ЯРО́МІН Аляксандр Мікалаевіч (н. 27.3.1947, в. Хонава Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Д-р хім. н. (1993). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па інжынерыі аксідарэдуктаз і асяроддзяў правядзення іх рэакцый, мадэліраванні аксідарэдуктаз з выкарыстаннем калоідных асяроддзяў, вылучэнні і ачыстцы аксідарэдуктаз млекакормячых, грыбоў і дражджэй. Распрацаваў спосабы вылучэння глюкозааксідаз і каталаз з культ. вадкасці грыбоў, спосаб імабілізацыі ферментаў на палярных арган. носьбітах у абарачальна-міцэлярных асяроддзях.

Тв.:

Кинетические аспекты необратимой инактивации ферментов (разам з Дз.​І.​Мяцеліцам) // Успехи химии. 1987. Т. 56, № 11;

Обращенные мицеллы поверхностно-активных веществ в органических растворителях — модель биологических мембран (з ім жа) // Успехи биол. химии. 1988. Т. 28.

т. 18, кн. 1, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)