расхо́д в разн. знач. расхо́д, -ду м.; (затрата — ещё) выда́так, -тку м.;

расхо́д боеприпа́сов расхо́д боепрыпа́саў;

записа́ть что́-л. в расхо́д запіса́ць што-не́будзь у расхо́д;

расхо́ды произво́дства расхо́ды (выда́ткі) вытво́рчасці;

◊

в расхо́де у расхо́дзе;

ввести́ в расхо́д уве́сці ў стра́ту;

списа́ть в расхо́д спіса́ць у расхо́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апраўда́ць

1. (падсуднага) fréisprechen* аддз. vt;

2. (учынак і г. д.) réchtfertigen неаддз.; entschúldigen vt (прабачыць);

не апраўда́ць чыіх-н. надзе́яў надзе́й j-s Hóffnung enttäuschen;

апраўда́ць чый-н даве́р j-s Vertráuen réchtfertigen;

3. (кампенсаваць, акупіць) réchtfertigen неаддз. vt, décken vt;

4. (пасведчыць выдаткі дакументамі) belégen vt, náchweisen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Prozént n -s, -e і з лічэбн. - працэ́нт;

die Spésen beláufen sich auf 20 ~ (накладны́я) выда́ткі склада́юць 20 працэ́нтаў;

den Plan zu [mit] húndert ~ erfüllen вы́канаць план на сто працэ́нтаў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Про́тар 1 ’востры металічны пруток або іголка са зламаным вушкам, швайка’ (ТСБМ, Нас., Шат.; слонім., Арх. Бяльк.), ’кавалак хлеба ці мяса з іголкай у сярэдзіне (даецца сабаку, каб загубіць яго)’ (кір., Нар. сл.), про́тор, про́торг, про́тур ’швайка, іголка са зламаным вушкам; вялікая іголка’ (Шатал., Клім., Сл. Брэс., Выг., ТС, Сл. ПЗБ, Нар. лекс.), про́тыр, про́тырч ’іголка без вушка’ (навагр., Нар. сл.). Укр. про́тір ’іголка без вушка’, про́торг ’тс’. Аддзеяслоўные дэрываты ад праце́рці < прасл. *terti, *toriti (Патабня, РФВ, 3, 180; Праабражэнскі, 2, 136; Фасмер, 3, 384), гл. це́рці, то́рыць, інакш ЕСУМ, 4, 611: звязваецца са ст.-рус. протъргнути ся ’прарвацца, разарвацца’, што ад търгати ’біцца, дрыжаць’, параўн. то́ргацца (гл.). Не выключана, што гэта другаснае збліжэнне.

Про́тар 2 ’страта’ (Нас.), мн. л. про́тары ’выдаткі; расходы (звычайна па судовых справах)’ (ТСБМ, Чач., Нас.). Рус. про́тар, прото́ра, про́торь ’тс’, ст.-рус. проторъ ’расходы; страты’; відаць, сюды ж польск. przetór ’праход, прарыў’. Этымалагічна тое ж, што і про́тар 1 (Фасмер, 3, 384). Спецыяльна аб гэтым слове гл. Варбат, Этимология–1971, 17. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, захаваць; згубіць’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

object​1 [ˈɒbdʒɪkt] n.

1. прадме́т, аб’е́кт; рэч;

a foreign object fml іншаро́днае це́ла;

an unidentified flying object неапазна́ны лята́льны аб’е́кт, НЛА;

an object of pity/curiosity/desire аб’е́кт спачува́ння/заціка́ўленасці/жада́ння;

an object of ridicule прад ме́т насме́шак; пасме́шышча

2. мэ́та, наме́р;

one’s sole object in life мэ́та ўсяго́ жыцця́ каго́-н.

