Бо́чка. Рус. бо́чка, укр. бо́чка, чэш. bečka, bečva, польск. beczka, серб.-харв. ба̏чва, славен. bečvà, bečkà, bȃčva і г. д. Слав. bъči (род. скл. bъčьve), аснова на ‑ū. Слова яўна запазычанае, але дакладная крыніца невядомая (вельмі многа версій). Падрабязны агляд літ-ры гл. Фасмер, 1, 202; Шанскі, 1, Б, 179–180. Паводле Слаўскага, 1, 29, трэба зыходзіць з bъčьka (памяншальнае ад bъča, якое не захавалася), а гэта запазычанне з герм. моў (параўн. бавар. die Butschen, Bütschen). Вельмі падрабязна слав. словы разглядае Губшмід, Schläuche, 47, 51–53, які лічыць, што крыніцай іх (як і паўдн.-ням. форм: бавар. bütschen і да т. п.) з’яўляецца раманскае *bŭtša, *bŭtšu (< *buttia, параўн. buttis). Зыходнымі славянскімі формамі Губшмід лічыць *bŭčy (род. скл. *bŭčŭve), *bŭči (род. скл. *bŭčǐve) і *bŭča. Сюды і бел. бачо́нак, рус. бочо́нок, укр. бочо́нок, якое, як лічыць Шанскі, 1, Б, 180–181, з’яўляецца ўсх.-слав. утварэннем (суф. ‑еnъkъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Менш, меньш, мэнш, мэнч ’меней’ (ТСБМ, ТС; пруж., драг., Сл. ПЗБ), ме́ншы, ме́ньшы, ме́нчы ’малодшы на гады’, ’меншы’ (ТСБМ, Чуд., Нас., Бяльк., Янк. 2, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), ст.-бел. менший, менши, меньший, менъший (Булахаў, Гіст., 130). Укр., рус. меньший, рус. ме́ньше, меньшо́й, укр. менше, польск. mniejszy, н.-луж. mjeńšy, в.-луж. mjeńši, чэш., славац. menší, славен. mȃnjši, ст.-слав. мьнии, мьн̑ьши, мьн̑ьша. Прасл. mьńьjь < mьnjь‑jь < mьnjes‑, mьnjьš‑; роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. meñkas ’дробны, нязначны’, лац. minōr ’меншы’, minus ’менш’, гоц. mins ’тс’, mínniza ’меншы’, ст.-грэч. μείων, μεῑον ’тс’, μινυδω ’скарачаю’, ст.-ірл. menb ’маленькі’, ст.-інд. mināti ’скарачае’, тахар. B meṅki ’меншы’ (Міклашыч, 181; Бернекер, 2, 19; Траўтман, 184; Фасмер, 2, 598; Бязлай, 2, 166; Махэк₂, 359). Сюды ж менша́к ’малодшы сын’ (мядз., Жыв. сл.; паст., швянч., Сл. ПЗБ), ме́ншаць, ме́ньшаць ’убываць, змяншацца’, меншыць ’памяншаць; вузіць боты’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас., Растарг., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-ся — часціца ў зваротных дзеясловах, у фальклоры захавалася ў самастойным ужыванні: Богу ся молити (Бяс.), ни ся ен мне соснився, ни ся у казцы сказався (Рам. 3), ст.-бел. сѧ: хто сѧ ей помолить (1489 г.; Карскі 2–3, 386). Укр., рус. ‑ся, ст.-рус. ся, польск. się, в.-луж. so, sej, н.-луж. se, палаб. să, чэш. se, ст.-чэш. sě, славац. sa, серб.-харв. se, славен. se, балг., макед. се, ст.-слав. сѧ. Прасл. sę з’яўляецца В. скл. зваротнага займенніка сябе (гл.) (Бязлай, 3, 220; Шустар-Шэўц, 1329–1330); роднаснае ст.-прус. sien ’‑ся’, да і.-е. *se‑ (*sebh‑) /*su̯e‑ ’асобна, сам для сябе’ і ў якасці ’зваротнага займенніка’, гл. Фасмер, 3, 823; Махэк₂, 538; Борысь, 547; Траўтман, 251–252; ЕСУМ, 5, 495. Карскі (2–3, 71) адносіць сюды і часціцу ў прыслоўях інося, усялякся, цяперся (гл.), параўн. ва́лейся ’лепей’ (Арх. Федар.). Гл. таксама се 3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драбі́ны 1 ’драбіны, лескі’ (БРС, Касп., Байк. і Некр., Сл. паўн.-зах.), драбіна ’тс’ (Касп., Шат., Сцяшк.). Укр. драби́на. Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. drabina ’тс’ (аб запазычанніз польск. ужо ў Брукнера, 94). Паходжанне польск. слова не вельмі яснае (меркаванні гл. у Брукнера, там жа; Бернекера, 1, 219). У бел. помніках няма (няма, прынамсі, у Булыкі, Запазыч.). Сюды ж і драбі́ны ’воз; рашотка ў возе’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. драби́на ’рашотка ў возе, яслях’, драбча́стий віз, драбиня́стий віз і да т. п. Можна меркаваць, што гэта другое значэнне таксама ўзята з польск. мовы. Параўн. польск. wóz drabny (ужо ў 1584 г., гл. Брукнер, 94), wóz drabiniasty (там жа). Трубачоў (Эт. сл., 5, 101) зыходзіць з прасл. *drabъ (звязанага, як ён мяркуе, з прасл. *dьrati) і пад гэтай праформай аб’ядноўвае вялікую групу слоў з рознай семантыкай.

