ЯРМО́ЛІК Вячаслаў Мікалаевіч (н. 23.10.1951, в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1994—2001 заг. кафедры). Навук. працы па праектаванні і тэсціраванні лічбавых устройстваў ЭВМ і ахове інфармацыі. Распрацаваў метады праектавання саматэсціравальных выліч. структур і сістэмы аховы даных у сістэмах на крышталі і ў праграмным забеспячэнні.

Тв.:

Контроль и диагностика цифровых узлов ЭВМ. Мн., 1988;

Generation and Application of Pseudorandom Sequences for Random Testing. Chichester, 1988 (разам з С.​М.​Дземідзенкам);

Self-Testing VLSI Design. Amsterdam, 1993 (разам з І.​У.​Качаном).

т. 18, кн. 1, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКУ́ЛІЧ Аляксандр Васілевіч (н. 24.10.1957, в. Пераколь Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання харч. прам-сці. Д-р тэхн. н. (2000), праф. (2003). Засл. вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001). Чл.-кар. Бел. інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі тэхнал. ін-т (1981). З 1981 у Магілёўскім ун-це харчавання (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па працэсах і апаратах харч. і хім. вытворчасцей, тэорыі і тэхніцы закручаных патокаў. Стварыў і ўкараніў у вытв-сць новыя класы высокаэфектыўных апаратаў з кіравальнай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў.

Тв.:

Гидродинамика двухкамерных вихревых сушилок со встречно соударяющимися закрученными потоками газовзвеси // Инженерно-физ. журн. 1999. Т. 72, № 3;

Гидравлика и гидропривод. Могилев, 2002.

т. 18, кн. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Алег Радаслававіч (н. 12.8.1952, в. Мажары Разанскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-р біял. н. (1997). Праф. (з 1998) Бел. пед. і Варміньска-Мазурскага (г. Ольштын, Польшча) ун-таў. Скончыў БДУ (1974). З 1975 у Ін-це аховы раслін. З 1985 у Бел. пед. ун-це. Навук. працы па экалогіі, фауністыцы і зоагеаграфіі цвердакрылых насякомых Усх. Еўропы.

Тв.:

Каталог жесткокрылых Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);

У кн.: Parki Narodowe i Rezerwaty Przyrody. 1999. T. 18(lsupl). S. 133—142;

Influence of Decis spraying on the community structure and species composition of beetles (Insecta: Coleoptera) on potato field // Baltic J. of Coleopterology. 2002. T. 2, № 2.

т. 18, кн. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯШКЕ́ВІЧ Леанід Аляксандравіч (н. 8.4.1941, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р мед. н. (1986), праф. (1995). Скончыў Харкаўскі мед. ін-т (1965). З 1975 у Кіеўскім НДІ агульнай і камунальнай гігіены (заг. лабараторыі). З 1988 у Бел. мед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па гігіенічных метадах вывучэння фіз. фактараў навакольнага асяроддзя і ацэнцы іх дзеяння на арганізм чалавека.

Тв.:

Гигиенические методы исследования физических факторов окружающей среды // Методические материалы СЭВ. М., 1990;

Шумовое загрязнение городов — акустический стресс населения. Мн., 1997 (разам з В.​П.​Філонавым, С.​М.​Сакаловым);

Медико-экологические проблемы низкочастотных акустических колебаний в окружающей среде. Мн., 1999 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТА́ХАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 27.7.1939, пас. Кузьмінкі Маскоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1986), праф. (1988). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1963). З 1963 працавала ў Маларыцкай раённай бальніцы. З 1968 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. З 1970 у Мінскім мед. ін-це (у 1986—88 заг. кафедры), адначасова ў 1983—88 гал. педыятр Мін-ва аховы здароўя. З 1988 нам. дырэктара НДІ радыяцыйнай медыцыны. З 1995 кіраўнік мед. цэнтра паталогіі шчытападобнай залозы. Навук. працы па пытаннях выяўлення схільнасці да захворванняў у дзяцей, уздзеянні фактараў Чарнобыльскай аварыі на шчытападобную залозу дзяцей і падлеткаў і інш.

