АКУ́ЛІЧ Аляксандр Васілевіч (н. 24.10.1957, в. Пераколь Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання харч. прам-сці. Д-р тэхн. н. (2000), праф. (2003). Засл. вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001). Чл.-кар. Бел. інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі тэхнал. ін-т (1981). З 1981 у Магілёўскім ун-це харчавання (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па працэсах і апаратах харч. і хім. вытворчасцей, тэорыі і тэхніцы закручаных патокаў. Стварыў і ўкараніў у вытв-сць новыя класы высокаэфектыўных апаратаў з кіравальнай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў.
Тв.:
Гидродинамика двухкамерных вихревых сушилок со встречно соударяющимися закрученными потоками газовзвеси // Инженерно-физ. журн. 1999. Т. 72, № 3;
Гидравлика и гидропривод. Могилев, 2002.
т. 18, кн. 1, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)