Скрыло́ ‘крыло’ (Ласт., Сл. ПЗБ, Стан.), скры́льлі ‘крылы’ (Ласт.), скры́лы ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скры́лья ‘крылле’ (там жа). Варыянт з рухомым s‑ ад *skridlo/*kridlo (гл. ЭССЯ, 12, 153). Гл. крыло.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туды́ліча ‘ў той старане’ (Сл. рэг. лекс.). Да туды́ (гл.), ускладненага часціцай ‑лі‑ (гл. ль), параўн. адсю́ліка, адсю́ль ‘з гэтага месца’ (Касп.), і часціцай ‑ча, варыянт‑чы (параўн. тутачы, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРЫТА́НСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ, «Брытаніка» (Encyclopaedia Britannica); універсальнае энцыклапедычнае выданне. Упершыню выйшла ў Эдынбургу (Вялікабрытанія; т. 1—3, 1768—71; скл. У.Смелі), потым у Лондане. З 1929 выходзіць у Чыкага (ЗША); з пач. 1940-х г. выдаецца фірмай «Брытанская энцыклапедыя»), у Лондане захавалася рэдакцыя Брытанскай энцыклапедыі, якая папаўняе яе новымі звесткамі аб Вялікабрытаніі. Брытанская энцыклапедыя выходзіць у 32 т., складаецца з 4 частак: Індэкса, Мікрапедыі, Макрапедыі і Прапедыі. Індэкс (2 тамы) уключае 500 тыс. спасылак, па розных пытаннях. У 12 тамах Мікрапедыі — 86 тыс. кароткіх (каля 300 слоў кожны) артыкулаў, якія ілюструюцца фотаздымкамі, картамі, схемамі, малюнкамі. У 17 тамах Макрапедыі — мноства вялікіх (па некалькі дзесяткаў старонак) артыкулаў пра найб. агульныя паняцці з рэестра Мікрапедыі. У канцы кожнага артыкула — падрабязная анатаваная міжнар. бібліяграфія. Аднатомная Прапедыя мае тэматычны прынцып будовы і дае магчымасць з дапамогай падрабязных планаў і шматлікіх спасылак вывучыць па тамах Брытанскай энцыклапедыі любую тэму. Поўны камплект Брытанскай энцыклапедыі кожны год перавыдаецца. З 1938 у дадатак да Брытанскай энцыклапедыі выдаецца Штогоднік, які змяшчае навіны навукі, культуры, самую апошнюю статыстыку (у амер. і англ. варыянтах). Да кожнага камплекта Беларускай энцыклапедыі дадаецца камп’ютэрны варыянт на кампакт-дыску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЫ́ГІН (Сяргей Паўлавіч) (н. 6.12.1913, в. Дурасаўка, Башкортастан),
рускі пісьменнік. Акад.Рас.АН (1991). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Омскі с.-г.ін-т (1939). Працаваў інжынерам-гідратэхнікам, у Сібірскім аддзяленні АНСССР. З 1986 гал. рэдактар час. «Новый мир». Першыя зб-кі «Апавяданні» (1941), «На Вялікую зямлю» (1952), «Нарысы і апавяданні» (1953). У раманах «Сцежкі Алтая» (1962), «Салёная Падзь» (ч. 1—2, 1967—68, Дзярж. прэмія СССР 1968), «Паўднёваамерыканскі варыянт» (1973), «Камісія» (1975), «Пасля буры» (кн. 1—2, 1980—85), «Свабода выбару: раман без сюжэта» (1996) звяртаецца да найважнейшых пераломных этапаў паслярэв. гісторыі Расіі і сучаснага жыцця Зах. Сібіры. Як публіцыст актыўна адстойвае сваю пазіцыю (у 1980-я г. выступаў супраць павароту паўн. рэк), імкнецца асэнсаваць складаныя працэсы сучаснага жыцця («Мая дэмакратыя. Нататкі па ходу жыцця. З успамінаў пісьменніка», 1996). Аўтар літ.-знаўчых прац пра А.Чэхава, Л.Талстога, А.Платонава. Творы З. на бел. мову пераклалі А.Кудравец, В.Адамчык.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1989—91;
Бел.пер. — На Іртышы: Аповесць, апавяданні. Мн., 1991.
