчы. Магістр багаслоўя (1966). Скончыў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве (1963). Служыў святаром у бел.правасл. прыходах Беласточчыны, з 1987 настаяцель прыхода ў в. Рыбалы. Вывучае гісторыю правасл. царквы ў Польшчы, бібліяграфію ўсх. хрысціянства, польскі друк пра Беларусь. Падрыхтаваў і выдаў зб-кі дакументаў «Праваслаўная царква на Беласточчыне і адносіны да яе дзяржаўнай улады II Рэчы Паспалітай» (1991) і «Нацыянальныя і рэлігійныя справы на Беласточчыне (1944—1948) і адносіны да іх Польскай дзяржавы» (1996). Аўтар даследавання «Бібліяграфія праваслаўных прыходаў на Беласточчыне» (ч. 1—4, 1984—93), артыкулаў у рэліг. выданнях. Чл.Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХІ́ЕЎ (Жуніс) (н. 1.3.1950, аул Алмалы Паўд.-Казахстанскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік-фантаст. Скончыў Каз.нац.ун-т (1977). З 1977 працаваў у перыяд. друку, з 1980 — у выд-ве «Раўан», з 1986 — у Дзяржкамдруку Рэспублікі Казахстан, з 1988 — у Каз. энцыклапедыі. Першы зб.навук.-фантаст.апавяд. — «Гняздо жыцця» (1983). Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Абавязак» (1987), «Злучэнне кальца» (1991), рамана «Качэўнікі з космасу» (1999), шматлікіх арт. пра сусв.навук. фантастыку, навук.-пазнавальных арт. пра астраномію. Асобныя яго навук.фантаст. творы ўвайшлі ў калект.зб-кі «Свежы ветрык» (1977), «Агністы камень» (1981), «Падарожжа ў іншы свет» (1984), «Чырвоны прамень» (1986), «Зборнік казахскіх пісьменнікаў-фантастаў» (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦУНКЕ́ВІЧ (Іван Лявонавіч) (28.10.1904, в. Маконь Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1989),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на Міншчыне ў Вял.Айч. вайну. Скончыў БДУ (1931). З 1932 на кіруючай і выкладчыцкай рабоце ў Мінску, 1-ы сакратар Заслаўскага райкома, сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у тыле ворага на падп. рабоце: арганізатар і камісар партыз. атрада, сакратар Мінскага падп. міжрайкома, чл. Мінскага падп. абкома КП(б)Б. У 1946—53, нарком. міністр лёгкай прам-сці БССР, да 1965 на адказнай гасп. рабоце. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51. Аўтаркн. «Суровая быль» (2-е выд. 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦУ́РА (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 2.6.1952, в. Пагост Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. артыст эстрады. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча імя Н.Сакалоўскага (1971), Мінскі ін-т культуры (1987). Вучань Я.Глебава. З 1975 артыст і муз. кіраўнік вак.-інстр. ансамбля «Сябры». Музыцы ўласцівы фалькл. традыцыі. Аўтар песень «Раздолле» (словы С.Астравога), «Шлях да Беларусі» (словы Н.Гілевіча), «Сцежачка», «Дзева Марыя» (абедзве на словы А.Лягчылава), «Саперніца» (словы Г.Бураўкіна), «Перажывём», «Нашы песні — наша жыццё», «Чырвонае і белае» (усе на словы В.Кавальчука), «На каляды» (словы Л.Дранько-Майсюка), «Свет у вакне» (словы А.Папярэчнага), «Бабыль» (словы Л.Ашаніна). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.