Тыра́ж ‘розыгрыш выйгрышаў’, ‘наклад друкаванага выдання’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус.тира́ж, запазычанага з франц.tirage ‘тыраж’, з першаснага значэння ‘выцягванне жэрабя’, якое ад tirer ‘цягнуць’, што выводзяць з народнай націны (Фасмер, 4, 60; ЕСУМ, 5, 571; Арол, 4, 73).