Тв.:

Щитовидная железа у детей: последствия Чернобыля. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́ЎСКІ Юрый Пятровіч (н. 6.1.1952, в. Мхінічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі. Д-р мед. н. (1996), праф. (2002). Скончыў Мінскі дзярж. мед. ун-т (1974). З 1994 працуе ў НДІ кардыялогіі (з 2001 рэсп. навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»), з 2001 нам. дырэктара па хірург. дапамозе. Навук. працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна- і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнар. выстаўкі 1998), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрому і сардэчнай недастатковасці. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Хирургия сердца. Мн., 1999 (у сааўт.);

Защита миокарда в хирургии сердца. Мн., 1999;

Руководство по кардиологии. Мн., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЧО́А (Ochoa) Севера (24.9.1905, г. Луарка, Іспанія — 1993),

амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. Нац. АН ЗША (1957). Замежны чл. АН СССР (1966), Рас. АН (1991). Скончыў Мадрыдскі ун-т (1929). З 1929 (і ў 1936) у Ін-це мед. даследаванняў (г. Гайдэльберг, Германія), з 1931 (і ў 1934—35) у Мадрыдскім ун-це, з 1932 у Нац. ін-це мед. даследаванняў (Лондан). З 1937 на марской біял. станцыі (г. Плімут, Вялікабрытанія). З 1938 у Оксфардскім, з 1941 у Вашынгтонскім, з 1942 у Нью-Йоркскім ун-тах. Навук. працы па расшыфроўцы генет. коду і механізма біясінтэзу нуклеінавых к-т. Вылучыў і даследаваў фермент полінуклеатыдфасфарылазу. Нобелеўская прэмія 1959 (з А.Корнбергам).

В.​Ф.​Ермакоў.

С.Ачоа.

т. 18, кн. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЕ́ШКА Аляксандр Аляксандравіч (н. 25.12.1952, в. Цяплухі Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне медыка-біял. навук. Д-р мед. н. (1997), праф. (2003). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1975). 15 гадоў працаваў практычным урачом. З 1990 у Бел. мед. ун-це. Навук. працы па праблеме тромбаэмбалічных ускладненняў. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку сучасныя метады дыягностыкі і лячэння вострага інфаркту кішэчніка, траўмаў сасудаў брушной поласці, варыкознай хваробы.

Тв.:

Послеоперационный тромбоз глубоких вен нижних конечностей и тромбоэмболия легочной артерии: эпидемиология, патогенез, профилактика. М., 2000;

Неотложные состояния. диагностика, тактика, лечение: Справ. для врачей. Мн., 2002 (разам з П.​І.​Булаем, І.​В.​Васілеўскім);

Анриология и сосудистая хирургия: Курс лекций. Мн., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРУ́ШКА Аляксандр Пятровіч (н. 22.3.1939, в. Блудзень Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне кіравання энергетыкай. Д-р тэхн. н. (1993). Скончыў БПІ (1961). З 1975 нам. гал. інжынера Белэнерга. З 1981 у Бел. аддзяленні Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та энергапрамысловасці (заг. аддзела). З 1986 у Дэпартаменце па тэхн. супрацоўніцтве ААН. З 1995 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па пытаннях кіравання якасцю і надзейнасцю ў энергетыцы, павышэння безадказнасці, рамонтапрыдатнасці і гатоўнасці ў энергасістэмах. Даследаваў асновы мадэрнізацыі і рэканструкцыі электрастанцый у краінах у стадыі развіцця па праграме ААН.

Тв.:

Управление качеством в энергосистеме. Мн., 1981;

Энергосистема: цель — качество. Мн., 1985;

Выбор будущего: Quo vadis. Мн., 1997.

т. 18, кн. 1, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІТНО́ Леанід Рыгоравіч (н. 4.6.1945, г. Заслаўе Мінскага р-на),

бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1968). З 1971 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (з 1978 нач. лабараторыі). З 1990 дырэктар навук.-вытв. фірмы «Окулюс». З 1995 у НДІ фіз.-хім. праблем БДУ. Навук. працы па стварэнні аўтаматаў, аснашчаных тэхн. зрокам для абсталявання зборкі вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады і апаратуру распазнавання крышталёў інтэгральных схем і транзістараў і дакладнага вызначэння іх становішча для безаператарнай зборкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

Тв.:

Автоматическая сборка ИС: Технол. процесс. Оборудование. Управление. Техн. зрение. Мн., 1990 (разам з В.​А.​Зяньковічам, Я.​Я.​Анегіным).

т. 18, кн. 1, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)