Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎНС (Townes) Чарлз Хард (н. 28.7.1915, г. Грынвіл, штат Паўд. Караліна, ЗША),
амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Чл.Нац.АН ЗША (1956), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957), Лонданскага каралеўскага т-ва (1976). Замежны чл.Рас.АН (1994). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1939). З 1939 у фірме «Бел тэлефон лаборатарыс», з 1948 у Калумбійскім ун-це (з 1950 праф.). З 1959 у Ін-це абаронных даследаванняў (віцэ-прэзідэнт, г. Вашынгтон). З 1961 у Масачусецкім тэхнал. ін-це, з 1967 у Каліфарнійскім ун-це (г. Берклі). Навук. працы па мікрахвалевай спектраскапіі, квантавай электроніцы, радыё- і інфрачырвонай астраноміі, радыёлакацыі, астрафізіцы. Распрацаваў прынцыпы ўзмацнення і генерацыі эл.-магн. выпрамянення ў квантавых сістэмах (1951; незалежна ад М.Г.Басава і А.М.Прохарава), стварыў першы мазер (1953). Прапанаваў прынцып работы лазера (1958; разам з А.Л.Шаўлавым). Выкарыстаў мазеры для высокадакладнага пацвярджэння спец. тэорыі адноснасці (1958—63). Разам з інш. прадказаў эфект самафакусіроўкі светлавога пучка (1964; незалежна ад Г.А.Аскар’яна). Выявіў малекулы вады ў міжзорнай прасторы і паказаў, што іх радыёвыпрамяненне абумоўлена мазерным механізмам (касм. мазер; 1969). Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Басавым, Прохаравым). Залаты медаль імя Бора 1979. Вял. залаты медаль імя Ламаносава Рас.АН 2000.
Тв.:
Рус.пер. — Радиоспектроскопия. М., 1959 (разам з А.Шаўлавым);
Слияние науки и религии // Диалоги. М., 1979;
Что происходит в центре нашей Галактики? (разам з Р.Гензелам) // В мире науки. 1990. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МСАН (Thomson) Джозеф Джон (18.12.1856, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 30.8.1940),
англійскі фізік; адзін са стваральнікаў электроннай тэорыі металаў, заснавальнік міжнар.навук. школы фізікаў-эксперыментатараў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1884; у 1915—20 прэзідэнт). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1975). Бацька Дж. П.Томсана. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1880). У 1884—1919 праф. Кембрыджскага ун-та і дырэктар Кавендышскай лабараторыі. З 1918 узначальваў Трыніты-каледж у Кембрыджы. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, вывучэнні эл. току ў газах, катодных і рэнтгенаўскіх прамянёў, атамнай фізіцы. Адкрыў электрон (1897) і вызначыў адносіны яго зараду да масы (1898). Прапанаваў адну з першых мадэлей атама (1903—04). Сканструяваў незалежна ад ням. фізіка К.Браўна электронна-прамянёвую трубку (1897). Прапанаваў прынцып дзеяння мас-спектрометра (1907) і метад парабал (1911) для вызначэння мас часціц у іонных пучках, што прывяло да стварэння мас-спектраметрыі. Атрымаў першыя эксперым. звесткі аб існаванні ізатопаў, адкрыў 2 ізатопы неону (1912). Нобелеўская прэмія 1906. Медалі імя Б.Франкліна (1923), імя М.Фарадэя.
Тв.:
Рус.пер. — Электричество и материя. М.; Л., 1928;
По ту сторону электрона. М, 1930.
Літ.:
Тимирязев А.К. Жизнь и труды Дж.Дж.Томсона // Успехи химии. 1941. Т. 10, вып. 1;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 292—298, 372—378;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНТА́Н [італьян. fontana ад лац. fons (fontis) крыніца] у архітэктуры, дэкаратыўнае збудаванне, якое служыць асновай ці абрамленнем для струменяў вады; твор архітэктуры малых форм.