Драбі́ны 2 ’воз; рашотка ў возе’. Гл. драбіны 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зало́за ’орган у арганізме, што выпрацоўвае ці выдаляе пэўныя рэчывы’, за́лзы, зэлзы ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), зо́лзачка (Жд. 2). Рус. железа́, дыял. перм., паўн.-дзвін. за́леза́, укр. за́лоза, польск. zołza ’хвароба залоз’, серб.-луж. žałza, чэш. žláza, славен. zléza, серб.-харв. жле́зда, жлијѐзда, балг. жлеза́, макед. жлезда. Ц.-слав. жлѣза ’залоза’. Ст.-рус. железа ’тс’ (XII ст.), ’чумны бубон, чума’ (XIV ст.). Прасл. želza. Літ. gẽležuonys і інш. ’залозы’, арм. gełj‑kʼ ’тс’, грэч. γογγρώνη ’апухлая залоза’. І.‑е. *ghelgʼh‑ ’залоза’. Покарны, 1, 435; Фасмер, 2, 42; Скок, 3, 683–684; Брукнер, 656; Махэк₂, 729; Копечны, Zákl. zásoba, 435; Траўтман, 84; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 261. Трубачоў (ВСЯ, II, 34) указвае на агульнасць паходжання слоў залоза і жалеза. Няясным застаецца: з‑ у бел., укр., польск.; бел. націск (архаічны?), які не супадае з укр. і рус.; польск. ‑ol‑. Ці сюды чэш. дыял. hlíza ’апухласць’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плата́ць 1 ’развяваць (на ветры)’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус. смал. плататься ’хістацца (на ветры)’. Відаць, роднасныя літ. plastėnti ’злёгку трапятацца, матляцца; развявацца’, лат. piesi ’распасціраць, распраўляць’, plėšt ’разрываць, ірваць’, спалучэнне ‑st“ на славянскай глебе спрасцілася ў ‑w‑, параўн. лат. plosts — плот. Сюды ж платеіцца ’сноўдацца’ і польск. płatać śe ’ісці, цягнуцца па гразі, снегу, з цяжкасцю выцягваючы ногі’. Гл. таксама пластыда.

Плата́ць 2 ’разразаць рыбу уздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі і правяльвання’ (полац., З нар. сл.), ’разварочваць тушкі рыбін ўздоўж хрыбетніка для прасушкі’ (Крыв., ТС), платапка ’салёная (разабраная) рыба’ (петрык., ЖНС), рыба іьчатаная ’тс’ (Маш.). Укр. платати ’распластваць, пластаваць’, рус. смал., пск., цвяр. платать ’разбіраць рыбу, разразаючы яе ўздоўж напалам’, польск. płatać, roz‑płatać ’разбіраць рыбу, жывёлу на часткі, на 2 доўгія палавінкі’, якое Банькоўскі (2, 619) выводзіць з roz‑ciąć na płaty. З пластсщь (гл.), у якім пад уплывам набліжанага семантычна плат ‑cm‑ спрасцілася ў ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плява́ 1, пле́ўка, пле́вачка, плі́вка ’вельмі тонкая скурка ў жывёльным або раслінным арганізме’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’тонкая плеўка на вадкасці’ (Нас.; сміл., Стан.), ’перапонка’ (Нас., Шат.), ’дыяфрагма’ (гродз., Мат. АС; воран., дзятл., Сцяшк. МГ; добр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; Сл. Брэс.; ЛА, 1), плівусьці́нычка ’тоненькая плёнка’ (Бяльк.); пляву́цінка ’плеўка (пра лёд)’ (карэліц., Нар. лекс.); укр. пліва́, рус. плева́, славін. plìeva ’празрыстая абалонка вока’, палаб. plevo ’павека’, славен. plẹ́va ’тс’. Прасл. *plěva, роднаснае літ. plėvė̃ ’плёнка, скурка’, лат. plêve ’тс’, лац. palea ’чырвоная скура ў пеўня пад дзюбай’, ст.-грэч. ἐπίπλοος ’сальнік’ (Фасмер, 3, 277). Сюды ж пля́вачкі ’пласткі, геркулес’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. таксама пле́ва.

