ЯКУБО́ВІЧ Анатоль Іванавіч (28.6.1938, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трактарнага машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў БПІ (1966). З 1966 на Мінскім трактарным з-дзе (з 1975 нач. КБ). З 1998 заг. лабараторыі ў Навук. цэнтры праблем механікі машын нац. АН Беларусі, з 2000 праф. Бел. аграрнага тэхн. ун-та. Навук. працы па канструяванні і даследаванні трактароў маркі «Беларус», рухавіках унутр. згарання і іх цеплавым рэжыме. Прымаў удзел у распрацоўцы трактароў МТЗ-80, МТЗ-100, МТЗ-82К, МТЗ-220 і інш.
Тв.:
Колесные тракторы для работы на склонах. М., 1978 (у сааўт.);
Воздушные тракты моторных установок сельскохозяйственных тракторов и направления их усовершенствования. М., 1991 (разам з П.А.Амельчанкам, М.П.Цаюном).
т. 18, кн. 1, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)