У антычнасці Ф. — крыніца пітной вады. Пазней Ф. у спалучэнні з архітэктурай, скульптурай і зялёнымі насаджэннямі стаў адным са сродкаў дэкар. і маст.-вобразнага вырашэння ў архітэктуры, садова-паркавым мастацтве і горадабудаўніцтве. Найб. значныя Ф. вядомы ў сярэдневяковых зах.-еўрап. гарадах, краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, у Індыі. Арх. вырашэнне Ф. засн. на спалучэнні водных струменяў з нішамі, гротамі, тэрасамі і каскадамі. Гатычныя Ф. вызначаюцца сім. кампактнымі вырашэннямі. У эпоху Адраджэння будавалі Ф. ўскладненых кампазіцый з багатым пераліваннем вадзяных струменяў. У 16—18 ст. Ф. рабілі на гар. плошчах (Фларэнцыя, Рым), на вілах і ў палацава-паркавых комплексах (Версаль). Сусветна вядомая сістэма Ф. створана ў 18 — пач. 19 ст. ў Петрадварцы.
Найб. значныя Ф. на Беларусі: «Хлопчык з лебедзем» у Цэнтральным скверы, «Вянок» у парку імя Я.Купалы, каля Камароўскага рынку (усе ў Мінску), у парку культуры і адпачынку імя А.Луначарскага ў Гомелі, каля помніка Ф.Скарыну ў Полацку, на плошчы ў в. Верцялішкі Гродзенскага р-на і інш. Ф. часта ўзбагачаюць скульптурай, эл. падсветкай і муз. суправаджэннем у вячэрні час.
В.Б.Ангелаў.
Фантан каля Камароўскага рынку ў Мінску.Фантан «Наяды» на плошчы Рэспублікі ў Рыме.Музычны фантан у Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРКО́Ў Барыс Пятровіч (13.8.1901, с. Лазавая-Паўлаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 28.5.1982),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтва (1926). З 1925 акцёр ленінградскіх т-ра юнага гледача, з 1931 Новага т-ра юнага гледача. З 1945 у маскоўскіх т-ры-студыі кінаакцёра (і маст. кіраўнік), драм. т-рах імя А.Пушкіна, з 1966 імя М.Гогаля. Выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (праф.). Яго выканальніцтва вылучалася прастатой, характарнасцю, гумарам. Сярод роляў: Тыль Уленшпігель («Тыль Уленшпігель» паводле Ш. дэ Кастэра), Сямён («Плады асветы» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Лебедзеў («Іванаў» А.Чэхава), Распуцін («Змова імператрыцы» А.Талстога і П.Шчогалева), Мурамскі («Справа» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. З 1928 здымаўся ў кіно: трылогія «Юнацтва Максіма», «Вяртанне Максіма», «Выбаргская старана» (1935—39); «Глінка» (1947), «Суд гонару» (1949), «Данецкія шахцёры» (1952), «Верныя сябры» (1954), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Мяцежная застава» (1967), «Гараджане» (1976) і інш. Аўтар успамінаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1979. Творчасці Ч. прысвечаны фільм «Наш сябар Максім» (1972).
Тв.:
Опыт и раздумья: Об искусстве актера. М., 1964;
Рассказы о творческом пути. М., 1965;
Про нас, про актеров. 2 изд. М., 1970;
...Азорские острова. 2 изд. М., 1982.
Літ.:
Жежеленко М. Борис Чирков // Актеры советского кино. Л., 1974. Вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЯ́ЎСКАГА УНІВЕРСІТЭ́Т, Маскоўскі гарадскі народны універсітэт імя А.Л.Шаняўскага,
грамадская навучальная і навук. ўстанова ў Маскве ў 1908—20. Засн. на сродкі ліберальна настроенага золатапрамыслоўца, ураджэнца Падляшша (родавы маёнтак Шанявы), адстаўнога ген.-маёра А.Л.Шаняўскага (22.2.1837—20.11.1905) з удзелам яго ўдавы Л.А.Шаняўскай і кнігавыдаўца М.В.Сабашнікава. Адчынены 15.10.1908, знаходзіўся ў падпарадкаванні Маскоўскай гар. думы па-за сістэмай устаноў Мін-ванар. асветы. Меў 2 аддзяленні: навук.-папулярнае (4-гадовае навучанне ў аб’ёме сярэдняй навуч. установы для асоб з элементарнай адукацыяй) і акадэмічнае (3-гадовае навучанне ў аб’ёме ун-та для асоб з сярэдняй адукацыяй). Заняткі адбываліся ў вячэрні час. Выкладчыкі — буйныя вучоныя, якія з-за сваіх паліт. поглядаў не маглі выкладаць у дзярж.ВНУ, у іх ліку П.М.Лебедзеў, М.К.Кальцоў, А.Я.Ферсман, М.М.Лукін і інш. Хоць выпускнікі ун-та не атрымлівалі дыпломаў, колькасць яго навучэнцаў на акад. аддзяленні вырасла з 964 чал. у 1908—09 да 2966 у 1915—16, на навук.-папулярным аддзяленні — з 342 чал. у 1910—11 да 1469 у 1915—16. Пры ун-це дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы работнікаў кааперацыі, бібліятэчнай справы, самакіравання і інш. Сярод навучэнцаў Ш.у. былі беларусы Я.Купала, А.У.Канчэўскі і інш. 20.8.1919 акад. аддзяленне Ш.у. ўлілося ў Маскоўскі дзярж.ун-т, навукова-папулярнае 1.11.1920 аб’ядналася з рабочым ф-там Камуніст. ун-та імя Свярдлова.
