1. Чырвона-жоўты (пра колер валасоў, шэрсць). Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы.Бялевіч.Не страшны быў гэты вартавы, хоць і з вялікімі рыжымі вусамі.Кулакоўскі.// З валасамі, шэрсцю такога колеру. «Залатая сястра», — сказаў неяк Яраш. Урачы прынялі гэта як жарт: Маша была рыжая, і не проста рыжая, а ўся агніста-чырвоная.Шамякін.// Чырванавата-жоўты, светла-карычневы (пра колер розных прадметаў, а таксама раслін і жывёл). Сапраўды, з-за небасхілу паказвалася сонца — вялікае, рыжае.Карпаў.Ліст пажоўклы, рыжы Прабіваюць кроплі.Ляпёшкін.У рукі .. [Валі] далі лазовы кош з рыжым пеўнем.Якімовіч.// Які выліняў ад сонца, дажджу, стаў бурым. Рыжая хустка. Рыжая ватоўка.
2.узнач.наз.ры́жы, ‑ага, м.; ры́жая, ‑ай, ж. Пра чалавека, звера з валасамі, шэрсцю чырвона-жоўтага колеру. [Ігнат:] — У той жа момант, забыўшыся і пра шкуру, смальнуў я з другога ствала. І вось тут, братка ты мой, рыжы як падхопіцца ды як сігане цераз поле.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пёс ’сабака’ (Бес., Нас.), астрав.пес ’тс’ (Сл. ПЗБ), пёссі ’сабачы’ (чач., Нар. Гом.; Чарадз. казкі), укр.пес, рус.пёс, польск.pies, н.-луж.pjas, в.-луж.pos, чэш., славац.pes, славен.pȅs ’сабака’, серб.-харв.па̏с, макед.пес, балг.пес, пе́сът, старое pъs, ст.-слав.пьсъ. Прасл.pьsъ, якое фанетычна стаіць найбліжэй да ст.-інд.piçáŋgas ’рыжаваты, карычневы’, параўн. Рыжык ’імя сабакі’ і прасл.*pьstrъ ’стракаты’ (першапачаткова ’плямісты’ — параўн. авест.paēsa ’пракажоны’, ст.-грэч.ποικίλος ’стракаты’ і інш.) (Фасмер, 3, 248). Найімаверней выходзіць з і.-е.*pĭk‑ ’злы’, хаця ў балт. мовах — *pik‑/*pei̯k‑/*poi̯k (літ.pìktas ’тс’, peĩkti ’ганіць’, ’абгаворваць, зняслаўліваць’, paĩkas ’прыдуркаваты’) (Сной–Бязлай, 3, 27). Іншыя версіі: збліжэнне з лац.pecus ’скаціна’, ст.-грэч.πεκος ’шкура’, ст.-інд.paçús, авест.pasu‑ ’тс’, гоц.faíhu ’грошы’ з набліжэннем семантыкі да ’касматы, калматы’ (Ільінскі, РФВ, 69, 13; 73, 286; AfslPh, 34, 11) ці да ’вартаўнік скаціны’ (Остгаф, Parerga 1, 214, 256–265 і наст.; Брукнер, 411, Барталоме, 881), што, як і збліжэнне з лац.specio ’гляджу’ (Мее, Études, 238) і інш., з’яўляюцца менш імавернымі.
*Мядзве́дзь2, драг.мыдьві́дь, мэдві́дь, мыдвэ́дык ’грыб пеўнік жоўты, Hydnum repandum’ (драг., пін., Жыв. сл.); лід.мядзведзія вушы, в.-дзв.мядвежжы вушы ’пеўнік стракаты, Sarcodon imbricatum’ (Сл. ПЗБ). Рус.калуж.медвежьи ухи ’грыбы (якія?)’. Да мядзве́дзь1 (гл.). Названы паводле карычневага колеру грыба і варсістага покрыва яго капялюшыка. Параўн. таксама літ.meškà ’нейкі карычневы грыб’ і ’мядзведзь’, а таксама назвы іншых жывёл, напр. каза6 (гл.).
