тлумачэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тлумачэ́нне тлумачэ́нні
Р. тлумачэ́ння тлумачэ́нняў
Д. тлумачэ́нню тлумачэ́нням
В. тлумачэ́нне тлумачэ́нні
Т. тлумачэ́ннем тлумачэ́ннямі
М. тлумачэ́нні тлумачэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тлумачэ́нне, -я, н.

1. гл. тлумачыць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што асвятляе што-н., раскрывае сэнс чаго-н., дапамагае зразумець прычыну чаго-н.

Знайсці т. сваім паводзінам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлумачэ́нне ср.

1. объясне́ние, толкова́ние;

2. толкова́ние, поясне́ние;

1, 2 см. тлума́чыць;

3. объясне́ние;

патрабава́ць ~ння ад каго́-не́будзь — тре́бовать объясне́ния от кого́-л.;

знайсці́ т. гэ́тай з’я́ве — найти́ объясне́ние э́тому явле́нию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлумачэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тлумачыць. // Тое або іншае разуменне, асвятленне чаго‑н., трактоўка. Тлумачэнне вобраза. □ Словы былі незразумелымі для Язэпкі, і ён стараўся .. даваць ім свой змест, сваё тлумачэнне. Бядуля.

2. Тое, што тлумачыць што‑н., памагае зразумець прычыну чаго‑н. Нарэшце .. [ляснік] знайшоў сваім паводзінам пераканаўчае тлумачэнне. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлумачэ́нне н.

1. (дзеянне) Erklärung f -, -en, Áuslegung f -, -en, Déutung f -, -en;

літара́льнае тлумачэ́нне wörtliche Áuslegung;

няпра́вільнае [памылко́вае] тлумачэ́нне Míssdeutung f;

2. (тлумачальны тэкст.) Kommentár n -s, -e, Erläuterung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тлума́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак.

1. што. Раскрываць сэнс, сутнасць чаго-н.

Т. пастанову.

Т. слова.

2. што каму і без дап. Асвятляць якое-н. пытанне, даваць зразумець сэнс чаго-н.

Т. рашэнне задачы.

|| наз. тлумачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тлумачэнне закона 10/262

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТЛУМАЧЭ́ННЕ ЗАКО́НА,

дзейнасць органаў дзяржавы, арганізацый, устаноў, службовых асоб і грамадзян, накіраваная на асэнсаванне і тлумачэнне сэнсу і зместу норм права. Ажыццяўляецца ў працэсе праватворчасці, рэалізацыі юрыд. норм суб’ектамі права, у навук. дзейнасці і выкладанні юрыд. дысцыплін. Мэта Т.з. — дакладнае і аднастайнае выкарыстанне законаў, выдаленне малазразумелых месц і магчымых памылак пры іх рэалізацыі. Т.з. падзяляюць на; тэкставае (аналіз знешняй формы нормы і яе тэксту), сістэматычнае (устанаўленне сувязей і ўзаемазалежнасцей тлумачанай нормы з блізкімі паводле зместу нормамі, вызначэнне месца, якое яна займае ў структуры нарматыўнага акта), гісторыка-палітычнае (даследаванне сац. значэння нормаў, іх мэт, намераў заканадаўцаў, грамадска-паліт. абставін, якія абумовілі выданне нормы). Пры ўзнікненні разыходжанняў паміж зместам нормы і яе вонкавым афармленнем, выкарыстоўваюць пашыранае Т.з., калі сапраўдны змест нормы некалькі шырэйшы, чым яго слоўны выраз, або абмежаванае, калі ён разумеецца вузей, чым гэта прама выказана ў фармулёўцы нормы. Вылучаюць Т.з. афіцыйнае (робіцца спец. ўпаўнаважанымі органамі ў афіц. акце і з’яўляецца абавязковай дырэктывай для выканаўцаў) і неафіцыйнае, або дактрынальнае (у форме рэкамендацый і парад, што даюцца грамадскімі арг-цыямі, навук. ўстановамі, вучонымі і практыкамі). Афіцыйнае Т.з. ў сваю чаргу падзяляецца на нарматыўнае і казуальнае. Нарматыўнае Т.з. абавязковае для ўсіх асоб і органаў і пашыраецца на ўсе выпадкі, прадугледжаныя нормай; казуальнае — афіц. тлумачэнне нормы, якое даецца судовым або інш. кампетэнтным органам у сувязі з разглядам пэўнай справы і абавязкова выключна пры яе разглядзе.

Ю.​Я.​Савельеў.

т. 15, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

буквае́дства, -а, н. (іран.).

Чыста знешняе, фармальнае тлумачэнне чаго-н., якое наносіць шкоду сэнсу, сутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлумача́льны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе тлумачэнне, трактоўку чаго-н.

Т. слоўнік беларускай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)