Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
А́ндрус ’брат’ (арг. — маг., слуц., Рам. 9, 21). Параўн. рус. афенск. андрус ’тс’, укр. лірніцк. андрус, яндрус, вандрус ’тс’, польск. ахвесніцк., прастамоўн. andrus злодзей, вулачнік, хлопец, кавалер’. З грэч.ἀνήρ, ἀνδρος ’мужчына’ праз пасрэдніцтва агульнай усх.-слав. эзатэрычнай мовы афеняў, купцоў (Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 101–102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папу́ці ’прымітыўны абутак’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129, зэльв.), папу́ть ’непаваротлівы’ (Рам., 8, 124, дзісн.), папу́цькі ’вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі’ (Сл. Брэс.). З польск.papuć ’туфель з сукна, хатнія тапачкі’ (Весці АН БССР, там жа). Польск. з тур.papudż ’тс’ (Брукнер, 395).⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рама́н1 ’суп з гароху’ (докш., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, праз рознага кшталту метафарычныя пераносы звязана з гукапераймальным комплексам рам‑, гл. раманіць. Параўн. аналагічнае, рус.дыял. (Латвія) роман ’нейкая страва’ (СРНГ).
На́скі, на́ські ’наш, свой’ (Нас., Рам., Яруш., Растарг.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Маг., Янк. 1, Бяльк.; міёр., Нар. сл.), на́скі ’тутэйшы’ (Сл. ПЗБ), на́ські ’наш (беларускі)’ (Жд. 2), ’таварыскі’ (Ян.), укр.наський ’тс’. Ад наш (> наш‑скі), паводле Карскага — «займеннікавае ўтварэнне на народнай аснове» (Карскі 2–3, 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раёк у песні: Ішоў раёк дарогаю, / дарогаю шырокаю. / Хади раёк, на мой дварок (Рам. 8), ’пучок нязжатага жыта на полі, убраны кветкамі’, ’дажыначная песня’ (рас., брасл., красл., Сл. ПЗБ). Памяншальная форма ад уласнага імя міфічнай істоты Рая — апякуна ўраджаю і багацця, “жытнага дзеда” (Бел. міф., 422). Гл. рай2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГА́ЎПТМАН ((Hauptmann) Герхард) (15.11.1862, Оберзальцбрун, цяпер г. Шчаўна-Здруй, Польшча — 6.6.1946),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у г. Брэслаў, Іенскім ун-це, вывучаў скульптуру ў Рыме (1883—84). З пазіцый натуралізму напісаны яго драмы «Перад усходам сонца» (1889), «Свята перамір’я» (1890); «Адзінокія» (1891), сац. п’есы «Возчык Геншэль» (1898), «Роза Бернд» (1903), «Пацукі» (1911) і сац.-гіст. драма «Ткачы» (1892; пра паўстанне сілезскіх ткачоў 1844). Аўтар сатыр. камедыі «Бабровае футра» (1893), гіст. трагедыі «Фларыян Геер» (1896; пра сял. паўстанне 1524—25). Цікавасць да гіст. і міфалагічных тэм, цяга да ірацыяналізму ў драмах «Зімовая балада» (1917), «Белы выратавальнік» (1920), раманах «Юродзівы Эмануэль Квінт» (1910), «Ерэтык з Сааны» (1918), «Востраў Вялікай маці» (1924). Драма «Перад захадам сонца» (1932) сцвярджае гуманіст. ідэалы. Аўтар аўтабіягр. тэтралогіі ў вершах «Атрыды» (выд. 1941—48) на сюжэт грэч. легенды. Яго негатыўныя адносіны да нацыянал-сацыялізму выявіліся ў фантаст. паэме «Вялікі сон» (1942). Нобелеўская прэмія 1912. П’есы Гаўптмана ставіліся на Беларусі: «Эльга» — т-рам імя Я.Купалы (1926), «Ткачы» — на Бел. тэлебачанні (1970).
Тв.:
Рус.пер. — Полн. собр. соч.Т. 1—14. М., 1910—12;
Пьесы. Т. 1—2. М., 1959.
Літ.:
Сильман Т. Герхард Гауптман, 1862—1946. Л.;
М., 1958;
Герхард Гауптман: Библиогр. указ. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз. (1891—1983). Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уда́р, -ру м., в разн. знач. уда́р;
гэ́ты гадзі́ннік не баі́цца ўда́ру — э́ти часы́ не боя́тся уда́ра;
бо́мбавы ўдар — бо́мбовый уда́р;
~ры кі́рак — уда́ры ки́рок;
у. гро́му — уда́р гро́ма;
у. лёсу — уда́р судьбы́;
франта́льны ўдар — воен. фронта́льный уда́р;
штрафны́ ўдар — штрафно́й уда́р;
у. пу́льсу — уда́р пу́льса;
○ апаплексі́чны ўдар — апоплекси́ческий уда́р;
со́нечны ўдар — со́лнечный уда́р;
цеплавы́ ўдар — теплово́й уда́р;
◊ адны́м ~рам — одни́м уда́ром;
пад ~рам (быць, знахо́дзіцца) — под уда́ром (быть, находи́ться);
у. у спі́ну — уда́р в спи́ну;
ста́віць пад у. — ста́вить под уда́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Во́балака ’воблака’ (Федар., З нар. сл.), вобалак (Рам., 8, 368). Рус.о́болоко, укр.о́болоки, ст.-рус.оболокъ, ст.-слав.облакъ ’воблака’, польск.obłok, н.-луж.hobłoka ’лёгкае воблака, воблакі’, чэш., славац.oblak, серб.-харв.о̏бла̑к, славен.oblȃk, балг., макед.о́блак. З *ob‑volkъ ад валаку, валачы (гл.) (Фасмер, 3, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Межс́об, межсо́бку ’паміж сабой’ (паўн.-усх., Нас., Рам. 3; віл., Мат.). Толькі беларускае. Карскі (2, 70 і 193) гаворыць аб незвычайным утварэнні. Лексемы можна лічыць калькай з літ.tarpùsavyje ’паміж сабой’, да якой далучаўся прыслоўны суфікс ‑ку (магчыма, па аналогіі да прыслоўя паасобку). Параўн. і н.-луж.mjazsobnje ’паміж сабой’.