ЮРКЕ́ВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Д-р тэхн. н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг. аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і электрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм, структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.

Тв.:

Полимерные покрытия. Мн., 1976 (разам з У.​А.​Белым, У.​А.​Даўгялам);

Металлополимерные материалы и покрытия на основе дисперсных полимеров: Технол. процессы. Мн., 1992 (разам 3 Даўгялам).

т. 18, кн. 1, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮСКАВЕ́Ц Майсей Клінікавіч (16.8.1898, в. Заверша Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.4.1969),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Д-р вет. н. (1941), праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1958). Скончыў Маскоўскі вет. ін-т (1925). З 1935 у НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага, адначасова (1950—56) у НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі. У 1957—61 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі с.-г. навук Беларусі і адначасова (1957—59) дырэктар Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі с.-г. жывёл, па пытаннях барацьбы з туберкулёзам, бруцэлёзам, інш. хваробамі с.-г. жывёл.

Тв.:

Бруцеллёз сельскохозяйственных животных. 2 изд. М., 1960;

Туберкулёз сельскохозяйственных животных. 3 изд. Мн., 1963.

М.К.Юскавец.

т. 18, кн. 1, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯКУБО́ВІЧ Анатоль Іванавіч (28.6.1938, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне трактарнага машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў БПІ (1966). З 1966 на Мінскім трактарным з-дзе (з 1975 нач. КБ). З 1998 заг. лабараторыі ў Навук. цэнтры праблем механікі машын нац. АН Беларусі, з 2000 праф. Бел. аграрнага тэхн. ун-та. Навук. працы па канструяванні і даследаванні трактароў маркі «Беларус», рухавіках унутр. згарання і іх цеплавым рэжыме. Прымаў удзел у распрацоўцы трактароў МТЗ-80, МТЗ-100, МТЗ-82К, МТЗ-220 і інш.

Тв.:

Колесные тракторы для работы на склонах. М., 1978 (у сааўт.);

Воздушные тракты моторных установок сельскохозяйственных тракторов и направления их усовершенствования. М., 1991 (разам з П.​А.​Амельчанкам, М.​П.​Цаюном).

т. 18, кн. 1, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́НЧАНКА Сцяпан Яфімавіч (17.2.1924, в. Анціпенкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 2.11.1999),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1975), праф. (1976). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1948) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1954). З 1954 у БДУ (у 1965—73 заг. кафедры). З 1973 заг. кафедры ў Бел. пед. ун-це. У 1979—89 заг. кафедры гуманіт. ф-таў БДУ. Навук. працы па агульных праблемах эканам. тэорыі, развіцця вытв. адносін, падаткаабкладання, станаўлення рыначнай эканомікі ва ўмовах пераходнага перыяду.

Тв.:

Переходные формы производственных отношений. Мн., 1974;

Возникновение социалистических производственных отношений. Мн., 1977;

Налог с оборота: Теорет. очерк. Мн., 1983;

Ступени развития рынка: Генет. код капитализма. Мн., 1995;

Промышленный капитализм. Мн., 2000.

т. 18, кн. 1, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯРАШЭ́ВІЧ Валянцін Пятровіч (23.6.1936, в. Толкава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 28.8.2000),

бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Канд. тэхн. н. (1967), праф. (1989). засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1964 у Бел. ун-це транспарту (з 1980 дэкан ф-та, з 1987 прарэктар з 1997 рэктар). Навук. працы па эфектыўнасці работы чыг. участкаў, станцый і вузлоў, іх перспектыўнага развіцця, тэорыі графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыг.напрамкаў.

Тв.:

Технология работы участковых и сортировочных станций. 2 изд. М., 1973 (у сааўт.);

Интенсификация использования подвижного состава и перевозочной мощности железных дорог. 2 изд. М., 1977 (у сааўт.);

Организация движения на железнодорожном транспорте. Ч. 1. Мн., 1979 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯРМО́ЛЕНКА Мікалай Мікітавіч (17.4.1929, в. Ясяні Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла і сіталаў. Д-р тэхн. н. (1972), праф. (1973). Скончыў БПІ (1952), дзе і працаваў (з 1972 заг. кафедры, адначасова прарэктар). З 1976 дырэктар Ін-та буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі. З 1978 у Бел. тэхнал. ін-це. З 1981 у БПА (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы тэорыі сінтэзу неарган. матэрыялаў (у т. л. сілікатнага шкла, кампазіцыйных матэрыялаў, керметаў), тэхналогіі спец. матэрыялаў электроннай тэхнікі.

