ДАЛГАЛЁЎ Васіль Барысавіч

(н. 25.5.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),

дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974), Бел. дзярж. эканам. ун-т (1994). З 1974 ст. інжынер магілёўскіх аб’яднанняў «Сельгастэхніка», «Хімвалакно», нам. нач. аддзела з-да «Электрарухавік», нам. дырэктара Рагачоўскага з-да «Дыяпраектар». У 1992—95 нам. старшыні Кантрольнай палаты, нач. Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1995—97 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 ліп. 1997 паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у органах Саюза Беларусі і Расіі, упраўлення інтэграцыяй Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Рас. Федэрацыі, СНД і ўрадзе Рас. Федэрацыі — нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца нам. Старшыні Выканкома Саюза Беларусі і Расіі, старшынёй Савета Белбізнесбанка. Дэп. Вярх. Савета БССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1990—95, Вярх. Савета СССР у 1991. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР у 1991.

т. 6, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)