Сель1 ‘дасюль’: вады было роўна сель во (брасл., Сл. ПЗБ), ц.-слав. сель ‘так, настолькі’, сюды ж ст.-бел. селико ‘столькі’ (Ст.-бел. лексікон), ст.-слав. селико ‘столькі’. З се (гл. сей) + ль, часціца, што ўзыходзіць да канцавой партыкулы *‑lě/*‑li, параўн. рус. досе́ль ‘дасюль’ (ESJSt, 13, 798; Фасмер, 1, 531), часціца ‑ко яку серб.-харв. ко̏лико ‘сколькі’.

Сель2 ‘расколіна ў дрэве’, селява́ты ‘пра дошку з расколінай’ (Сл. рэг. лекс., Чэрн.). Параўн. балг. сель ‘раскапаная зямля з руданосным пяском’. Ад *sědlь < *sed‑ (гл. сядзець) з суф. ‑lь; адносна суф. параўн. Слаўскі, SP, 1, 105. Відаць, архаізм, параўн. прасе́ліна ‘шчыліна’ (Некр. і Байк.), рус. рассе́лина ‘расколіна’, ст.-славац. rozsedlina ‘расколіна; правал’, што ўзводзяцца да *sědati sę ‘пукацца, трэскацца’; з іншым вакалізмам ст.-чэш. saděl, sadel ‘сечаная рана’, гл. ESJSt, 13, 803; Фасмер, 3, 445; інакш адносна балгарскага слова БЕР, 6, 600 (з тур. sel ‘бурны паток’). Параўн. яшчэ каш. sedla ‘расколіна, рыска ў лёдзе’ (< *sědlʼa, SEK, 4, 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́рпень ‘жнівень’ (Нас.; ашм., гарад., Сл. ПЗБ, Бес., Шатал.), сюды ж се́рпец ‘тс’ (астр., Сл. ПЗБ), се́рпій ‘тс’, серпаві́ннік ‘канец ліпеня’ (Сцяшк. Сл.). Укр. се́рпень, рус. старое се́рпень, стараж.-рус. сьрпьнь, польск. sierpień, чэш. srpen ‘тс’, серб.-харв. ср̂пањ ‘ліпень’, серб.-ц.-слав. сръпьнь ‘ліпень’, славен. srpȁn ‘ліпень, жнівень’, балг. съ́рпен ‘ліпень’. Прасл. *sьrpьnь ад *sьrpъ, гл. серп, г. зн. месяц сярпа, жніва (Фасмер, 3, 610, Брукнер, 489; Борысь, 547; Сной₁, 603). Інакш Махэк₂ (572), які супастаўляе з літ. sirpsti ‘спець’, таму што збожжа спее ў гэты час, але гэта менш пераканаўча. Аб славянскіх назвах месяцаў гл. яшчэ Шаўр, Этимология–1971, 93 і наст. Беларускае слова з улікам лінгвагеаграфіі можа быць і другасным запазычаннем з польскай; прынамсі аўтары Сл. ПЗБ (4, 415) параўноўваюць з польск. sierpień, аднак сведчанні Насовіча (“простолюдины… употребляют древние названия месяцев… Серпень — Август”, Нас., 631) і архаічная семантыка іншых назваў, утвораных ад серп — ‘канец ліпеня’, сведчаць пра іх спрадвечнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скры́пка1 ‘смычковы музычны інструмент’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ). Рус. скри́пка, укр. скри́пка, польск. skrzypce ‘скрыпка, ліра’. Звязана з скрыпе́ць (гл.; Фасмер 3, 658; Борысь, 555). Інакш аб словаўтварэнні Шанскі (КЭСРЯ, 413): ад скрипа — варыянт ж. р. да скрип ‘выклічнік, што азначае скрыпенне’ з суф. ‑к(а). Варбат (Этимология–1981, 20) выводзіць ад *skripati ‘хутка рухацца’, што звязана з хуткімі рухамі смычка, параўн. ням. Geige ‘скрыпка’ і дыял. geigen ‘рухаць узад і ўперад, туды-сюды’.