Мядзве́дзь3 ’бульбяная каша’ (Жд. 1). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жо́ўты. Рус.желтый, укр.жо́втий, польск.żółty, серб.-луж.žółty, чэш.žlutý, славац.žltý, балг.жълт, макед.жолт, серб.-харв.жу̑т, славен.žôlt ’тс’. Ст.-слав.жлътѣница ’гатунак салаты’, ц.-слав.жлътъ ’жоўты’. Ст.-рус.жьлтый ’тс’. Параўн. яшчэ вытворныя жаўток, жаўцець, жаўцінапрасл. характару і шэраг пазнейшых. Прасл.*žьltъ, роднаснае літ.gel̃tas ’жоўты’, лат.dzęltęns, ст.-прус.gelatynan ’тс’, узыходзіць да і.-е. кораня *gʼhel‑ або *ghel‑. Покарны (1, 429–30) лічыць зыходным першы, які мае шэраг і.-е. адпаведнікаў (у тым ліку ст.-іран.zari ’жоўты’, лац.helvus ’мёдава-жоўты’, брэтонск.gell ’светла-карычневы’, ням.gelb ’жоўты’ і інш.), але на слав. грунце дае зялёны, залаты (гл.). Тады, паводле Покарнага (услед за Персанам і Крэчмерам), балта-слав.*gel‑ тлумачыцца запазычаннем з моў kentum. Іншае тлумачэнне балта-слав. форм: праз наяўнасць і.-е.*gu̯hel‑ (> *gel‑, *gil‑), якое давала слав.*žьl‑ і ўзаемадзейнічала з *gʼhel‑ (Тапароў, E–H, 199). Так ці іначай у жоўты адлюстравана балта-слав. суфіксацыя *‑t‑, прычым у слав. корані (у адрозненне ад балт.) ‑ĭ‑. Гл. Фасмер, 2, 43–44; Траўтман, 83–84; Шанскі, 1, Ж, 282; Булахаў, Прым., 3, 76; Махэк₂, 730. Гл. яшчэ жоўць1, жоўкнуць, жаўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́рза1 ’неахайны або мурзаты чалавек’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Чач., Растарг., Нікан., Сл. ПЗБ, ТС), ’губа’ (Нас.), мурзе́ля ’тс’, ’бруднае дзіцё’ (ТС), ’запэцканы твар’ (паўн.-усх., КЭС), клец.мурзэля ’тс’ (Нар. лекс.), міёр.мурза́ч, мурзэль, мурзэла, мурзэліна ’брудны, мурзаты’ (З нар. сл.), му́рзаць, му́рзацца ’пэцкаць твар, зубы’, ’рабіцца брудным’ (ТСБМ, Нас., Янк. 2, Шат., ТС; КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ.mùrza, лат.mur̃za ’брудны, мурзаты чалавек’, яшчэ літ. ’твар, рот’ (параўн. адпаведнае значэнне ў бел. лексемах), якія ад mùrti ’размакаць’, ’гразнуць, вязнуць’ пры дапамозе суфікса ‑z‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 121–122). Аналагічна ўкр.жытом.мурзатий, усх.-польск.murza, murzacz, murzać; murzaty, murzasty, ’сабака чорнай масці’, murzuwaty ’шэры конь’, mruźaty, mroźaty ’шэра-светла-карычневы конь’, рус.му́рза, мурза́, мурза́йка, мурза́ки ’твар’ (Літ., Латв. ССР).
Му́рза2 ’павідла з чарнікі і мукі’ (стол., Вешт. дыс.), ’страва з чарніц’ (ТС), мурза́ч ’страва з мукі і смятаны’ (петрык., Мат. Гом.). Укр.жытом.мурза ’павідла’. Відавочна, балтызм. Параўн. murzóti ’намазваць, мазаць’.
