Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус. курск. багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр. багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр. багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бажні́ца ’ўсякі нехрысціянскі храм, акрамя яўрэйскага’ (Шат.); ’паліца або шафка пад абразамі’ (Касп.). Рус. божни́ца ’царква; язычаскі храм’, укр. божни́ця. Параўн. польск. bożnica (раней кожная царква; сёння толькі яўрэйская; Брукнер, 34), ст.-чэш. božnicě ’язычаскі храм’. Ад бог (гл.). Фасмер, 1, 184 (там і некаторая літ-pa), прыводзіць паралелі, якія тлумачаць значэнне ’язычаскі, яўрэйскі храм’: гоц. gudhûs іюдзейскі храм’, ст.-ісл. godahûs ’язычаскі храм’. Трубачоў (Этимология, 1965, 30) хоча бачыць сувязь паміж слав. božьnіса і іран. *bagina‑ ’храм’, што, аднак, досыць праблематычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́йбас ’бялізны чалавек, гультай’ (Касп.), байбо́с ’бялізны, нязграбны мужчына’ (Нас.), ба́йбус ’бялізны, нязграбны чалавек, гультай’ (Шат., Гарэц., Янк. БП, Др.-Падб., Бяльк., Сцяц.), ’дурань’ (Сцяц.). Рус. ба́йбус, бе́йбус ’лянівы’, бе́йбас ’дурань’, укр. бе́йбас ’дурань, вялікі нехлямяжы чалавек’ (таксама бе́льбас, бе́лбас). Паводле Фасмера, 1, 145, запазычанне (у другой частцы выразу дыял. форма тур. baš ’галава’). Але зыходзячы з укр. паралельных форм бе́льбас, бе́лбас, можна думаць і пра сувязь з рус. балбе́с (да гэтага гл. Фасмер, 1, 114): параўн. змену ва ўкр. дыялектах: лʼ → й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабо́ніць. Рус. балабо́нить ’балбатаць’, балабо́н ’пустаслоў’, укр. балабо́нити ’званіць’, балабо́н ’званок’, чэш. blaboniti і да т. п. Слав. гукапераймальнае ўтварэнне: *bolbon‑, *balabon‑. Што ўсх.-слав. формы не абавязкова выводзяцца з *bolbon‑ (як чэш. blaboniti), сведчыць укр. мова, дзе маем балаб‑ (а не болоб‑). У праформах bolb‑on‑, *balab‑on‑on‑ дзеяслоўны суфікс, што часта выступае паралельна ‑ъt‑, ‑ot‑ (параўн. укр. стукоті́ти ’стукаць’, стуконі́ти ’тс’; балабо́ніць — балбата́ць). Параўн. Бернекер, 69; Праабражэнскі, 1, 13; Пагодзін, РФВ, 39, 2; Махэк₁, 33; Фасмер, 1, 111–112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жава́ць, жваць, жую. Рус. жева́ть, укр. жува́ти, польск. żuć, żwać, в.-луж. žuć, н.-луж. žuś, палаб. zavǎt, чэш. žvykati, уст. žváti, славац. žuť, žuvať, славен. žvekáti, žvečiti, серб.-харв. жва́кати, жва́тати, балг. жва̀кам, макед. џвака, жвака ’тс’. Ст.-сл. жьвати, жоуѭ. Прасл. *žьvati, *žujǫ (*zjьv‑) з і.-е. *g(i̯)eu‑, gʼ(i̯)eu‑ ’жаваць’ (Покарны, 400): літ. žiáunos, лат. żaũnas ’сківіца, жабры’, ням. kauen, англ. chew, новаіранск. ǰāvidan ’жаваць’. Фасмер, 2, 39–40; Шанскі, 1, Ж, 280; Траўтман, 372.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жлудзь ’картачная масць’ (Нас.). Рус. жлуди ’тс’. Фасмер (2, 58) лічыць форму жлуди ад желуди. Чарнышоў (Избр. тр., 2, 448) лічыў назву жолуда калькай чэш. < ням. назвы, а выпадзенне першай галоснай звязваў (там жа, 452) з формамі ўскосных склонаў мн. л. желуде́й, желудя́м > жлуде́й, жлудя́м, адкуль і другасная форма наз. скл. мн. л. жлуди. Трэба далучыць яшчэ магчымасць уплыву акцэнтнага варыянта жалу́д (гл.), прадстаўленага і ў бел. мове. Формы з мяккасцю апошняга зычнага вядомы і бел. мове (жолудзь, Шатал.). Гл. жолуд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жужэ́ць ’гусці’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жужжа́ть, балг. жужа ’тс’. Параўн. славен. žučati. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), жужжать < жузг‑ (як дребезг‑и) ад гукапераймальнага жу‑ < *geu‑) + ‑ати. Але гэта не тлумачыць пераходу зг > жж. Фасмер (2, 64) тлумачыў жж як экспрэсіўнае. Пераход zg > zž > žž > ž тлумачыцца праз суфікс *‑ě‑ti; магчыма, ён адлюстроўваецца ў бел. дыял. форме на ‑эць. Улічваючы балг. форму, відаць, прасл. Міклашыч, 412. Параўн. жузнець. Параўн. рус. дыял. назвы насякомых жузг, жужг, жужга (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́мак ’мацаваны палац’. Рус., укр. за́мок, польск. zamek, н.-луж. zamk, чэш. zámek, славац. zámok ’замок’, славен. zamȃk ’аддалены куточак зямлі’, балг. за́мък ’замак’ < рус., за̀мка ’месца ў цяні’, ’закрытае месца’, макед. замок ’замак’. Ст.-рус. замокъ ’замак’ (XVI ст. у польскіх справах). Запазычана ў ст.-бел. (1494 г., Марч. дыс., 44) з польск. (на што ўказвае націск) < чэш., дзе калька ням. Schloss ’замак’, ’замок’ (Мельнікаў, Slavia, 36, 1967, 101–102). Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 47; БЕР, 1, 599.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зато́рыч ’выраз, паз, у які ўстаўляецца дно бочкі’ (Мат. Гом.). Параўн. утора ’тс’, рус., укр. утор, польск. wątor, чэш. útor і г. д. Прасл. ǫtorъ. Чэш. дыял. zátor ’падмыты бераг’. Форма заторыч пацвярджае корань тор‑ у слове утора (гл.); тор‑ суадносяць з церці < ter‑//tьr‑ (Фасмер, 4, 175), прычым Махэк., (672) указвае, што ён меў значэнне ’рэзаць’ (ст.-чэш. tříti). Заторыч утворана з суф. ‑ыч < ‑ičь, які далучаўся да аддзеяслоўнай з чаргаваннем галоснага асновы *zator‑. Час утварэння слова няясны. Параўн. зачыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зе́бра. З рус. зебра ’тс’ (з польск. было б зэ‑), дзе з англ. ці франц. zebra у XVIII ст. (фіксацыя 1792 г.). У англ., франц. з 1600 г., у партуг., ісп. ужо ў XVI ст. ці з лац. equiferus ’дзікі конь’, ці са слова аднаго з паўд.-афр. плямён. Фасмер, 2, 91; Шанскі, 2, З, 83; Блох-Вартбург, 673; Окс. сл., 3868 (11, 87); Махэк₂, 714. Перан. зебра ’паласа дарогі для пераходу пешых’, паводле афарбоўкі, у 60–70‑я гады XX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)