Пачэ́сны ’ганаровы, які карыстаецца пашанай’, ’які робіць гонар каму-н.’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поче́сний, поче́стний, рус. поче́стно́й, польск. poczesny, н.-луж. pocny, в.-луж. počestny, чэш., славац. počesthú, серб.-харв. по̏часни. Варыянт (магчыма, праславянскі) да прасл. čьstьnъjь < čьstь > чэсць, чэсны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)