3. ling. дапаўне́нне

♦

expense/cost is no object кошт/цана́ не ма́е значэ́ння; выда́ткі не ігра́юць ро́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

судо́вы юрыд. geríchtlich, Geríchts-;

судо́выя выда́ткі Geríchtskosten pl;

судо́вым пара́дкам auf dem Réchtsweg(e), auf geríchtlichem Wége, geríchtlich;

судо́вая медыцы́на Geríchtsmedizin f -;

судо́вы сле́дчы Úntersuchungsrichter m -s, -;

судо́вы выкана́ўца Geríchtsvollzieher m;

судо́вая працэду́ра Geríchtsverfahren n -s, -;

судо́вы разбо́р Geríchtsverhandlung f -, -en;

судо́вае сле́дства Bewéisaufnahme f;

судо́вая памы́лка Justízirrtum m -s, -tümer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Тра́ціць ‘расходаваць (грошы, сродкі)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Бяльк.), ‘пазбаўляцца, страчваць, губляць (у тым ліку час)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; паст., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр.), тра́тіті ‘тс’ (Вруб.), тра́ціць ‘пазбаўляць жыцця’ (Нас., Сержп. Прымхі), тра́ціці (tracici) ‘тс’ (Федар. 2), ст.-бел. тратити, тратить ‘расходаваць грошы, сродкі; транжырыць, губляць, страчваць; губіць, пазбаўляць жыцця; марнаваць час’ (ГСБМ), трациц ‘тс’ (Кітаб Луцкевіча). Укр. тра́тити ‘рабіць выдаткі’, ‘губляць, знікаць’, ‘пазбаўляць жыцця’, рус. тра́тить ‘расходаваць’, ‘спажываць’, польск. tracić ‘пазбаўляцца’, ‘несці матэрыяльныя страты’, ‘марнаваць’, ‘пазбаўляць жыцця’, каш. tracëc ‘тс’, чэш. tratiti ‘губляць’, ‘цярпець шкоду, страту’, славац. tratiť ‘тс’, славен. trátiti ‘траціць, марнатравіць’, ‘губляць час’, харв. trȁtiti, серб. тра̏тити, тра̏ћити ‘траціць грошы, час’, макед. траце ‘губляць’: си траче времто. Прасл. *tratiti ‘выкарыстоўваць, расходаваць, нішчыць, марнаваць’, ‘драбіць, церці, праціраць’, ‘вастрыць’ роднаснае літ. trúotas ‘брус, асялок, тачыла’, лат. truõts ‘тс’, гоцк. þrōþjan ‘практыкаваць, рабіць практыкаванні, развучваць’ < і.-е. *trōt‑/*trēt‑ < *ter‑ ‘церці’ (Фасмер, 4, 94–95; Чарных, 2, 258–259; Скок, 3, 493; Голуб-Копечны, 388; Брукнер, 575; Борысь, 639; Сной₃, 800; ЕСУМ, 5, 623). Махэк₂ (649) паходжанне лексемы тлумачыць кантамінацыяй слоў traviti ‘праводзіць час’ і ratiti ‘знішчыць, згубіць, пазбавіцца’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

strata

strat|a

ж.

1. страта; згуба;

~a czasu — страта часу;

2. страта; урон; шкода; выдатак;

ponieść ~ę — панесці страты;

zyski i ~y — прыбыткі і страты (выдаткі);

~y w ludziach — чалавечыя страты; страты ў жывой сіле

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

даро́жны Réise-; Weg(e)-; Stráßen-;

даро́жны касцю́м Réiseanzug m -(e)s, -züge;

даро́жнае будаўні́цтва Stráßenbau m -s;

даро́жная су́мка Réisetasche f -, -n;

даро́жныя выда́ткі Réisekosten pl, Réisespesen pl;

даро́жная машы́на Stráßenbaumaschine f -, -n;

даро́жнае пакрыццё Stráßendecke f -, -n;

даро́жны знак Verkéhrszeichen n -s, -;

даро́жны паказа́льнік Wégweiser m -s, -;

даро́жныя выпрабава́нні аўта Stráßenversuch m -s, -e; Fáhrerprobung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ryczałt, ~u

м.

1 агульная сума, прызначаная на нейкія акрэсленыя выдаткі;

~em — агулам, цалкам, оптам;

opłacić ~em — аплаціць цалкам, оптам;

ryczałt na koszty zagraniczne — агульная сума замежных расходаў;

ryczałt podatkowy — агульная сума падатковых плацяжоў;

2. дагаворная стаўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)