Ры́зік ’дзеяч’ (Янк. Мат.). Ад рызыкава́ць (гл.) з дапамогай суф. ‑ік як дры́жык ’палахлівец’, вы́цік ’плакса’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саракаві́ны ’сарачыны’ (Сцяшк. Сл., Ян.), сарако́ўка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.). Рус. сорокови́ны, укр. сорокови́ни ’тс’. Да сорак (гл.). Параўн. сарачыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́чка ‘стужка’ (Бяльк., Ян., Мат. Гом.). Укр. стрі́чка ‘тс’. Да страка (гл.); як мяркуюць аўтары ЕСУМ (5, 448), “паколатая” стужка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяле́жыць ’зняць панарад (у возе)’ (Варл.), сцяле́жыцца ’сарвацца, здзецца са шворана (пра калёсы)’ (бялын., Янк. Мат.; Гіл.). Да цяле́га, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тацця́нка ’вузкая ў таліі сукенка са зборкамі’ (ТСБМ), таця́нка ’тс’ (Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.). Ад Тацця́на, аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўку́чка ’бойкае месца, дзе прадаюць рэчы з рук’ (ТСБМ), ’кірмаш’ (Мат. Маг. 2), товку́чка ’тс’ (Вруб.). З рус. толку́чка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульт, му́льта, му́льтан, мульта́н, мульты́н ’баваўняная тонкая варсістая тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Шатал., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.; томск., КЭС), мультаноўка ’хустка ў кветкі’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’кофта з мультану’ (Жд. 1), мульта́нка ’баваўняная коўдра’ (Нас.), мультоўка, мультаноўка ’фабрычная тканіна’ (маг., Бел. нар. адзенне). З польск. multan ’вельмі тонкая шарсцяная тканіна’, якое з франц. molleton ’тс’ < mollet ’мяккі, пяшчотны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́льман ’світка’ (Мат. Гом.). Да кулёк (гл.) і куль2 (гл.). Параўн. сінанімічнае латуха (гл.). «Калісь ткалі кульманы з башлыкамі» (Мат. Гом., 4, 266). Магчыма, наяўнасць башлыка робіць матываванай сувязь з куль2. Лексема кульман утворана па аналогіі з іншымі назвамі суконнай світкі цюрк. паходжання: сукман (сукмень) (гл.), чекман (чекмень) (гл.). Перанос націску на корань другаснага паходжання па аналогіі з імёнамі германскага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіндзю́к ’страўнік’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Чач., Янк. II, Шат., Мядзв., Касп., Сержп. Грам., Сцяшк., Мат. Гом., Маш., Мат. АС, Жд. 3, Бяльк.), ’начынены кашай або мясам страўнік’ (Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Нар. словатв., Маш., Шн., Малч.). Гл. кендзюх. Укр. кендюх. Польск. kindziuk запазычанне з беларускай або ўкраінскай мовы. Першакрыніца тур. kindik ’пуп’ (Супрун, Тюркизмы, 76–77; ЕСУМ, 2, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пата́пцы, пота́пцы, пота́пці, адз. пота́пец; пота́пыць ’крышаныя ў ваду, малако, квас, боршч кавалачкі хлеба ці сухароў’ (Вешт., Маш.; глус., Янк. Мат.; Сержп., Грам.; ганц., калінк., Мат., Сл. ПЗБ; пін., лун., Сл. Брэс.). Укр. палес. пота́пци ’тс’. Відаць, да ⁺патопец ’тое, што патоплена’ — кавалачкі хлеба топяцца ў вадкасці. Да тапі́ць (тану́ць) (гл.). Канчаткова лексема набыла форму пад уплывам слова (імя) Патап (параўн. іва́нчык ’вантрабянка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)