Скры́пка2 ‘венцер, рыбалоўная прылада ў выглядзе конуса або рэшата для зімняй лоўлі’ (чач., Жыв. НС; кір., Нар. сл.; Браім, Рыбалоўства), бучы або крыпкі ‘пляцёныя або зробленыя з лучыны конусы, якія апускаюцца ў палонкі’ (Меер Крыч.). Відаць, ад скрыпка1 паводле знешняй формы; параўн., аднак, скрыпіца ‘кошык’ (гл.), што выяўляе сувязь з крыпаць ‘блытаць’ (гл.), г. зн. ‘плясці’, параўн. скрыпа́ны ‘неўпарадкаваны’ (ігн., Сл. ПЗБ), скрыпа́цца ‘зблытацца’ (там жа), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлум1 ’адурэнне, замарачэнне’, ’шум, гоман, сумятня’, ’шумлівы натоўп людзей’ (ТСБМ), ’шум, гоман’ (Нас., Касп., Мядзв., Некр. і Байк., Шымк. Собр.), клум ’шум, галас’ (Гарэц.), сюды ж тлумі́ць ’дурыць галаву; празмерна дакучаць гаворкай, шумам’ (ТСБМ, Касп.), ’дурыць’ (Жд. 2), ’жартаваць, гаварыць лухту’ (Нас.), ’пустасловіць’ (Шымк. Собр.). З польск. tłum ’тс’, якое лічыцца выключна польскім утварэннем (Трубачоў, Труды, 1, 162), інакш Ліўканен (Отглаг. сущ., 172), які далучае сюды рус. смален. талмата́ ’шум, мітусня’ (< *tolmota, параўн. тлумата, гл.); выводзіцца з прасл. *tъlpmъ, звязанага з прасл. *tъlpa ’натоўп’ (Брукнер, 572), гл. таўпа. Борысь (635) дапускае мажлівасць аддзеяслоўнага паходжання ад tłumić ’прыгнятаць, глушыць, прыціскаць’. Ст.-бел. тлумъ ’зборышча, зброд’ вядома з XVII ст., як і тлумити ’супакойваць, стрымліваць’, вядомае з XVI ст., запазычаны са старапольскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 38, 196).

Тлум2 ’нерастаропны чалавек’ (Сл. рэг. лекс.). Канверсійнае ўтварэнне ад тлумава́ты ’дурнаваты’ (там жа), тлу́мны ’бесталковы’ (Некр. і Байк.), што ад тлум1, тлуміць ’заблытваць, збіваць з панталыку’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іно́гды ’іншы раз, часам’ (Байк. і Некр., Нас., Бяльк.), і́нагды (Шат.), іно́ды (Касп.), і́нады ’калі-н’. (палес., З нар. сл., 264). Рус. иногда́, дыял. и́ногды́, иноды, иноди́, укр. дыял. и́ногді, и́ноді, ст.-польск. inegdy, inedy, н.-луж. hynga, чэш. jindy ’ў другі раз’, славац. уст. inogda ’часам’, indy ’ў другі раз’, славен. ȋnda ’тс’, серб.-харв. уст. indą, inagda, inogda ’тс’. Ст.-слав. иногда, инъгда ’калісьці, некалі’, ’у другі раз’, ст.-рус. иногда ’калісьці, некалі’, ’аднойчы’, ’у другі раз’, ’часам’, иногды ’часам’, ’перш’. Ст.-бел. иногды ’раней, перш’ (Скарына); форма инекгды (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск. inegdy (Булыка, Лекс. запазыч., 200). Прасл. *jьnogъda ўтворана ад *jьnъ (гл. іншы) з фармантам ‑gъda. Адносна апошняй часткі складання няма адзінага тлумачэння. Верагодней за ўсё, з энклітык ‑gъ > і ‑da (Трубачоў, Эт. сл., 8, 231–232; Слаўскі, 1, 458). Фасмер (2, 134) бачыць тут абагульненае *kъda. Інакш разглядае Мейе (MSL, 13, 29): рэдукцыя формы р. скл. прасл. *godъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Забаўная выхадка, востры дасціпны выраз. Жарты сыпаліся за жартамі, — толькі смех разліваўся па балоце. Колас. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч.

