выбарная асоба валаснога самакіравання на тэр. Беларусі да 2-йпал. 16 ст. Існавалі С. ўсёй воласці — пасрэднікі паміж яе насельніцтвам і феадалам-уласнікам або яго прадстаўніком і С. асобных вёсак. С. разам з абшчынай размяркоўвалі павіннасці на канкрэтных выканаўцаў і сачылі за іх выкананнем, збіралі даніну і адвозілі яе гаспадару ўладання, падтрымлівалі парадак, сачылі за станам дарог, мастоў і інш. Выбіраліся на агульных сходах вёскі, воласці і за выкананне сваіх абавязкаў вызваляліся ад павіннасцей, акрамя мядовай даніны. Удзельнічалі ў копных судах, вырашалі межавыя і бортныя спрэчкі паміж сялянамі. У выніку змен сістэмы гаспадарання ў 16 — пач. 17 ст. С. замяняліся войтамі. На ўсх. Беларусі пасада С. захавалася на больш працяглы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РТА Трафім Раманавіч, магілёўскі летапісец канца 17 — пач. 18 ст. Быў купецкім старастам, неаднаразова выбіраўся ў магістрат лаўнікам. У традыц. пагадовай форме склаў першы магілёўскі летапіс (звесткі за 1526—1701), які ўвайшоў у Магілёўскую хроніку. Гісторыю Магілёва пачаў з 1526, найб. падрабязна апісаў падзеі 2-йпал. 17 ст. Цікавіўся гісторыяй Расіі, Польшчы, у летапісе выкарыстаў хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, розныя гіст. запісы. Належаў да патрыятычна настроенай гар. арыстакратыі, цесна звязанай з нац.-культ. традыцыямі. Прытрымліваўся памяркоўных поглядаў. Асуджаў выступленні магіляўчан супраць гар. улад (паўстанне 1610 называў бунтам), адмоўна ставіўся да уніятаў, не ўхваляў дзеянні ўкр. казакоў на Беларусі.
Літ.:
Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». Магілёў, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА Ангеліна Восіпаўна (н. 23.11.1905, г. Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага краю, Расія),
расійская актрыса. Жонка А.Фадзеева. Нар.арт.СССР (1960). Герой Сац. Працы (1975). Вучылася ў 3-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра. З 1924 актрыса Маскоўскага Маст.акад.т-ра. Творчасць вызначаецца вытанчанасцю псіхал. аналізу вобраза ў спалучэнні з гратэскавай вастрынёй. Сярод роляў: Зінаіда («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Ірына, Аркадзіна («Тры сястры», «Чайка» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Сабурава («Адзіны сведка» А. і П.Тур), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж.Кілці), прынцэса Касманопаліс («Салодкагалосая птушка юнацтва» Т.Уільямса), Каханка («Усё скончана» Э.Олбі) і інш. Здымалася ў кіно: «Вайна і мір», «Дваццаць дзён без вайны», «Прызнанне ў каханні» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1952, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РКА,
рабочы пасёлак у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл.Чыг. ст. на лініі Асіповічы—Жлобін. За 12 км на ПдУ ад Асіповіч, 148 км ад Магілёва. 1 тыс.ж. (2001). Працуюць торфапрадпрыемствы, сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад-яслі, клуб, паліклініка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
У 2-йпал. 19 ст. вёска (35 ж.) у Ляскавіцкай вол. Бабруйскага пав. З пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі (1873) — станцыя, дзе адгружалася за год больш як 50 тыс. пудоў лесаматэрыялаў. З 1924 у Асіповіцкім р-не Бабруйскай акругі, з 1938 у Магілёўскай вобл. Значна вырасла з буд-вам торфазавода (у 1940 працавала 414 рабочых). У 1944—54 у Бабруйскай вобл. З 14.5.1949 рабочы пасёлак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСАЧО́Ў Юрый Уладзіміравіч (н. 9.10.1957, г. Данецк Растоўскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Герой Рас. Федэрацыі (1994). Лётчык-касманаўт Рас. Федэрацыі (1994). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1985). З 1985 у ракетна-касм. карпарацыі «Энергія» імя С.П.Каралёва. Адначасова з 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і арбітальных станцый (АС): 8.1—9.7.1994 — на КК «Саюз ТМ-18» і АС «Мір» і 21.2—2.9.1996 — на КК «Саюз ТМ-23» і АС «Мір» (як борт-інжынер), 19—29.5.2000 — на КК «Атлантыс» (ЗША; як спецыяліст па праграме зборкі Міжнар.касм. станцыі), 8.3—22.8.2001 — на КК «Дыскаверы» і Міжнар.касм. станцыі (як камандзір 2-йасн. экспедыцыі). У космасе правёў 552,93 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ТКІН Мікалай Іванавіч (19.5.1780, г. Цвер, Расія — 17.3.1863),
рускі гравёр; буйнейшы майстар партрэтнай разцовай гравюры 1-йпал. 19 ст.Чл. шэрагу еўрап.АМ. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1785—1800; у 1803—14 пенсіянер у Парыжы і Лондане), з 1815 выкладаў у ёй (з 1817 заг. гравіравальнага класа, з 1831 праф.). Творам уласцівы інтэрпрэтацыя арыгінала, якая ўзмацняе змястоўнасць характарыстыкі партрэтуемага, багацце і разнастайнасць штрыха: «Іаан Хрысціцель» (1802, з карціны А.Р.Менгса); 20 гравюр з медальёнаў Ф.Талстога, прысвечаных вайне 1812; партрэты А.Куракіна (1812), І.Крылова (1816, з мал. А.Кіпрэнскага), А.Суворава (1818), М.Карамзіна (1819, з арыгінала У.Баравікоўскага), А.Пушкіна (1827 і 1838, з арыгінала Кіпрэнскага), А.Грыбаедава (1829).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́БІЙ МА́КСІМКунктатар,
Квінт (Quintus Fabius Maximus Cunctator; каля 275—203 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Паходзіў з патрыцыянскага роду Флавіяў. Консул у 233, 228, 215, 214, 209; у 221 і 217 дыктатар. Пасля паражэння рымлян пры Тразіменскім возеры (217) у перыяд 2-й Пунічнай вайны (гл.Пунічныя войны) распрацаваў стратэгію зацяжной вайны: ухіляючыся ад вырашальнай бітвы, паступова знясільваць армію Ганібала, пазбаўляючы яе харчоў і фуражу (адсюль празваны Кунктатар — марудны). Адмова ад гэтага плана прывяла да паражэння каля Канаў (216). За ўзяцце Тарэнта у 209 удастоены трыумфу.