Тв.:

Диаграммы стеклообразных систем. Мн., 1959 (разам з М.​А.​Безгародавым);

Термические свойства стекла. Мн., 1962;

Спектральное исследование алюмосиликатных стекол. Мн., 1982 (разам з Г.​Я.​Малашкевічам).

В.​А.​Сычык.

т. 18, кн. 1, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯРО́МІН Аляксандр Мікалаевіч (н. 27.3.1947, в. Хонава Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Д-р хім. н. (1993). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па інжынерыі аксідарэдуктаз і асяроддзяў правядзення іх рэакцый, мадэліраванні аксідарэдуктаз з выкарыстаннем калоідных асяроддзяў, вылучэнні і ачыстцы аксідарэдуктаз млекакормячых, грыбоў і дражджэй. Распрацаваў спосабы вылучэння глюкозааксідаз і каталаз з культ. вадкасці грыбоў, спосаб імабілізацыі ферментаў на палярных арган. носьбітах у абарачальна-міцэлярных асяроддзях.

Тв.:

Кинетические аспекты необратимой инактивации ферментов (разам з Дз.​І.​Мяцеліцам) // Успехи химии. 1987. Т. 56, № 11;

Обращенные мицеллы поверхностно-активных веществ в органических растворителях — модель биологических мембран (з ім жа) // Успехи биол. химии. 1988. Т. 28.

т. 18, кн. 1, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯРО́МКА Вячаслаў Мікалаевіч (н. 6.2.1938, в. Дубянцы Мінскага р-на),

бел. вучоны ў галіне будаўніцтва аўтадарог. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1999). Чл.-кар. Бел. інж. акадэміі (1998). Скончыў БПІ (1963). У 1964—94 і з 1999 у Бел. дарожным НДІ (з 1999 дырэктар інж.-кансалтынгавага цэнтра ін-та). У 1994—99 тэхн. дырэктар НВА «Белаўтадарпрагрэс». Адначасова з 1994 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па разліку землянога палатна на слабых грунтах, распрацоўцы метадаў забеспячэння ўстойлівасці асфальтабетону ў дарожных пакрыццях, па метадах ацэнкі стану і эксплуатацыйнай надзейнасці дарог. Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў энцыклапедыі «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002).

Тв.:

Дорожные насыпи на болотных грунтах. Мн., 1998;

Новая технология ремонта цементобетонных покрытий. Мн., 1999.

т. 18, кн. 1, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯФРЭ́МАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 14.4.1940, г. Бранск, Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (2003). Скончыў Варашылаўградскі машынабуд. ін-т (1970). З 1967 у ВА электроннага машынабудавання (г. Варашылаўград). З 1982 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1988 у Бел. аграрным тэхн. унце (у 1993—98 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях тэхнал. забеспячэння якасці рабочых кантаў інструменту і дэталей, шліфавання і заточвання, магнітна-абразіўнай апрацоўкі, рэзання матэрыялаў. Распрацаваў тэхналогію магнітна-абразіўнай даводкі рабочых кантаў дэталей і інструменту, прапанаваў лічбавыя мадэлі працэсу цеплаўтварэння пры шліфаванні і заточванні.

Тв.:

Образование рабочих кромок упрочняющим шлифованием. Мн., 1989 (разам з П.​І.​Яшчарыцыным);

Технологическое обеспечение качества рабочих кромок инструмента и деталей. Мн., 1997 (з ім жа).

т. 18, кн. 1, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯХІМО́ВІЧ Фёдар Аляксеевіч (21.1.1887, в. Азяроды Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 14.1.1959),

бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-р мед. н. (1945), праф. (1946). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923). З 1928 у Мінскім (заг. кафедры), з 1936 у Віцебскім, з 1941 у Кіеўскім (у Чэлябінску), у 1943—56 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі нерв. дзейнасці. Прапанаваў і ўкараніў у практыку спосаб падскурнага пералівання крыві.

Тв.:

Роля нейрагенных і фізіка-хімічных фактараў у рэгуляцыі гемата-энцэфалічнага бар’ера // Працы Бел. дзярж. ін-та фтызіятрыі, неўралогіі і траўматалогіі. 1936. Вып. 1;

О синаптической передаче нервного импульса // Сб. работ Минского мед. ин-та. 1949. Т. 2.

т. 18, кн. 1, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)