ВІ́ГЕЛАН
(Vigeland) Адольф Густаў (11.4.1869,
нарвежскі скульптар. У 1889—90 вучыўся ў Осла, у 1891 у Капенгагене, у 1892—93 у Парыжы, дзе фарміраваўся пад уплывам А.Радэна. Аўтар пранікнёных дынамічных па пластыцы і кампазіцыі твораў: партрэт Г.Ібсена (1903); помнікі матэматыку Н.Абелю (1908), пісьменніцы К.Колет (1911), кампазітару Р.Нурдраку (1911) у Осла. Стварыў грандыёзны
Літ.:
Strang R. Th. G. Vigeland, Oslo, 1969.
В.Я.Буйвал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)