ЧЫРКО́Ў Барыс Пятровіч (13.8.1901, с. Лазавая-Паўлаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 28.5.1982),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтва (1926). З 1925 акцёр ленінградскіх т-ра юнага гледача, з 1931 Новага т-ра юнага гледача. З 1945 у маскоўскіх т-ры-студыі кінаакцёра (і маст. кіраўнік), драм. т-рах імя А.Пушкіна, з 1966 імя М.Гогаля. Выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (праф.). Яго выканальніцтва вылучалася прастатой, характарнасцю, гумарам. Сярод роляў: Тыль Уленшпігель («Тыль Уленшпігель» паводле Ш. дэ Кастэра), Сямён («Плады асветы» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Лебедзеў («Іванаў» А.Чэхава), Распуцін («Змова імператрыцы» А.Талстога і П.Шчогалева), Мурамскі («Справа» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. З 1928 здымаўся ў кіно: трылогія «Юнацтва Максіма», «Вяртанне Максіма», «Выбаргская старана» (1935—39); «Глінка» (1947), «Суд гонару» (1949), «Данецкія шахцёры» (1952), «Верныя сябры» (1954), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Мяцежная застава» (1967), «Гараджане» (1976) і інш. Аўтар успамінаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1979. Творчасці Ч. прысвечаны фільм «Наш сябар Максім» (1972).
Тв.:
Опыт и раздумья: Об искусстве актера. М., 1964;
Рассказы о творческом пути. М., 1965;
Про нас, про актеров. 2 изд. М., 1970;
...Азорские острова. 2 изд. М., 1982.
Літ.:
Жежеленко М. Борис Чирков // Актеры советского кино. Л., 1974. Вып. 10.