Ра́каўнік1 ’шабельнік, расліна падобная да бабоўніку’ (вілен., Кіс.; ЭПБ). Няясна. Магчыма, названа так з-за вузлаватых каранёў, параўн. іншыя народныя назвы — грэбнік, бацянавы ножкі. Параўн. тлумачэнне, якое датычыць бабоўніку: бобоўнік крэстамі росце (ТС). Да рак1 (гл.).
Ра́каўнік2 ’хмызняковы від вярбы’ (ТС): крушна́я кора́ на ра́коўніку. Магчыма, да ра́кавіна3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супэнду, спэнду ’з перапуду, з перапалоху’ (Кал.). Адаптаваны паланізм, параўн. польск.z pędu ’сходу, адразу’, дыял.spęd ’зручны выпадак, смеласць’, што да pęd ’рух, бег, імпэт’. Відаць, недакладнае тлумачэнне, хутчэй ’адразу, не марудзячы’: не ўспела супэнду дзяўчына бацьку адказ даць, на што, магчыма, паўплывала збліжэнне з генетычна тоесным пуд ’страх, перапалох’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Beschéidm -(e)s, -
1) адка́з; тлумачэ́нне, указа́нне
2) рашэ́нне; заключэ́нне;
~ wíssen* (über A) быць у ку́рсе (пра што-н.);
~ ságen паве́даміць, перада́ць, даць адка́з
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Дно ’дно’ (БРС). Параўн. рус.дно, укр.дно, польск.dno, чэш.dno, серб.-харв.дно і г. д. Прасл.*dъno з больш старога *dъbno. Роднаснымі формамі лічацца літ.dubùs ’глыбокі’, dùgnas ’дно’ (*dubnas). Гл. Фасмер, 1, 519. Падрабязны агляд у Трубачова (Эт. сл., 5, 174–175), дзе даецца новае тлумачэнне і прыводзяцца новыя факты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́птыка — ’раздзел фізікі, які вывучае святло, яго законы, уласцівасці’ (ТСБМ). Запазычана з рус.оптика, якое праз ням.Optik (XVII ст.) з лац.optica (Фасмер, 3, 147). Іншае тлумачэнне гл. КЭСРЯ, 311. Рус.оптика запазычана з франц.optique (XVIII ст.), але ў гэтым выпадку мы б чакалі націск на перадапошнім складзе (*опти́ка) і, магчыма, іншую марфалогію.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бамбу́к. Рус.бамбу́к, укр.бамбу́к. Слова, вядомае ў многіх мовах (англ.bamboo, франц.bambou, гал.bamboe, ісп.bambú, ням.Bambus і г. д.). Першакрыніца — інданезійская мова. Фасмер, 1, 120; Локач, 18; Клюге, 47; падрабязна MESz, 1, 235. Паводле Шанскага, 1, Б, 30, непасрэднае запазычанне з новалац.Bambuc (там і іншае тлумачэнне некаторых дэталей запазычання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць ‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́рка1 ’драпежны пушны звярок’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з рус.но́рка ’тс’, што з фін.nirkka ’ласка’, эст.nirk ’тс’ (Трубачоў у Фасмера, 2, 83, гл. таксама Вахрас, Virittäjä, 79, 102–110). Гл. таксама нары́ца ’тс’.
Но́рка2, нары́ца ’назва рухавай, непаседлівай асобы’ (пух., Жыв. сл.). Гл. нарыца, параўн. тлумачэнне: «на чалавека так кажуць, які вельмі пранорлівы» (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нязго́ршы ’някепскі’ (Сцяц., Касп.), ’належны, добры’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж нязго́рш (нізгорш) ’нядрэнна’ (Сцяшк. Сл.; мін., Жыв. сл., Сл. ЦРБ). Да горш(ы), пачатковы комплекс няз‑ < не + з са спалучэння не з горшых ’не самы дрэнны’, параўн. тлумачэнне Каспяровіча ’не из худших’ (там жа). Магчыма, таксама непасрэднае ўтварэнне ад зго́ршыць ’разбэсціць, сапсаваць маральна’, зго́ршаны ’разбэшчаны’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жабе́ніцца ’ўпірацца, калі просяць’ (Бяльк.), ’раздумваць’ (Жд. 3), жабіня́ць, жабіня́цца ’ўпірацца’ (Бяльк.). Параўн. літ.дыял.zabainioti ’блытаць’, лат.zabelêt ’не даваць ад нуднасці ўстрымлівацца’, што дазваляе лічыць бел.жабеніцца запазычаннем з літ. Калі ўлічыць славесны характар «упірання» ці роздуму, магчыма звязваць з жабанець (гл.). Іншае тлумачэнне — праз сувязь з жа́біцца ’моршчыцца’ ці ’перагінацца’, адкуль магчыма развіццё значэння ’ламацца’.