ІПА́ЦЬЕЎ Уладзімір Мікалаевіч (21.11.1867, Масква — 29.11.1952),
рускі хімік, ваен.інжынер, арганізатар хім. прам-сці ў СССР. Акад.АНСССР (1925), ген.-лейт. (1914). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію ў Пецярбургу (1892), дзе і працаваў да 1918 (з 1899 праф.). З 1930 у ЗША. Навук. працы па каталітычным арган. сінтэзе, па неарган. хіміі і нафтахіміі. Атрымаў сінт. ізапрэн (1897). Даследаваў тэрмакаталітычныя рэакцыі пераўтварэння спіртоў, на аснове якіх распрацаваў новыя метады сінтэзу альдэгідаў, эфіраў, алефінаў (1901—05). Выкарыстаў высокі ціск у гетэрагенным каталізе і для правядзення неарган. рэакцый. Сканструяваў прыбор — «бомба І.» (1904), які стаў правобразам аўтаклаваў і рэактараў, што выкарыстоўваюць у хім. практыцы. Аўтар манаграфіі «Каталітычныя рэакцыі пры высокіх тэмпературах і ціску» (1936). Прэмія імя У.І.Леніна 1927.
Літ.:
Локтев С.М. Академик Ипатьев — химик нового века. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Аляксандр Мікалаевіч (22.7.1900, С.-Пецярбург — 11.6.1990),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёфізікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Ген.-лейтэнант-інжынер (1971). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1975). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1927), дзе выкладаў у 1929—41 (з 1939 праф.), адначасова ў Ваенна-марской акадэміі імя Крылова і інш.ВНУ. Працаваў у Цэнтр. радыёлабараторыі трэста з-даў слабага току, Ленінградскім электрафіз. ін-це і інш.Навук. працы па метадах радыёсувязі, тэорыі ваганняў, радыёлакацыі, выкарыстанні тэорыі імавернасцей, тэорыі аўтам. рэгулявання і кіравання. З 1969 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Распаўсюджванне радыёхваль». Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Динамические и флюктуационные ошибки управляемых объектов. М., 1961;
Теория вероятностей и ее применение в инженерно-технических расчетах. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
звеннявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да звяна (у 3 знач.). Звеннявы метад. Звеннявы сход.
2.узнач.наз.звеннявы́, ‑ога, м.; звеннява́я, ‑ой, ж. Кіраўнік (кіраўніца) звяна (у 3 знач.). Звеннявы ільнаводчага звяна. Звеннявы піянерскага звяна. □ Іншы раз інжынер падаваў думку, а брыгадзіры, звеннявыя і проста шахцёры разбівалі яе і ажыццяўлялі на практыцы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канстру́ктар, ‑а, м.
1. Той, хто канструюе што‑н., стварае канструкцыю (у 1, 2 знач.). Інжынер-канструктар. □ [Студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — будаўнік, хто — механік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг.Хадкевіч.
2. Набор дэталей і матэрыялаў для канструявання (дзецям). У Колі быў дзень нараджэння, і яму прынеслі шмат падарункаў. І металічны канструктар, і вялікі зялёны самазвал, і кубікі.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыпламаты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дыпламатыі (у 1 знач.), да дыпламата (у 1 знач.). Дыпламатычныя адносіны.
2.перан. Уласцівы дыпламату (у 2 знач.); тонкі, умелы. Дыпламатычны адказ. □ Хлопцы вялі з ім [галоўным інжынерам] дыпламатычную гутарку, усё спадзеючыся, што інжынер, нарэшце, скажа, чым электрастанцыя аддзякуе студэнтам за работу.Карпюк.
•••
Дыпламатычнае прадстаўніцтвагл. прадстаўніцтва.
Дыпламатычны кур’ергл. кур’ер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЛГАЛЁЎ Васіль Барысавіч (н. 25.5.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974), Бел.дзярж.эканам.ун-т (1994). З 1974 ст.інжынер магілёўскіх аб’яднанняў «Сельгастэхніка», «Хімвалакно», нам.нач. аддзела з-да «Электрарухавік», нам. дырэктара Рагачоўскага з-да «Дыяпраектар». У 1992—95 нам. старшыні Кантрольнай палаты, нач. Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1995—97 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 ліп. 1997 паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у органах Саюза Беларусі і Расіі, упраўлення інтэграцыяй Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Рас. Федэрацыі, СНД і ўрадзе Рас. Федэрацыі — нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца нам. Старшыні Выканкома Саюза Беларусі і Расіі, старшынёй Савета Белбізнесбанка. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1990—95, Вярх. Савета СССР у 1991. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР у 1991.
