Ашчаджа́ць ’эканоміць, адкладаць у запас’ (КЭС, лаг.), ашчадны ’беражлівы’ (БРС, Гарэц.), ашчэдны (Касп., КЭС, лаг.), укр. ощажати, ощадний, польск. oszczędzać, oszczędny, oszczędač, чэш. дыял. oščadať se ’скупіцца’. Да прасл. ščediti, параўн. шчадзіць ’берагчы’, шчадны ’беражлівы, эканомны’; цэнтральнаславянскі арэал сведчыць, магчыма, пра інавацыю з цэнтрам хутчэй за ўсё на польскай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лушча́к ’слюда’ (ТСБМ). Да лу́шчыць (гл.). Параўн. аналагічнае ўтварэнне ўкр. лупа́к, бел. лупня́к ’сланец’. Такім жа чынам утворана лексема лушчак ’лузан’ (рэч., Мат. Гом.; лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), як і ўкр. лущак, польск. łuszczak, макед. лушна́к, балг. лушта́к, луштна́к, для якіх Слаўскі (5, 365) выводзіць прасл. дыял. luščakъ ’лузан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казна́ ’асоба, што многа гаворыць і ўсіх абгаворвае’ (КЭС. лаг.). Рэгіянальны наватвор ад казніць ’абгаворваць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карна́ты ’кароткі, адрэзаны’ (Нас., Касп., Федар. VII; КЭС. лаг.). Дзеепрыметнік з т‑суфіксацыяй ад карнаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карпе́ць ’трывожыць, хваляваць’ (З нар. сл.), ’цярпець невыгоды, нястачы’ (КЭС, лаг.). Да карпаць 1. Семантычна няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ква́сачка ’драўляная пасудзіна з клёпак з двума бакавымі вушамі’ (КЭС, лаг., З нар. сл.). Гл. кваска.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кілі́шак ’чарка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Шат., Жыв. сл., КЭС, лаг., Сцяшк.). Параўн. келішак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірмашо́выя (зубы) ’верхнія пярэднія (зубы)’ (Жд. 3, КЭС, лаг.). Мабыць, ад «выстаўленыя (як на кірмашы)» зубы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лабазава́ты ’цвёрдае валакно лёну ці пянькі, падобнае на сена з лабазы’ (КЭС, лаг.). Да лабаза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліпу́чы ’ліпкі’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), ліпу́чый ’заразны’ (Бяльк.), ліпу́шчая хваро́ба ’тс’ (КЭС, лаг.). Да лі́пнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)