Мурза́ ’тытул татарскай феадальнай знаці ў XV ст.; асоба з такім тытулам’ (ТСБМ), ст.-бел.мурза, мурса, мырза ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-рус.мурза < тат.myrza < перс.mīrzā або і непасрэдна з крым.-тат. мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 27) Жураўскі (Цюркізмы, 86) лічыць гэта слова экзатызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́ры1 ‘дугападобная дэталь калаўротка, замацаваная на той жа восі, што і шпуля’ (брэсц., Нар. лекс.), ‘вілападобная дэталь з металічнымі кручкамі ў калаўроце (для намотвання нітак на шпульку’ (гродз., Нар. сл.), се́ры ‘прылада ў калаўроце, куды ўсаджваюць шпулю’ (Сл. рэг. лекс.), сі́ры ‘тс’ (Скарбы), польск.дыял.śery ‘вілачкі ў калаўроце, у якія ўстаўлены кручочкі з дроту’. Зданцэвіч (LP, 1960, 348) адносіць да літуанізмаў, але без этымону. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) адносіць да слоў, балцкае паходжанне якіх недастаткова абгрунтавана. Няясна.
Се́ры2 ‘шэры’ (ЛА, 4). Параўн. укр.сі́рий, рус.се́рый, ц.-слав.сѣръ, стараж.-рус.сѣрыи, серб.-харв.си̏јер ‘шэры, сівы, палавы’, славен.sér, sîr ‘тс’, балг.дыял.сер, сяр ‘шэры’. Рэканструкцыя зыходнай формы няпэўная ў сувязі з чаргаваннем s/š (гл. шэры): *sěrъ/*šěrъ узводзяць да прыметніка *xe̊rъ ‘шэры, сівы’, ж. р. *xěra, роднаснага ст.-ісл.hárr ‘шэры, сівы’, англ.-сакс.hár, ст.-в.-ням.hêr ‘паважаны, велічны’, с.-в.-ням.hêr(e) ‘тс’, ірл.ciar ‘цёмны’ (< герм.*haira‑), што з няпэўнасцю з-за фанетычных цяжкасцей звязваецца з і.-е.*ḱoi̯‑ro ‘цёмны, шэры, карычневы’ (гл. Бязлай, 3, 229; Сной₂, 650; Фасмер, 3, 611). Інакш Махэк₂ (605), які параўноўвае праславянскую форму з гоц.skeirs ‘ясны, светлы’, ст.-ісл.skīrr ‘тс’, што роднасныя *sьjati (гл. ззяць). Агляд версій гл. ESJSt, 13, 803–804.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́сіца1, ла́сыца ’драпежная жывёліна з сямейства куніцавых, Mustela nivalis’ (ТСБМ, Янк. I, Сіг.), лас́іцка, ла́січка, ласачка (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), ла́ска ’тс’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), ’гарнастай, Mustela ermina’ (Сіг.). Укр.ласица, ласичка, ласка, ластка ’тс’, ’вавёрка’, рус.ласка, ласица ’ласка’, ст.-рус.ласица (XIII ст.), ластица, ластвица (XVII ст.), польск.łasica, łaska, łasiczka ’тс’, каш.łasëca ’аса’, н.-луж.łasyca, łaska, łacyca, lasyca > в.-луж.łasyca (Шустар-Шэўц, 1, 764), чэш.lasice, ход. hlasice, ган. vlaska, ст.-чэш.vlasicě ’ласка’, ’пранырлівая жанчына’, славац.lasica ’ласка’, ’жанчына з гібкай фігурай’, славен.lásica, podlásica, раней і ulasica, серб.-харв.л̏асица, ulásica, подласица, podlȁska, макед.ласица ’тхор’, балг.ласица, власица, ст.-слав.ласица ’ласка’. Прасл.lasica, якое паходзіць, відаць, ад прым. lasъ, які захаваўся ў бел.‑ласы, параўн. падла́сы ’белабрухі’, ’светла-карычневы’ (ТСБМ, Бяльк., Мал., Рам., Гарэц.), ’з белымі бакамі і грудзьмі’ (Шат.), ’пярэсты’ (Некр., Федар.), драг.