БАРУ́ШКА Аляксандр Пятровіч (н. 22.3.1939, в. Блудзень Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кіравання энергетыкай. Д-р тэхн. н. (1993). Скончыў БПІ (1961). З 1975 нам. гал. інжынера Белэнерга. З 1981 у Бел. аддзяленні Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та энергапрамысловасці (заг. аддзела). З 1986 у Дэпартаменце па тэхн. супрацоўніцтве ААН. З 1995 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па пытаннях кіравання якасцю і надзейнасцю ў энергетыцы, павышэння безадказнасці, рамонтапрыдатнасці і гатоўнасці ў энергасістэмах. Даследаваў асновы мадэрнізацыі і рэканструкцыі электрастанцый у краінах у стадыі развіцця па праграме ААН.
Тв.:
Управление качеством в энергосистеме. Мн., 1981;
Энергосистема: цель — качество. Мн., 1985;
Выбор будущего: Quo vadis. Мн., 1997.
т. 18, кн. 1, с. 345
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)