Таро́чыць1 ’везці (з грукатам)’ (лях., Сл. ПЗБ), тара́чыцьцягнуць, несці, везці’ (Сержп. Прык., Бяльк., Юрч., Нар. Гом.). Параўноўваюць з літ. taračkintiцягнуць, валачы’, taračkéntiцягнуць па зямлі з шумам’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94), што наўрад ці магло быць крыніцай запазычання. Хутчэй гукапераймальнае, гл. наступнае слова.

Таро́чыць2 ’сакатаць (пра курэй)’ (віц., сен., лёзн., ЛА, 1), ’трашчаць’: у выгарі лягушкі тарочуць (Касп.), ’квакаць, крахтаць (пра жаб)’ (лёзн., Жыв. св.), ’гаварыць’ (гродз., ЖНС; Жд. 1), ’балбатаць’ (Мат. Гом.), тарочыць ’гаварыць абы-што, задурваць галаву’ (ТС), торо́чыті ’тс’ (Вруб.), торо́чыты ’расказваць, даказваць’ (Сл. Брэс.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’гаварыць’, ’дзяўбці’ (Клім.), ’дурыць, абдурваць, казаць бязглуздасць’ (драг., Жыв. НС), ’цвярдзіць, назаляць адным і тым жа’ (пін., Нар. лекс.), ’дакучліва гаварыць, расказваць’ (драг., Нар. лекс.), тарачы́ць ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.), ’многа раз гаварыць’ (Шатал.). Параўн. укр. торо́чити ’гаварыць тое самае шмат разоў, гаварыць глупства’, рус. торо́чить ’тс’. Гукапераймальнае, суадносіцца з тарокаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ндзіць ’гнаць, даганяць; хутка ісці, бегчы’ (Жд. 2; любч., Нар. словатв.; Скарбы), пэндыты экспр. ’нясці, цягнуць, валачыць’ (Клім., Сл. Брэс.), пэндзіцца ’прытрымлівацца моды’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэндытысь экспр. ’насіцца, несціся’ (Клім., Сл. Брэс.), сюды ж пэнд ’парастак’: новыя пэнды парэчак (ваўк., Сл. ПЗБ). Запазычанне з польск. pędzić ’прымушаць да хугкага руху, падганяць; несціся’, параўн. пудзіць (гл.); значэнне ’цягнуць, валачыць’ — вынік экспрэсіўнага пераасэнсавання па прынцыпу кантраснасці; тэрмін для ’парастка’ запазычаны са штучна створанага польск. pęd ’атожылак’ у якасці калькі з ням. Trieb (ад treiben ’гнаць’, гл. Банькоўскі, 2, 537), параўн. батанічнае выганка ’вырошчванне пасынкаў’, чэш. vyhon ’адростак’, рус. побёг і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ціна ’саломенная мата’ (Касп.). Да ма́та (гл.).

Маціна1 ’агідна, непрыемна’ (паўн.-усх., КЭС), смал. мати́но ’тс’. З рус. мовы, параўн. мати́ть перм.цягнуць на ваніты’, ’набрыдаць’, ’дакучаць’, казан. ’мучыць’, свярдл. ’хвалявацца, перажываць’.

Маці́на2 ’мантач, марнатравец’. Да мот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыду́біць ’прывезці ці прынесці надзвычай цяжкі груз’ (Янк. 1), ’прывалачы’, прыдубі́цца ’прывалачыся’ (ТС). Мясцовае ўтварэнне ад ду́біцьцягнуць’ (ТС), якое толькі фармальна можна ўзвесці да прасл. *dǫbiti, аднак цяжкасці ўзнікаюць з семантычнага боку. Няясна, магчыма, звязана з ы́біць, ды́біцца (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытага́ніць ’прынесці, прыцягнуць’ (карм., Мат. Гом.). Рус. смал. притага́нить ’прывезці ўпотайкі’. Параўн. укр. притага́нка ’вяроўка, якой прывязваецца да берага вялікі човен’; апошняе выводзіцца з притаманити ’скіраваць човен да берага’ (ЕСУМ, 4, 579), што непераканаўча ў семантычных адносінах. Да тага́ніцьцягнуць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дка ’балбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарна́біць ’валачы, цягнуць, несці з цяжкасцю’ (Скарбы), сюды ж, магчыма, тарнэ́піць ’валачы, несці, везці’ (карэліц., Нар. сл.). Мажліва, ад тараба́ніць2 (гл.) з перастаноўкай зычных б (п) і н і пропускам галоснага або з экспрэсіўнай устаўкай з тараніць3 ’несці’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбушо́нік (требушоник) ‘штопар’ (Нас.), трыбушо́нак ‘тс’ (Касп.). Праз польскую мову (trybuszon) запазычана з франц. tire‑buchon ‘тс’ < tirerцягнуць’ + buchon ‘корак, затычка’, апошняе — з boucher ‘закрываць’ < bois ‘дрэва (як матэрыял)’ < с.-лац. boscus ‘тс’ (SWO, 1980, 779; ЕСУМ, 5, 635).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыра́ж ‘розыгрыш выйгрышаў’, ‘наклад друкаванага выдання’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус. тира́ж, запазычанага з франц. tirage ‘тыраж’, з першаснага значэння ‘выцягванне жэрабя’, якое ад tirerцягнуць’, што выводзяць з народнай націны (Фасмер, 4, 60; ЕСУМ, 5, 571; Арол, 4, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Brühe

f -, -n булён; адва́р; по́ліўка

strke ~ — мо́цны булён

dünne ~ — рэ́дкі булён

ine lnge ~ [viel ~] mchen — разм. ≅ валаво́дзіць, валакі́ціць, мару́дзіць, цягну́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)