АЧО́А (Ochoa) Севера (24.9.1905, г. Луарка, Іспанія — 1993),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1957). Замежны чл.АНСССР (1966), Рас.АН (1991). Скончыў Мадрыдскі ун-т (1929). З 1929 (і ў 1936) у Ін-це мед. даследаванняў (г. Гайдэльберг, Германія), з 1931 (і ў 1934—35) у Мадрыдскім ун-це, з 1932 у Нац. ін-це мед. даследаванняў (Лондан). З 1937 на марской біял. станцыі (г. Плімут, Вялікабрытанія). З 1938 у Оксфардскім, з 1941 у Вашынгтонскім, з 1942 у Нью-Йоркскім ун-тах. Навук. працы па расшыфроўцы генет. коду і механізма біясінтэзу нуклеінавых к-т. Вылучыў і даследаваў фермент полінуклеатыдфасфарылазу. Нобелеўская прэмія 1959 (з А.Корнбергам).