2. Кароткае апавяданне з забаўным, смешным зместам.

3. Невялікая камічная п’еса. П’еса-жарт у адной дзеі.

4. у знач. прысл. жа́ртам. Не сур’ёзна, для забавы. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам, якога звалі жартам «барада». Мележ.

•••

Без жартаў — сур’ёзна, не жартуючы.

Дрэнныя жарты — небяспечна з кім‑, чым‑н. жартаваць.

Жарты жартамі — ужываецца з супраціўным злучнікам у значэнні: так ці інакш. Жарты жартамі, а трывога закрадалася ў сэрца Андрэя. Шахавец.

Жарты на (у) бок — ужываецца як папярэджанне аб пераходзе да сур’ёзнай размовы.

Жарты строіць гл. строіць.

Не да жартаў каму — пра чыё‑н. цяжкае становішча, дрэнны настрой і пад.

Не жарты — пра што‑н. важнае, значнае, сур’ёзнае. Цяжка было — страшэнна. Два разы адкладалі справу — не жарты. Скрыган.

Не на жарт(ы) — вельмі сур’ёзна. Патрэсканай зямлі журботны воблік Трывожыць не на жарт усіх людзей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. падскоч; зак.

1. Зрабіць скачок уверх. [Мяч] падскочыў раз, другі, трэці і пакаціўся. Юрэвіч. Бусел з перапуду падскочыў на месцы, міжвольна распасцёр крылы, але тут жа зноў падцяў іх, каб не ўзняцца з гнязда. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Рэзка падняцца, павялічыцца. Падскочыла тэмпература. Цэны падскочылі. □ Падскочыць градусаў да трох Апоўначы марозік. Калачынскі. // Раптам з’явіцца. Падскочыла запаленне лёгкіх, і на што ўжо быў .. [дзед Тумаш] здаровы, а на чацвёртыя суткі зусім аслаб. Машара.

3. Наблізіцца скачкамі; хутка падбегчы, пад’ехаць да каго‑, чаго‑н. Прыстаў.. падскочыў да жанчыны ззаду, паваліў на зямлю, крутануў за руку, адводзячы ад пана паліцмайстра стрэлы. Мехаў. Лук’ян насцярожана падскочыў да акна. Усе падняліся з месца. М. Ткачоў. Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр. Лынькоў. // Разм. Хутка з’ездзіць, схадзіць куды‑н. [Антон:] — Ты пабудзь тут з таварышамі, а я падскочу на станцыю. Новікаў. [Хведар:] — Заўтра прывязём бензін, а сёння мне трэба са Сцяпанам у адно месца падскочыць. Асіпенка. // Разм. Падысці, пад’ехаць у патрэбны момант; падаспець. Добра, што падскочылі людзі, інакш бы ім абодвум былі канцы ў той багне. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гледзіць і праглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; зак.

1. што. Бегла прачытаць што‑н., азнаёміцца з чым‑н. Але наўперад гэтыя брашуркі і лісткі трэба было прагледзець, адабраць, бо шмат якія з іх ужо аджылі свой век і страцілі надзённую актуальнасць. Колас. Камандзір палка прагледзеў дакументы і з цікавасцю пачаў слухаць тлумачэнне. Машара. [Дзед:] — Цяпер пойдуць дні рэпетыцый. Трэба праглядзець увесь рэпертуар гэтага года. Караткевіч. // Агледзець што‑н. з мэтай праверкі. Інакш кажучы, стала ясна: трэба нанава прагледзець звяно за звяном і пачаць з гарачых цэхаў. Карпаў. [Настаўнік] праглядзеў сшыткі вучняў трэцяга класа. Кавалёў.

2. каго-што. Не заўважыць, празяваць, прапусціць. Ваню Чакая Уля прагледзела. Спадзявалася ўбачыць уперадзе, а ён вынырнуў ззаду. Паўлаў. [Верка:] — Гэта ж бачу, пайшоў [Кастусь] на канюшню, глядзела, глядзела і ледзь не праглядзела. Гаўрылкін. // перан. Удзяліць недастаткова ўвагі каму‑, чаму‑н.; не даглядзець. [Шыковіч:] — І я не сказаў бы, што сын мой Уладыслаў — гультай і [лежабок]. Безумоўна, занятыя працай, нешта мы прагледзелі. Шамякін.

