час, неабходны для вырабу пэўнай прадукцыі на прамысл. прадпрыемстве. Уключае тэхнал. перыяд і перапынкі ў вытв-сці. Тэхнал. перыяд складае асн. частку вытворчага цыклу і ўключае час, неабходны для выканання аперацый па вырабе прадукцыі і ажыццяўлення натуральных працэсаў. Перапынкі падзяляюцца на міжаперацыйныя (сушка дрэва, браджэнне піва і г.д.) і абумоўленыя рэжымам работы прадпрыемства і патрэбамі вытворцаў (перапынкі паміж рабочымі зменамі і інш.). Агульная працягласць вытворчага цыклу характарызуе ўзровень арганізацыі вытв. працэсу па часе і залежыць ад прадукцыі, што вырабляецца, узроўню механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці, тэхнікі і тэхналогіі, відаў руху прадметаў працы ад адной аперацыі да другой і інш.Скарачэнне вытворчага цыклу павышае эфектыўнасць вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
éinschneidenda карэ́нны, радыка́льны;
~e Kürzung рэ́зкае скарачэ́нне;
in ~er Wéise са́мым рашу́чым чы́нам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Verjüngungf -, -en
1) амаладжэ́нне; абнаўле́нне
2) тэх. памяншэ́нне, скарачэ́нне
3) бат., лес. аднаўле́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кантракту́ра
(лац. contractura = звужэнне, скарачэнне)
значнае абмежаванне рухомасці ў суставе ў выніку паталагічных працэсаў, якія адбываюцца ў суставе і ў мяккіх тканках, што яго акружаюць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пату́гі, ‑туг; адз. патуга, ‑і, ДМ ‑тузе, ж.
1. Напружанае скарачэнне мышцаў пры якім‑н. дзеянні. Родавыя патугі. □ Зыгмусь толькі дрыгаў нагамі.., робячы адчайныя патугі вызваліцца з нечаканага палону.Лынькоў.
2.перан. Напружаныя намаганні, спробы зрабіць што‑н. Патугі непрыяцеля марныя. Яны не засцяць галоўнага — шчырасці, дружбы.Мележ.Генрыху Візэнеру не пашанцавала ў службе. Да гэтага на працягу ўсяе вайны ён ішоў толькі ўгару, праўда павольна, з патугамі, але ўпэўнена.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пайстком ’дэталёва, падрабязна (расказаць)’ (Шн. 2), ’шчыра’ (Нар. сл., ушацк.), па‑істачком (по‑источком) ’тс’ (Мядзв.). Цёмнае слова. Варыянт пайстком, мабыць, скарачэнне слова, прыведзенага Мядзведкам. Калі зыходзіць са словаўтваральнай структуры, то яно можа ўзыходзіць да рус.точно, неточно; але канчатак указвае на першапачатковы назоўнік, накшталт *істопак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́тка ’часовае, звычайна лёгкае памяшканне з непрамакальнай тканіны або скуры; лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю’ (ТСБМ). Рус.пала́тка ’палатка; асобнае месца ў складзе; падсобнае памяшканне над крамай і інш.’ Да палата (Фасмер, 3, 190). Гродз.пала́тка ’брэзент’ (Сцяшк. МГ), відавочна, скарачэнне з плашч‑палатка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спажа́ ‘Прачыстая (15/28 жніўня)’ (Нас.; мядз., Жыв. сл.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ), ‘свята Спас’ (Др.-Падб.). Рус.спо́жка ‘назва двух памінальных свят Багародзіцы 15 жніўня і 8 верасня’. Скарачэннегоспожа ў значэнні ‘Багародзіца’, параўн. стараж.-рус.Госпожинъ день ‘Прачыстая’; гл. Фасмер, 3, 737. Параўн. спадар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗДАРО́ЎЕ,
адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў, стан поўнага фізічнага, духоўнага і сацыяльнага дабрабыту. Адрозніваюць З. індывідуума і З. насельніцтва. З. чалавека аб’ектыўна можна вызначыць пры даследаванні сукупнасці многіх параметраў. З. насельніцтва вызначаецца комплексам дэмаграфічных паказчыкаў: нараджальнасцю, смяротнасцю, дзіцячай смяротнасцю, узроўнем фіз. развіцця, хваробамі, сярэдняй працягласцю жыцця. З. насельніцтва залежыць ад ладу жыцця (прыкладна на 50%), навакольнага асяроддзя (на 20%), генет. схільнасці (на 20%), ад узроўню мед. абслугоўвання (на 10%). Паляпшэнню З. садзейнічаюць: паляпшэнне якасці жыцця, скарачэнне пашырэння хранічных, інфекц., сардэчна-сасудзістых хвароб, псіхічных расстройстваў, самагубстваў, умацаванне здароўя дзяцей, моладзі, жанчын, барацьба супраць хвароб, лад жыцця чалавека, належны стан навакольнага асяроддзя. Гл. таксама Ахова здароўя, Ахова здароўя дзяцей і падлеткаў, Ахова прыроды і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зух ’хват’. Рус.дан., смал., укр.зух, польск.zuch (> чэш.zuch). Польск.zuch, якое, верагодна, з’яўляецца крыніцай усх.-слав. слоў, паводле Брукнера (657), скарачэнне ад zuchwały (гл. зу́хвал). Параўн. рус.дыял.вяцк., перм., паўд.-дзвін., урал.зу́хать, зу́хнуть ’крычаць’, аднак іншы рэгіён пашырэння не дазваляе гаварыць пра дзеяслоў як крыніцу назоўніка.