Літ.:
Дедков И.А. Сергей Залыгин: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́МЕННЫ СПЕЎ, стаўповы спеў,
асноўны спеў стараж.-рус. манадыйнай музыкі (гл.Манодыя). Назва ад стараж.-рус. слова «знамя» — знак, нота ў безлінейным неўменным запісе музыкі (гл.Крукі). Падпарадкаваны агульным кананічным прынцыпам праваслаўнай царк. музыкі: папевачнаму развіццю (гл.Папеўка), радку як асн. вышыннаму ўзроўню формаўтварэння знаменнага песнапення, сістэме асмагласся. Выконваўся унісонным мужчынскім хорам. Мелодыка З.с. — строгая, суровая, стрыманая, падпарадкаваная вядучаму слоўнаму тэксту, вылучаецца плаўным паступовым меладычным рухам, дазволенасцю скачкоў на тэрцыю, кварту, квінту. Адзін з тыповых прынцыпаў арганізацыі знаменных напеваў — лінеарная перакампаноўка мелодыі (тэрмін Л.Касцюкавец). Вылучаюць вял. З.с. (больш урачысты, распеты), лірызаваны і малы (скарочаны варыянт З.с.). Вядомы з рукапісаў канца 11 — пач. 12 ст. (Благавешчанскі кандакар). Гістарычна меў 3 перыяды развіцця: стараж.-рус. сапраўдамоўя, раздзельнамоўя і новага сапраўдамоўя. Існуюць грэч., балг., сербскі, кіеўскі З.с. На аснове стараж.-рус. развіўся кіеўска-літоўскі, на Беларусі — беларускі, супрасльскі З.с., а таксама лакальныя — магілёўскі, віцебскі, нясвіжскі, куцеінскі, слуцкі, мірскі, віленскі, жыровіцкі. Беларусы стварылі ў Расіі шэраг новых спеваў, у т. л. старасіманаўскі, вяцкі і інш. На аснове ўскладнення З.с. і яго натацыі склаліся дзямественны спеў, пуцявы і т.зв. «казанскае знамя» (16—17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСРЭ́ПАЎ (Габід Махмудавіч) (22.3.1902, аул Жанажол Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан — 31.12.1985),
казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1984). Акад.АН Казахстана (1958). Герой Сац. Працы (1974). Вучыўся ў Омскім с.-г. ін-це (1926—27). Друкаваўся з 1926. У кн. прозы «На імклівай хвалі» (1928), «Кос-Шалкар» (1935) падзеі грамадз. вайны. Раман «Салдат з Казахстана» (1949) пра подзвіг народа ў гады Вял.Айч. вайны, раман «Абуджаны край» (1953, новы варыянт «Пад уладай чужых», 1974) пра рабочы клас Казахстана. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «На перавале» (1965), «Аднойчы і на ўсё жыццё» (1967, Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1968), «Пераможца» (1975), паэмы ў прозе «Вобраз, які не сустрэўся» (1966, Дзярж. прэмія Казахстана 1968). Цыкл навел і раман «Улпан яе імя» (1976) прысвяціў тэме жанчыны, мацярынства. Выступаў як драматург: п’еса і лібрэта оперы «Кыз-Жыбек» (1934), «Амангельды» (з Б.Майліным, паст. 1937), «Трагедыя паэта» (1958) і інш. Аўтар літ.-крыт. і публіцыстычных кніг «Абавязак мастака» (1970), «Сляды часу» (выд. ў 1988). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі С.Міхальчук, З.Прыгодзіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА ДРУКА́РСКІХ МЕР, тыпаметрыя,
сістэма вымярэння памераў, прынятая ў паліграфіі і выдавецкай справе. Створана ў 1737 франц. друкаром і словалітчыкам П.С.Фурнье, удасканалена Ф.А.Дзідо. З дапамогай Сд.м. вымяраюцца кеглі шрыфтоў, наборных лінеек, прагальных матэрыялаў, фарматы паласы набору; адбіўкі, водступы, палі, аборкі, міжлітарныя і міжрадковыя разрадкі, памеры калонак, ілюстрацый.
У аснову С.д.м. пакладзены друкарскі пункт, роўны 1/72франц. цалі, якая складае 27,06 мм. Для практычных вымярэнняў і большасці разлікаў 1 пункт прымаецца роўным 0,376 мм. 12 пунктаў складаюць 1 цыцэра, 4 цыцэра роўныя 1 квадрату, або 48 пунктам. Паміж адзінкамі С.д.м. і метрычнай існуюць суадносіны: 1 цыцэра = 4,51 мм, I квадрат = 18,04 мм, 1 мм = 2,66 пункта. Гэтая С.д.м. выкарыстоўваецца ў большасці еўрап. краін, у т. л. на Беларусі, Расіі і інш. краінах СНД. У ЗША, Вялікабрытаніі і інш. англамоўных краінах выкарыстоўваецца англа-амер. варыянт С.д.м., у аснову якога пакладзены друкарскі пункт, роўны 1/72 т.зв. каралеўскай цалі (0,3514 мм); у іх фотанаборных машынах кегль шрыфту амаль на 7% меншы, чым у сістэме Дзідо.
Літ.:
Воскресенский М.И., Колосов А.И. Наборные процессы и переработка текстовой информации. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Туй-га́! — выкрык, якім адганяюць, пужаюць ваўкоў (шальч., Сл. ПЗБ). Афектыўнае складанае ўтварэнне, варыянтнае да туга́: туга́ ваўка! (Шат.), гл.; параўн. таксама ага‑ту‑га ‘ату’ (Касп.), ага‑ту‑ту воўка! ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), дзе вычляняюцца выклічнікі ту і га (гл.). Варыянттуй, мажліва, у выніку перараскладання спалучэння ага‑ту‑яго ‘прагонны крык на ваўка і мядзведзя’ (Нік., Оч.). Гл. таксама палаталізаваны варыянтцю(й)га! Параўн. укр.туй ‘крык на звера’, тюй ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 670, 692).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тырва́ць ‘цярпець’ (Бяльк.), ст.-бел.трвати ‘трываць, цярпліва пераносіць боль, пакуты’. Са ст.-польск.trwać, польск.trwać ‘быць у пэўным стане’, ‘чакаць’, ‘працягвацца’; хутчэй мясцовы варыянт з мэтатэзай ад трываць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубі́ж ’вастрыё касы’ (драг., Нар. словатв.). Дыялектны фанетычны варыянт да рубеж (гл.). Варыянты з суфіксамі ‑еж/‑іж назіраюцца, аднак, у адад’ектыўных назоўніках: глыбе́ж/глыбі́ж ’глыбокае месца ў рацэ; бездань’, гусце́ж/гусці́ж ’гушчар’.