МО́ЗЕР ((Moser) Лукас) (каля 1390, г. Вейль-дэр-Штат, Германія — пасля 1434),
нямецкі жывапісец. Працаваў у Швабіі. Аўтар алтара св. Марыі Магдаліны ў царкве ў Тыфенброне каля г. Бадэн (жывапісныя кампазіцыі «Падарожжа па моры», «Сон святых, якія прыбылі ў Марсель», «Яўленне св. Магдаліны жонцы князя», «Апошняе прычашчэнне св. Магдаліны ў саборы Экса», «Св. Марта», «Св. Лазар», «Магдаліна выцірае ногі Хрысту ў час балю ў Сімона», «Хрыстос з дзевамі разумнымі і неразумнымі», усе 1432). Вял. дакладнасцю і назіральнасцю вызначаецца перадача тыпажу персанажаў, арх. і пейзажнага фону, светлавых эфектаў, што сведчыць пра блізкасць мастака да жывапісных прыёмаў ранняга нідэрл. Адраджэння.
Я.Ф.Шунейка.
Л.Мозер. Алтар св. Марыі Магдаліны ў царкве ў Тыфенброне. 1432.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУПА́Н ((Lupan) Ганна Паўлаўна) (н. 12.9.1924, в. Мігулены Рэзінскага р-на, Малдова),
малдаўская пісьменніца. Сястра А.П.Лупана. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1960). Друкуецца з 1953. У аповесцях, кнігах апавяданняў «Дарога ў вёску» (1955), «Асеннія кветкі» (1960), «Нагаворнае зелле» (1964), «Вячэрні звон» (1970), раманах «Дзе твае ратаі, зямля?» (1961), «Трэція пеўні» (1966), «Знайсці сябе» (1972), «Абнаўленне» (1975), «Чорны колер чарэшні» (1977) актуальныя праблемы вёскі, вясковай інтэлігенцыі, падзеі Вял.Айч. вайны, іх уплыў на чалавечыя характары і лёсы. Аўтардрам. твораў «Кола часу» (1959), «Усё ў парадку» (1962). Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Л.Дайнека, М.Татур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯБЕ́ЦКАЯ (Алена Канстанцінаўна) (15.7.1903, б. хутар Лягуцева, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 28.1.1982),
дзеяч рэв. і нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі. Стварала гурткі Таварыства беларускай школы (ТБШ). 3 ліст. 1927 сакратар Слонімскай акр. управы ТБШ. На 1-м з’ездзе ТБШ (1927) выбрана старшынёй рэвіз. камісіі, на 2-м (1929) — старшынёй кантрольнага савета. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволена ў турму ўладамі Польшчы. Дэлегат 1-га антыфаш. кангрэса (1929, Берлін), чл.зах.-бел.к-та па падрыхтоўцы Еўрап.сял. кангрэса, яго дэлегат. У лют. 1930 арыштавана, засуджана на 6 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1933 у БССР; працавала ў ЦКМіжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МААРЫ́ (сапр.Аджамян) Гурген Рыгоравіч
(14.8.1903, г. Ван, Турцыя — 16.7.1969),
армянскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Арменіі (1965). У 1915 з інш. бежанцамі перасяліўся з Турцыі ў Расію. У 1937—56 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны. Друкаваўся з 1917. Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Тытанік» (1924), «Пара выспявання пладоў» (1930), «Давільня» (1960), кн. апавяданняў «Пра каханне, рэўнасць і садоўнікаў Ніцы» (1929), гіст. рамана «Сады гараць» (1966), кн. мемуараў «Чарэнц-намэ» (1968) і інш. У аўтабіягр. трылогіі («Дзяцінства», 1929; «Юнацтва», 1930; «На парозе маладосці», 1955) — трагічны лёс зах. армян у пач. 20 ст. Быў знаёмы з Я.Купалам. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў М.Гіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́КАРЖАЎСКІ ((Mukařovský) Ян) (11.11.1891, г. Пісек, Чэхія — 8.2.1975),
чэшскі эстэтык, літ.-знавец; заснавальнік чэшскай структуралісцкай эстэт. школы. Акад. Чэхаславацкай АН (з 1952). Скончыў Пражскі ун-т. З 1938 праф., у 1948—53 рэктар Карлава ун-та ў Празе, праф. ун-та Каменскага ў Браціславе. У 1951—62 кіраўнік Ін-та чэшскай л-ры. Аўтар прац па агульнай тэорыі мастацтва, л-ры, паэтыцы кіно, т-ра, жывапісу: «Эцюды з эстэтыкі» (1966), «Шляхамі паэтыкі і эстэтыкі» (1971), «Эцюды з паэтыкі» (выд. 1982) і інш. Даследаваў стылістыку творчасці чэшскіх пісьменнікаў. Узначальваў акад. выданне «Гісторыя чэшскай літаратуры» (т. 1—3, 1959—61).
