фахве́рк

(ням. Fachwerk, ад Fach = панэль + Werk = збудаванне)

1) каркас агараджальнай канструкцыі, пераважна сцяны прамысловых будынкаў;

2) драўляны каркас малапавярховых, пераважна грамадзянскіх будынкаў з прамежкамі, закладзенымі цэглай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

peg

[peg]

1.

n.

1) кало́чак -ка m., жале́зны або́ драўля́ны болт m.; кало́к-за́тычка f.

2) ве́шалка f., драўля́ны цьвік для ве́шаньня во́праткі

3) ступе́нь f.

4) канья́к з со́давай вадо́ю

2.

v.

1) прымацо́ўваць балта́мі або́ драўля́нымі цьвіка́мі

2) шту́чна трыма́ць цану́ на адны́м узро́ўні, ахо́ўваць ад хіста́ньняў (курс, цану́ на бі́ржы)

3) пазнача́ць калка́мі е́сца)

4) мо́цна працава́ць

- take down a peg

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКАЯ КРЭ́ПАСЦЬ,

крэпасць у С.-Пецярбургу на Заечым в-ве. Засн. 27.5.1703 (дата заснавання С.-Пецярбурга) як ваен. крэпасць, але ў 1-й чвэрці 18 ст. амаль страціла баявое значэнне. З часоў Пятра I памяшканні П.к. выкарыстоўваліся для зняволення дзярж. злачынцаў, для якіх пазней існавалі спец. пабудаваныя турмы ўнутры Аляксееўскага равеліна (1797—1884) і Трубяцкога бастыёна (1872—1917). Сярод вязняў крэпасці былі царэвіч Аляксей Пятровіч, эканаміст і публіцыст І.Ц.Пасашкоў, ахвяры дварцовых пераваротаў 18 ст., А.М.Радзішчаў, Т.Касцюшка, дзекабрысты, члены Патрыятычнага таварыства, петрашэўцы, народнікі, рэвалюцыянеры-марксісты, удзельнікі рэвалюцыі 1905—07. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 у П.к. знаходзіўся штаб узбр. паўстання. З 1924 гіст.-рэв. музей, з 1993 гіст.-культ. запаведнік «П.к. — Дзярж. музей гісторыі С.-Пецярбурга».

Арх. помнікі: вароты Пятроўскія (1717—18, арх. Д.​Трэзіні; драўляны рэльеф «Звяржэнне Сімона Волхва», скульпт. К.​Оснер) і Неўскія (1784—87, арх. М.​Львоў, класіцызм), кронверк (1752; перабудаваны ў 1850, арх. П.​Таманскі; з 1872 Артыл. гіст. музей). Унутры П.к. — Петрапаўлаўскі сабор (1712—33, арх. Трэзіні, барока, 3-нефавая базіліка са званіцай, завершанай залачоным шпілем; разны драўляны іканастас, 1722—27, паводле малюнка І.​Заруднага, майстры Т.​Іваноў і І.​Цялега) з пахавальняй рас. імператараў; домік для боціка Пятра I — Ботны домік (1761—62, арх. А.​Віст; тэракотавая фігура «Навігацыя», 1891, скульпт. Д.​Іенсен); комплекс манетнага двара (1798—1806, прыпісваецца арх. А.​Порта) і інш. Уключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Літ.:

Бастарева Л.И., Сидорова В.И. Петропавловская крепость: Путеводитель. 7 изд. Л., 1989;

Щеголев П. Алексеевский равелин: Кн. о падении и величии человека. М., 1989.

Петрапаўлаўская крэпасць.

т. 12, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ражо́н, ‑жна, м.

Завостраны кій. З тонкім нечалавечым віскам кідаецца [Цімафей Міронавіч] у качарэжнік, хапае там нейкі ражон і замахваецца ім на жонку. Зарэцкі. // Драўляны ці металічны стрыжань, на якім смажаць мяса, сала над агнём. Канапасы пяклі бульбу, смажылі на ражнах сала. Чарнышэвіч. Оція Гвічыя, які выстругваў ражны, намерваючыся смажыць свой паляўнічы трафей, пакінуў работу. Самуйлёнак.

•••

Лезці (перціся) на ражон гл. лезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́паўкадраўляны званок, які вешалі карове на шыю’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’бразготка’ (в.-дзв., Шатал.), ля́паўка ’балбатун’, ’пляткарка’ (Растарг.; гом., Нікан.; шчуч., воран., Сцяшк. Сл.). Да ля́паць ’гаварыць бязглуздзіцу’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 113–114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакулды́кнуцца ’перакуліцца’ (Бяльк.), смал. перекулды́кну́ться ’з цяжкасцю павярнуцца’. Рус. (Літва, Эстонія) перекулдыхну́ться ’перакуліцца’. Да пера- (гл.) і ⁺‑кулды́кацца, якое можна супаставіць з літ. kuldùkasдраўляны абутак’, невыгоднасць карыстання якім прыводзіла да спатыкання і падання, асабліва ў снежную пару.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́длядраўляны каркас (дыяганальна перакрыжаваныя бярвенні) у цаглянай сцяне’ (брэсц., Нар. сл.). Гэта лексема этымалагічна звязваецца з ням. Riegelbau ’фахверк’, якой даўней, у XV–XVII стст., на Беларусі называлі “прускі мур” (Лучыц-Федарэц, Бел. лінг., 17, 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

флажале́т

(фр. flageolet)

1) старадаўні драўляны духавы музычны інструмент, падобны да флейты;

2) гук, які атрымліваецца на струнных музычных інструментах ад лёгкага дотыку пальцам да некаторых пунктаў струны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАЛАЛА́ЙКА,

народны муз. струнна-шчыпковы інструмент. Мае драўляны корпус (даўж. 600—700 мм) трохвугольнай формы (у 18—19 ст. і авальны), доўгі грыф з крыху адагнутай назад галоўкай, 3 струны. На грыфе 16—24 метал. лады. Настройка — пераважна мажорнае трохгучча (т.зв. гітарная), радзей — 2 струны ва унісон, 1 на кварту ніжэй вышэй (балалаечная). Гук даволі слабы, але звонкі. Балалайка вядома ў многіх слав. народаў з пач. 18 ст., у 1880-я г. ўдасканалена пад кіраўніцтвам В.Андрэева майстрамі Ф.​Пасербскім і С.​Налімавым; створана сям’я мадэрнізаваных балалаек — прыма, секунда, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца як сольны канцэртны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Пашырана і на ўсёй тэр. Беларусі.

І.​Дз.​Назіна.

Самаробная балалайка. Любанскі раён Мінскай вобл.

т. 2, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНДУ́РА (польск. bandura ад грэч. pandura),

украінскі нар. шматструнны (7—40) шчыпковы інструмент тыпу лютнепадобных. Вядома з 15 ст. Наз. таксама кобзай. Мае драўляны выдзеўбаны корпус грушападобнай формы, значна расшыраны злева. Дэка плоская, з круглай ці зоркападобнай рэзанатарнай адтулінай, шыйка кароткая, без ладоў, невял. адагнутая галоўка з завітком. Меладычныя струны («прыстрункі») нацягнуты ўздоўж корпуса і мацуюцца з яго левага боку, басовыя (бунты) — уздоўж грыфа, мацуюцца калкамі на галоўцы (служаць для акампанементу). Гукарад дыятанічны (цяпер часцей храматычны).У 1920-х г. бандура ўдасканалена, павялічылася колькасць струн, утварылася сям’я бандур — прыма, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца ў капэлах бандурыстаў, аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.

Бандура з дыятанічным (злева) і храматычным гукарадамі.

т. 2, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)