Завалі́нагультай, абібок’ (Сцяц.). Геаграфія (зэльв.) і на піск указваюць на польск. паходжанне, дзе zawałina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’; параўн. zawalidroga ’той, хто перашкаджае, гультай, абібок’, якое ўказвае на шлях семантычнай змены ў польск.

Зава́ліна, зугва́ліна, загава́ліна, зуга́ліна ’прызба’ (Мат. Гом.). Рус. зава́лина ’насып вакол хаты для ўцяплення’, цвяр., пск. ’лаўка на вуліцы каля варот’, валаг. ’зямля, пакінутая з-за нязручнасці карыстання ці бясплоднасці’, калуж., бранск., смал. загвалина, заговалина, заговальня ’прызба’, укр. уст. зава́лина ’руіна’, польск. zawalina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’, дыял. zawalnia ’насып вакол хаты ў выглядзе лаўкі’. Ст.-рус. пск. завалина ’прызба’ (XV ст.). Утворана на базе дзеяслова валіць1 (гл.), заваліць з суфіксам ‑іна (параўн. абва́ліна ’высокі бераг, дзе можа абвальвацца’), відаць, яшчэ ў ст.-рус. час. Формы загаваліна, зугваліна, зугаліна адлюстроўваюць, відаць, экспрэсіўны элемент (прэфікс?) ‑г‑, ‑го‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байба́к (Нас.), баба́к ’сурок; гультай, лежань’. Рус., укр. байба́к, баба́к ’тс’. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў, але крыніца дакладна невядомая (параўн. караім. baibaχ, baidbaχ ’паганы’, тур.-перс. bedbaht ’няшчасны чалавек’, тат. bajbak ’сурок’). Агляд праблематык гл. Праабражэнскі, 1, 12; Фасмер, 1, 107; Локач, 16; Заянчкоўскі, JP, 19, 37; Заянчкоўскі, Stud. orient., 42–43; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́нда1 ’доўгая стужка’ (Др.-Падб.). Укр. би́нда ’тс’. З ням. Binde ’тс’ (можа, праз польск. binda). Параўн. Брукнер, 27; Шалудзька, Нім., 21 (слова гэта ўжо ў Бярынды, гл. Шалудзька, там жа).

Бі́нда2 ’чалавек, у якога тоўстыя губы; бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34) лічыць гэта слова запазычаннем з літ. мовы (параўн. літ. biñdėгультай’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачуха́нка ’пакаранне за п’янства, строгае пакаранне за свавольства’ (Нас.), усыпаць прачуха́нца ’моцна пабіць’ (Ян.), даць прачуханкі ’даць наганяй’ (Янк. БФ), прочуха́нец ’прачуханка’ (ТС), ’гультай’ (Сцяшк. Сл.), прачу́хацца ’працверазіцца’ (Шат.), прочы́хацца ’ачухвацца’ (ТС). Рус. дыял. прочуха́нка ’наганяй, нагонка’, укр. дати прочуха́на, прочуха́нкі ’тс’ (гл. Макіенка, Бел.-рус. ізал., 111). Дэрываты ад прачухацца (гл. ачухацца) з суф. ‑анка, ‑анец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск. пустогрякагультай’, рус. дыял. пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́ндаць ’хадзіць, шлёпаць’ (БРС), ’бадзяцца’ (Яўс., Нас., Бяльк.), брындацца ’боўтацца, таўчыся без толку’ (КЭС), параўн. яшчэ бры́нда ’валацуга’ (Нас., Бяльк., Янк. Мат.), ’гультай’ (Касп., Нас.), брынды біць ’хадзіць без справы, лодарнічаць’ (Янк. БП). Карскі (Труды, 394) бры́нда ’валацуга’ і бры́ндаць ’бадзяцца’ выводзіў з няпэўнай літ. крыніцы (адносна гэтага гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Параўн. яшчэ ўкр. дыял. бре́ндати, брендо́лити ’бадзяцца’. Брукнер (43) зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować się ’прыгожа апранацца’ (адсюль быццам бел. брынды біць, укр. бринди бити, далей бры́нда ’валацуга’). Фасмер (1, 222–223) прыводзіць рус. дыял. бры́нды ’шырокія рукавы’, бры́ндикгультай’, бринжиба́й ’тс’ і параўноўвае гэта з польск. brynda ’жарт, балаўство’, bryndzić się ’манернічаць’. Няясна. Укр. бре́ндати (resp. бел.?) Рудніцкі, 201 (услед за Шэрэхам, ZfslPh, 23, 146 і іншымі), выводзіць з брести́ з арго-суфіксам ‑н‑ (і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

poke

[poʊk]

1.

v.

1) шту́рха́ць; то́ркаць

2) су́нуцца

to poke one’s nose into — су́нуцца са сваі́м но́сам, ле́зьці не ў сваю́ спра́ву

3) варушы́ць (вуго́льле) качарго́ю

4) сно́ўдацца, гульта́іць

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.

2) уда́р кулако́м

3) гульта́й -я́, абібо́к -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Во́рапеньгультай, лежабок’ (Бяльк.). Магчыма, з варапай (гл.) з прычыны генералізацыі адмоўнай ацэнкі. Але параўн. рус. дыял. воропи́счина ’дубіна, палка’ і літ. vir̃ptis ’жэрдка, шост’, vir̃pstas ’тс’ (Іванаў, Тапароў, Иссл., 248), якія ставяцца ў сувязь з вороп, варапай. У такім выпадку мы, магчыма, маем справу з пераносным значэннем ворапень *’дубіна, жэрдка’ (перанос ’дубіна’ → ’лежабок, дурань’ звычайны) і з захаваннем архаічнай семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагі́загультай, абібок, прайдзісвет’, ’няскладны, непаваротлівы чалавек, жанчына’ (Некр., Шат., КЭС), ц.-палес. локіза ’неахайная, дрэнна апранутая жанчына’ (ТС), укр. лаки́за, лаки́зка (грэбл.) ’лёкай’. Запазычана з літ. lokỹs ’мядзведзь’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17). Тое ж і антрапонімы Локіс, Лакіза, Лагеза (Бірыла, Бел. антр., 2). Сюды ж і рус. раз. лаги́за ’ласун’, лаги́зи́ть ’ласавацца’, ’смачна, салодка піць і есці’. Гл. таксама лакі́за.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўдаць, драг. лаўдаты ’есці’ (Клім.). Няясна. Магчыма, генетычна звязана з літ. läudagaгультай’, ’неахайны’ (і узнікла са словазлучэння, якое абазначала ’павольна есці’). Аднак, калі улічыць рус. уладз. лаудить ’есці або піць з асаблівым апетытам’, можна меркаваць пра запазычанне. Не выключана балтыйская крыніца літ. lamdyti ’камячыць, мяць’: перанос значэння ’мяць’ > ’есці’ характэрны для іншых моў, параўн. вепс. mähmďä ’мяць, размінаць’ і ’прагна есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)