Плява́ 2 ’пшанічная і аўсяная мякіна’, пле́вы ’парожнія каласы ў стаячым на полі збожжы’ (Нас.). З польск. plewa ’мякіна’ < прасл. (зах.) *pelva = (усх.)/*polva > бел. пало́ва (гл.). Паводле Фідроўскай, (Зб. Багародзіцкаму, 145), запазычана са ст.-слав. плѣва ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ха 1 ’вельмі мокрае надвор’е, слота’ (Клім.), плеха ’непагадзь’ (драг., Нар. словатв.). У выніку перастаноўкі зычных з хля́па, параўн. хляпа ’слата’ (чэрв., мядз., уздз., Сл. ПЗБ), сюды ж: кіраў. пляхі ’вельмі мокрая адзежына’ (Нар. сл.), відаць, пад уплывам пля́хаць ’шлёпаць, пляскаць’, гл. плях 1.

Пля́ха 2 ’бутэлька’ (слуц., Шн.), ’фляга, шкляны сасуд’ (Нас.); параўн. ст.-бел. пляша, хвляша, фляша (з 1538 г.), запазычаныя са ст.-польск. flasza, якое са ст.-ням. vlasche. Утварылася шляхам рэдэрывацыі: пляша > пляшка > пляха, як му́шка — му́ха.

Пля́ха 3 ’вельмі вялікі баравік, які звычайна расце ў нізкім сырым месцы’, ’агульная назва старых грыбоў’ (уздз., Нар. словатв.). Параўн. польск. plecha ’цела грыба’, паводле Банькоўскага (2, 603), ужытае для перакладу лац. thalłus, што адпавядае ням. pilzkörper. Няясна. Магчыма, звязана з плехі ’лысіна, плех, плеш’, параўн. плешка ’галоўка цвіка’ (гл.), або вобразная назва на базе імітатыва гілях! параўн. пляхшпа ’хлюпка’ ў фразе: шыпшына цвіце ппяхата. аружа — поўна (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдзіра́ць, прыдра́ць ’ачысціць ад дзёрну і дадаць да асноўнага ўчастка палоску зямлі’ (нараўл., жыт., Выг.; ТС), прыдзе́рці ’прыараць цаліны’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дзе́рці/драць (гл.) са звужэннем семантыкі, што ўзыходзіць да прасл. *derti/*dьrati. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку дзеясловаў: пры́дзір ’кусок зямлі, прыараны да старога пляца; поле, вырабленае на сенажаці’ (Бяльк.; лях., ЛА, 2), прыдзі́рак ’маленькі кусочак поплава’ (ст.-дар., Жыв. НС), прыдзі́рок, прыдзю́р, прыдзёр ’дадатак прыаранай цаліны’, прыдзёра ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі, дададзены да асноўнага’ (Выг., ТС), прыді́рок ’кусок поля, узнятай цаліны, што прылягае да вялікага масіву поля’ (Сл. Брэс.), прыдзёр ’кавалачак поля, які прыворваюць, “прыхопліваюць”, дадаюць да свайго поля ці агарода’ (Сіг.), а таксама словы з іншай, але блізкай семантыкай: прыдзіра́ць, прыдра́ць ’пазначыць лініі паза ў бервяне “драчкай” (Шат.), прыдзіра́ць ’выбіраць драчку’, прыдра́ць ’намеціць месца падгонкі бярвенцаў драчкай’ (ТС). Параўн. семантычна аналагічныя ўтварэнні з прэфікс, вы‑: выдзёр, вы́дзірак 1, вы́дранка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымані́ць, прыма́ньваць ’прывабіць да сябе; дадаць ад сябе, прыдумаць’ (ТСБМ, Шпіл., Шат., ТС), таксама прыману́ць ’прынадзіць’ (навагр., Сл. ПЗБ); з далейшым развіццём семантыкі: прымону́цца ’замануцца’, прыману́цца ’прыкінуцца, прытварыцца’ (ТС), ’прывыкнуць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), прыманты́ты ’прываражыць, прывабіць’ (кобр., Нар. лекс.). Сюды ж аддзеяслоўныя ўтварэнні: прыма́на ’спакуса; прыманка’ (Нас.), прыма́нны ’прывабны’ (ТС), прыма́нка, прыма́ннык ’прынада (у тым ліку пчаліная); (цёмная) шапка, якую кладуць на сук або вешаюць на дрэва, каб сеў [пчаліны] рой; невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (Інстр. 1, Ян., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ; Скарбы; пін., мазыр., ЛА, 1), пріма́нка ’мядовы раствор, розныя пахучыя расліны, якімі націраюць або абпырскваюць вулей для прываблівання пчол’ (слаўг., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мані́ць/ману́ць (гл.) < прасл. *maniti (sę). Укр. примани́ти ’прынадзіць, прывабіць’, прима́на ’прынада; спакуса’, прима́нка ’прынада; прываба’, рус. дыял. прима́нывать ’прынаджваць, прывабліваць’, примана́ться ’прычапіцца, прывязацца’, прима́н, прима́нка ’прынада’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 382–383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)