3. што і без дап. Правесці некаторы час у разглядванні чаго‑н., у назіранні за чым‑н.

•••

Вочы прагледзець — углядаючыся, доўга чакаць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паву́к1 (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бяссон., Мал., Гарэц., Яруш., Сл. ПЗБ), пау́к ’тс’ (Бір. дыс.). Рус. пау́к, дыял. па́вок, па́вка, укр. паву́к, ст.-рус. паукъ, ц.-слав. паѫкъ, польск. pająk, палаб. pójąk, славац. pavùk, в.-луж., чэш. pavouk, н.-луж. powk, балг. па́як, серб.-харв. па̏у̑к, славен. pâjok, pâvok. Прасл. paǫkъ, дзе pa — прыстаўка, а ǫkъ роднаснае грэч. ὄγκος, лац. uncus ’крывы гак’, ст.-інд. aηkás ’выгін, крук’ і г. д. Такім чынам, paǫkъ — ’істота з закрыўленымі нагамі’. Гл. Махэк, 439; Фасмер, 3, 219 (там жа і інш. літ-ра). Інакш Брукнер (350), які выводзіць з pa‑ і кораня onk‑ (параўн. літ. añka ’вузел’), enk‑ (параўн. рус. ячея, ячейка ’вока ў сеці’, бел. вячай (гл.). Тады семантычнай матывацыяй магло б быць ’той, хто пляце петлі, сетку’.

Паву́к2 ’паўлін’ (Нас., Гарэц., Шат., Сцяшк.), пау́к ’тс’ (Федар. 1). Ад пав‑ (гл. пава) з суф. ‑ук. Форма паук, відавочна, у выніку змяшэння з павук, паук ’павук’. Параўн. яшчэ укр. паву́к, паву́н, паву́р ’паўлін’.

Паву́к3 ’род рыбалоўнай снасці’ (ТСБМ, абл.). Да павук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малакі́та, молокі́та ’лаза, з якой робяць кашалі’ (Бес.), кобр. мулукы́та, мулукэта ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. молоки́та паўн. ’баркун, Melitotus Adans.’, наўг. ’балотная расліна’, кіраў. ’балота, дрыгва’; урал., табол., свярдл., кіраў. молоки́тник, малаки́тник ’зяновец, Cytisus L.’, гом. молоки́тничек ’вярбняк, лазняк’, ярасл. молоки́товый ’вербняковы’, ст.-рус. молокита ’лаза’, ’дрыгва’, польск. młokicina ’балотная лаза’. Фасмер (2, 645) звязвае іх з польск. pa‑młoka ’сырая імгла, хмара’, ст.-польск. mlekita ’вярба, якая расце на балоце’, чэш., славац., славен. mláka ’лужа’, паўд.-чэш. mlačina ’лужок у лесе’, серб.-харв. мла̏ка ’дрыгва, багністае месца’, мла̑ква ’рачулка, балотца, якія не замярзаюць зімой’, макед. млака, балг. млака ’балота, грузкая зямля’. Прасл. molkyta і molka. Сувязь з прасл. melko ’малако’ праблематычная. Балтыйскія адпаведнікі: mal̃kas ’глыток’, лат. màlks, màlka ’піццё залпам’. І.‑е. *molk‑ ’вільгаць, вільготны’ (Міклашыч, 198; Бернекер, 2, 33; Траўтман, 177; Фасмер, 2, 645; Скок, 2, 440; Бязлай, 2, 187). Інакш Махэк₂ (367 і , 29, 10), які, не ўлічваючы ўсх.-слав. дадзеныя, выводзіць прасл. mlaka і супастаўляе яе з лат. plācis ’дрыгва’ — фанетычныя цяжкасці. Гл. таксама Кабылянскі (Мовознавство, 1981, 6, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)