на ўла́снай спі́не (пазна́ць, адчу́ць што) — на со́бственной спине́ (узна́ть, испыта́ть что);
вучы́цца на ўла́сных памы́лках — учи́ться на со́бственных оши́бках
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бара́н1, ‑а, м.
1. Самец авечкі.
2. Дзікая млекакормячая траваедная жывёліна сямейства пустарогіх з густой кучаравай шэрсцю, якая водзіцца ў высакагорнай мясцовасці. Горны баран. Снежны баран.
3. Тое, што і бакас. Баран увесь час крычыць над лугамі, лётаючы недзе вельмі высока.Лупсякоў.
4.Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя.Крапіва.
•••
Уперціся як барангл. уперціся.
Як баран на новыя вароты (глядзець) — глядзець на што‑н. разгублена, тупа, нічога не разумеючы.
Як баран у аптэцы (іран.) — пра чалавека, які нічога не разумее.
Як баран у біблію (глядзець) — глядзець, нічога не разумеючы.
бара́н2, ‑а, м.
Двухручны рубанак для стругання дошак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папярэ́днік, ‑а, м.
1. Той, хто займаў якую‑н. пасаду, выконваў якія‑н. абавязкі раней каго‑н., перад кім‑н. Кожны новы старшыня сходу стараўся абмеркаваць тое ці іншае пытанне .. лепш, чым яго папярэднік.Паслядовіч.Прыехаўшы ў Любчу пяць год таму назад, Павел Арсеньевіч пасяліўся ў значна большым доме, дзе жыў яго папярэднік.Брыль.// Той, хто сваёй дзейнасцю падрыхтаваў дзейнасць каго‑н. іншага. У нясвіжскім «Катэхізісе» .. [Будны] прыводзіць цэлыя вытрымкі са скарынінскіх выданняў, не называючы, праўда, імя свайго вялікага папярэдніка.Алексютовіч.Працу ў жанры байкі Я. Купала, як і яго папярэднікі, пачаў з перакладаў.Казека.
2. Сельскагаспадарчая культура, якая займала поле перад пасевам якой‑н. культуры. Шматгадовыя травы — найлепшы папярэднік ільну-даўгунцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спас1, ‑у, м.
У выразе: спасу няма — тое, што і ратунку няма (гл. няма). Я ўпаў. Вось тут на мяне і ўссела зграя раз’юшаных вясковых сабак і давай калашмаціць.. Бачу, няма спасу, пабег, а яны за мною.Сяргейчык.
спас2, ‑а, м.
Разм.
1. Збавіцель; адна з назваў Хрыста. // Абраз з вобразам Хрыста. Памаліўся [Клопікаў] перад пазелянелым спасам — госпадзі, блаславі на новую жытку! — і .. патупаў цераз вуліцу.Лынькоў.// Царква ў імя Хрыста-збавіцеля. Спас Нярэдзіцкі.
2. Назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят. Спас першы — мядовы; другі — яблычны; трэці — палатняны. □ [Нікіпар] любіць святкаваць. Таму не абміне ні дзяды, ні коляды, ні радаўніцу, ні спас.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)