ЮРКЕ́ВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Д-р тэхн. н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг. аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і электрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм, структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.

Тв.:

Полимерные покрытия. Мн., 1976 (разам з У.​А.​Белым, У.​А.​Даўгялам);

Металлополимерные материалы и покрытия на основе дисперсных полимеров: Технол. процессы. Мн., 1992 (разам 3 Даўгялам).

т. 18, кн. 1, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)