шведскі інжынер-хімік, вынаходнік і прамысловец, заснавальнік Нобелеўскіх прэмій. Замежны чл. Каралеўскай швед.АН (1884). З 1842 жыў у Расіі. У 1850—52 вывучаў хімію ў Германіі, Францыі і ЗША. У 1859 вярнуўся ў Швецыю. З 1865 дырэктар першага ў свеце завода па вытв-сці нітрагліцэрыны фірмы «Нобель». Арганізатар і саўладальнік 93 прадпрыемстваў і лабараторый у больш чым 20 краінах свету. З 1891 у сваёй лабараторыі (Сан-Рэма, Італія) праводзіў даследаванні па электрахіміі, оптыцы, біялогіі. Вынаходствы Н. звязаны з вытв-сцю выбуховых рэчываў. Прапанаваў парахавы дэтанатар (1863) і грымучартутны капсуль (1865) для дэтанацыі вадкай нітрагліцэрыны. Вынайшаў дынаміт (1867), прапанаваў састаў бяздымнага пораху — балістыту (1888). У яго гонар названы хім. элемент — набелій.
Літ.:
Руддер О. де. Альфред Нобель: Пер. с фр. Ростов н/Д., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА (Ruska) Эрнст Аўгуст Фрыдрых (25.12.1906, г. Гайдэльберг, Германія — 27.5.1988),
нямецкі фізік і інжынер, заснавальнік электроннай мікраскапіі. Чл.Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1966). Скончыў Берлінскі тэхн.ун-т (1931). У 1937—55 у фірме «Сіменс». У 1957—74 дырэктар Ін-та электроннай мікраскапіі т-ва імя М.Планка. Адначасова ў 1949—71 у Берлінскім тэхн. ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па электроннай оптыцы і мікраскапіі. Адкрыў, што саленоід можа служыць лінзай для электронаў (1928—29), і пабудаваў караткафокусныя магн. лінзы. Стварыў першы электронны мікраскоп (1931; разам з М.Кнолем). Паводле яго распрацовак у 1939 фірма «Сіменс» пачала выпуск электронных мікраскопаў з раздзяляльнай здольнасцю ў 10 нм. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — Развитие электронного микроскопа и электронной микроскопии // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпунтавы́, ‑ая, ‑ое.
Спец.
1. Які мае адносіны да шпунта (у 1 знач.). Шпунтавы паз.// Які мае шпунты, забяспечаны шпунтамі. — Лесаматэрыялы прывезлі? — Звычайныя дошкі, не такія, як для шпунтавога рада, — з прыкрасцю адказаў інжынер.Сапрыка.// Злучаны, змацаваны пры дапамозе шпунта (у 1 знач.). Шпунтавое злучэнне. Шпунтавы вузел.// Прызначаны для вырабу шпунта. Шпунтавы струг.
2. Які зроблены са шпунта (у 2 знач.). Шпунтавая агароджа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФУ́ЛЕР (Fuller) Рычард Бакмінстэр (12.7.1895, г. Мілтан, ЗША — 1.7.1983),
амерыканскі архітэктар, дызайнер, інжынер. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це (1913—15). Працаваў у буд. кампаніі ў Чыкага, з 1959 ва ун-це Паўд. Ілінойса. Распрацаваў праект зборнага алюмініевага дома, падвешанага да мачты, т.зв. машыну для жылля (1927); 3-колавы аўтамабіль (1933). Вынайшаў новую картаграфічную праекцыю свету (1942, складаецца з 6 прамавугольнікаў і 8 трохвугольнікаў, мае шэраг пераваг у параўнанні з глобусам). Распрацоўваў прасторавую канструкцыю «геадэзічнага купала» (паўсферы, што збіраліся з тэтраэдраў): «Залаты купал» для Амер. выстаўкі ў Маскве (1959), павільён ЗША на Сусв. выстаўцы ў Манрэалі (1967) і інш., у 1966—67 распрацаваў праект горада, які плавае, для 300 тыс. жыхароў. Аўтар кніг «Тэхнічнае настаўленне для касмічнага карабля «Зямля» (1969), «Сінергетыка: даследаванні геаметрыі мыслення» (1974), аўтабіяграфіі «Ідэі і цэласнасць» (1963). Імем Ф. названа адна з форм вугляроду — фулерэны.