Літ.:
Ревяко К.А. Пунические войны. Мн., 1988;
Плутарх. Избранные жизнеописания: Пер. с лат.М., 1990 Т. 1. С. 321—438;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЛЬДМА́РШАЛ (ням. Feldmarschall),
вышэйшае воінскае званне ў арміях шэрагу дзяржаў. Тытул Ф. з’явіўся ў Тэўтонскім ордэне ў 14 ст., пазней існаваў у Прусіі і інш.герм. дзяржавах. У 17 ст. ў Расіі і Аўстрыі ўведзена званне (чын) ген.-Ф., якое надавалася вышэйшым нач. (галоўнакамандуючым) сухап. армій за асаблівыя заслугі ў час вайны. У Рас. імперыі было больш за 60 ген.-Ф., сярод іх М.Л.Кутузаў, І.Ф.Паскевіч, І.У.Гурка (гл. ў арт.Гуркі), Дз.А.Мілюцін. У некат. дзяржавах званне Ф. (ген.Ф.) захавалася ў 20 ст.; у час 2-йсусв. вайны існавала ў Вялікабрытаніі (з 1736), Германіі. У інш. краінах званню (чыну) Ф. адпавядала званне маршал (напр., у Францыі, Польшчы, Кітаі); у СССР у 1935—91 існавала званне Маршал Сав. Саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАСЕ́ВІЧ-ЛЕЖЭ́ Надзея Пятроўна (5.11.1904, в. Асецішчы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 8.5.1983),
французская мастачка. Вучылася ў Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве (1921—24). З 1924 у Парыжы вучылася ў акадэміі жывапісу Ф.Лежэ (1924—29), пазней стала яго жонкай. Працавала ў манум. і станковым жывапісе. Аўтар мазаічных партрэтаў Ю.Гагарына, Ж.Дзюкло, М.Кашэна, Н.Крупскай, У.Маякоўскага, М.Тарэза, герояў 2-йсусв. вайны, дзеячаў культуры, кампазіцый для аэрапортаў у Парыжы і Вашынгтоне. Сярод жывапісных работ: «Нацюрморт з вазай» (1925), «Аўтапартрэт» (1941), «Пачатак руху (Узлёт-1)» (1922—68). Стварыла музей Лежэ ў Б’ёце (Прыморскія Альпы, 1960) і на радзіме мастака ў Лізоры (Нармандыя, 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕСНЯКІ́, цесныя сацыялісты,
назва ў 1903—19 балг. сацыял-дэмакратаў, якія вылучыліся з Балг. рабочай с.-д. партыі і ўтварылі ўласную Балг. рабочую с.-д. партыю (цесных сацыялістаў) — БРСДП (ц.с.). Лідэры: Цз.Благоеў, В.Калараў, Г.Дзімітроў. Выступалі за згуртаваную, «цесную» партыю (адсюль назва), прытрымліваліся ідэалогіі рэв.марксізму, але ў адрозненне ад рас.бальшавікоў-ленінцаў не бачылі ў сялянстве саюзніка пралетарыяту, не надавалі важнага значэння дыктатуры пралетарыяту, барацьбу за дэмакратыю не звязвалі з барацьбой за сацыялізм. У час Балканскіх войнаў 1912—13 і 1-йсусв. вайны займалі антываен., інтэрнацыяналісцкія пазіцыі. Віталі Кастр. рэвалюцыю 1917 у Расіі, удзельнічалі ў стварэнні Камуністычнага Інтэрнацыянала. У маі 1919 БРСДП (ц.с.) перайменавана ў Балг.камуніст. партыю (цесных сацыялістаў). Словы «цесных сацыялістаў» захоўваліся ў назве Балг. кампартыі да снеж. 1948.