ШЧУ́КІН Аляксандр Мікалаевіч (22.7.1900, С.-Пецярбург — 11.6.1990),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёфізікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Ген.-лейтэнант-інжынер (1971). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1975). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1927), дзе выкладаў у 1929—41 (з 1939 праф.), адначасова ў Ваенна-марской акадэміі імя Крылова і інш.ВНУ. Працаваў у Цэнтр. радыёлабараторыі трэста з-даў слабага току, Ленінградскім электрафіз. ін-це і інш.Навук. працы па метадах радыёсувязі, тэорыі ваганняў, радыёлакацыі, выкарыстанні тэорыі імавернасцей, тэорыі аўтам. рэгулявання і кіравання. З 1969 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Распаўсюджванне радыёхваль». Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Динамические и флюктуационные ошибки управляемых объектов. М., 1961;
Теория вероятностей и ее применение в инженерно-технических расчетах. М., 1974.