Пашша́к ’чарвякі ў заднепраходняй кішцы ў коней’ (Нас.). Відаць, да пастка (гл.) > пастчак > пашчак > пашша́к. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сьбіт ’той, хто звяртаецца з просьбай, прашэннем да каго-небудзь’ (ТСБМ). Да просьба < прасіць з агентыўным суф. ‑іт; параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыму́нкі ’самаробныя чаравікі’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае слова, утворана ад ры́мкаць (гл.), як паку́нкі, справу́нкі (Пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69, 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сакуя́ш ’цёплая кофта’ (Сл. рэг. лекс.). Да сак 1 з суф. ‑яш (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35); ‑у‑ рэшта старой асновы на ‑ŭ‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́пілка ’латка’ (арш., ДАБМ) паходзіць з лапікла (гл.). Суф. ‑і‑лк‑а аформлены паводле бел. лазілка, магілка і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ласката́ннік ’балбатун’ (Юрч. Вытв.). Утворана з ласкатанне ’балбатня’. Аб суф. ‑ннік гл. Сцяцко, Словаўтв., 241; Сцяцко, Афікс. наз., 56–57. Да ласкатаць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лекату́ха, драг., паўдн.-пін. лёкотуха ’дрыжыкі, дрыготка’ (Клім., Нар. словатв., Нар. лекс.). Да лекацець (гл.). Аб суфіксе ‑ух‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыкаўе́ц ’месца ў полі, дзе дзяруць лыкі’ (Бяльк.). Да лыка 1 (гл.). Першапачаткова гэта лексема азначала ’ліпа’, таму лыкаўец — ’ліпняк’ (Сцяцко, Афікс., наз., 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядзей лесавы́ ’чына лугавая, Lathyrus pratensis L.’ (гродз., Кіс.). Да ля́да 2. Аб суфіксе ‑ějь гл. Слаўскі (1, 86–87), Сцяцко (Афікс. наз., 151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ляле́зік, браг. леле́зік ’ласун’ (Мат. Гом.). З ⁺лялеза (ці ⁺леляза), якія ад лялеяць ’пялегаваць’ (гл.). Аб суфіксе ‑з‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)