Тв.:
Рус.пер. — Исследования по эстетике и теории искусства. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТАТУ́ЛІ [Multatuli; сапр.Дэкер (Dekker) Эдуард Даўэс; 2.3.1820, Амстэрдам — 19.2.1887],
нідэрландскі пісьменнік і публіцыст. У 1838—56 служыў у калан. адміністрацыі ў Інданезіі, актыўна абараняў правы карэннага насельніцтва. Гэтай тэме прысвяціў раман «Макс Хавелаар, альбо Кававыя аўкцыёны Нідэрландскага гандлёвага таварыства» (1860), у якім цэнтр. месца займаюць сац.-крытычныя матывы. У аўтабіягр. рамане «Лісты кахання» (1861), кн «Ідэі» (т. 1—7, 1862—77) дыяпазон крытычнага аналізу М. пашырыўся да пытанняў эстэтыкі, філасофіі, рэлігіі і маралі. Аўтар асветніцкіх драм «Нябесная нявеста» (1843, выд. 1864), «Школа князёў» (1872), публіцыстычных прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВЕ́ЙКА (Іван Андрэевіч) (н. 21.10. 1921, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт.Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1939), скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1964). З 1948 у любанскай раённай газеце Друкуецца з 1936. Аўтарзб. вершаў «Песня над палямі» (1955). Піша пераважна для дзяцей: зб-кі «Ручаінкі» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (1981), «Я прыдумаў казку» (1985). У кн. «Прынёс з вайны» (1991) — франтавыя запісы, вершы, апавяданні пра аднапалчан і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХІН (Мікалай Дзмітрыевіч) (15.2.1907, с. Арэфіна Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 3.3.1996),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-рс.-г.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1967), Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1935). З 1949 дырэктар Бел.дзярж. селекцыйнай станцыі. З 1956 у Бел.НДІ земляробства (заг. аддзела, у 1961—78 нам. дырэктара), адначасова ў 1971—78 кіраўнік Зах. селекцыйнага цэнтра па збожжавых культурах. Навук. працы па селекцыі збожжавых культур. Аўтар і сааўтар многіх сартоў азімага жыта, яравых пшаніцы і ячменю, грэчкі, чырв. канюшыны.
Тв.:
Селекция и семеноводство зерновых культур в Белоруссии // Достижения отечественной селекции. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́РКВІЧКА (Іван) (23.4.1856, с. Відзім, Чэхія — 16.5.1938),
балгарскі жывапісец і графік; прадстаўнік дэмакр. рэалізму. Па нацыянальнасці чэх. Чл.Балг.АН (1918). Вучыўся ў Пражскай (1873—76) і Мюнхенскай (1876—77) АМ. У 1881—1921 жыў у Балгарыі. У 1882—89 выкладаў малюнак у гімназіі ў Плоўдзіве. Адзін з заснавальнікаў, выкладчык і дырэктар (1896—1921) Дзярж. рысавальнага вучылішча ў Сафіі. У жывапісе пераважалі тэмы нар. свят і абрадаў, сцэны сялянскай працы, у якіх ён перадаў своеасаблівасць балг.нац. звычаяў і касцюмаў: «Кірмаш у Плоўдзіве» (1883, 1888), «Помнікі» (1894, 1895), «Ручэніца» (1894) і інш.Аўтар партрэтаў археолага С.Заімава (1904), праф. Шоўрака (1922) і інш. Як графік працаваў пераважна ў галіне ілюстрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫСЛІВЕ́Ц (Валянцін Цімафеевіч) (9.5. 1937, в. Хазянінкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 25.6.1993),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў на з-дзе ў Мінску (1959—64). З 1967 на Бел. радыё і тэлебачанні, у час. «Полымя», Бел. фондзе культуры і інш. Друкаваўся з 1962. Аўтардакумент. аповесцей, нарысаў, апавяданняў: зб-кі «Дубы не маўчаць» (1967), «Мае заводчыкі» (1969), «Гарачая сталь» (1971), «Крылаты канвеер» (1975), «Партрэты знаёмых» (1976), «Скрыль мёду» (1984), «Каханне на золку» (1986), «Выгнанне грэшнікаў» (1990) і інш., у якіх узнімае праблемы развіцця горада і вёскі, тэму экалогіі асэнсоўвае як комплекс вытворчых і маральна-этычных праблем па захаванні і ўзбагачэнні нац. духоўнай спадчыны.