пудла́сыстый ’белабрухі’ (Клім.), падла́сіна ’пярэсціна пад жыватом’ (ТСБМ), ла́сіна, ла́сына ’пярэсціна, якая вылучаецца сваім колерам шэрсці’ (пін., стол., БЛ, 13, 68), а таксама ў рус.ла́са ’светлая, гладкая паласа’, укр.ласі́й ’вол з белым чэравам і хвастом’, ла́ся, ла́сий ’чорная або рыжая жывёліна з белым чэравам і персямі’, підла́сий ’тс’, балг.лас ’конь ці лашак з чорнай бліскучай шэрсцю’, серб.-харв.ла́са ’ласка’, ’каза з колерам поўсці, як у ласкі’, ла́сац ’вол’, ла́сак ’сабака’, ла̏саст ’бялявы, белаваты’, венг.дыял.lászov ’свойская жывёліна бялявага колеру’. Найбольш дакладна прасл.lasъ адпавядае лат.luöss ’жоўта-шэры, бялявы’, lãsaĩns ’рабы, у крапінкі’. Агляд версій гл. Фасмер, 2, 461; Слаўскі, 5, 15–17; Махэк₂, 320–321; Скок, 2, 271; Шустэр–Шэўц, 1, 764–765. Інакш Ціўян (Проблемы слав. этнографии, Л., 1979, 186–193) услед за Трубачовым (ЭИРЯ, 2, 29–32), які адносіць гэту лексему да ласка (гл.), мяркуючы, што гэта табу, утворанае паводле прынцыпу абароны ад драпежнага звярка спробай улашчыць яго.
Ла́сіца2 ’ласіха’ (Сцяшк.). Улічваючы месца націску і мяркуючы, што ён спрадвечны на ла‑, можна аднесці да ласіца1 (параўн. аналагічнае серб.-харв.ла́сац ’вол’ і інш.).
Ласі́ца ’ласіха’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да лось (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЫРОДНЫЯ МІНЕРАЛЬНЫЯ ПІГМЕНТЫ, бентаніт, бурштын, каалін і іншыя выкапні.
На Беларусі выяўлены і выкарыстоўваюцца прыродныя мінеральныя пігменты розных колераў: мел (белы), балотныя жалезныя руды (чырвоны і карычневы), вохра і вохрыстыя гліны (жоўты), глаўканіт (зялёны), вівіяніт (сіні) і інш.Мел як танную белую фарбу выкарыстоўваюць для ўнутр. і знешніх аддзелачных работ, пры вытв-сці лакафарбавых матэрыялаў, у папяровай прам-сці і інш. Яго радовішчы ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.
Балотныя жалезныя руды пашыраны ў многіх месцах. Буйныя іх паклады выяўлены ў Гомельскай вобл.: Мазырскім (Шчыра, Каложынка), Нараўлянскім (Майдан, Гала, Красілаўская Слабада), Петрыкаўскім (Руда) і Хойніцкім (Рашэўскае) раёнах. Магутнасць рудных цел ад некалькіх сантыметраў да 0,75 м. Запасы сыравіны ў радовішчах невялікія — 2—10 тыс.т, зрэдку да 100 тыс.т. Колькасць фарбавальных вокіслаў жалеза ў рудзе вагаецца ў межах 17,6—78,9%. Руды прыдатныя для атрымання фарбаў тыпу муміё, сіена, умбра.
Вохра і вохрыстыя гліны трапляюцца ў выглядзе лінзаў і перарывістых праслояў магутнасцю ад 5—10 да 50—80 см сярод стракатых глін і кварцавых пяскоў алігацэн—неагенавага ўзросту, пераважна на ПдУ і Пд Беларусі (Лельчыцкі і Лоеўскі р-ны Гомельскай вобл.). На радовішчы Ляхава Гара (Лоеўскі р-н) запасы ацэньваюцца ў 9 тыс.т вохры і 141 тыс.т вохрыстых глін. Сыравіна прыдатная на выраб алейных, клеявых, у т. л. высакаякасных мастацкіх фарбаў, эмалей. Здаўна саматужна распрацоўваюцца ў агаленнях на правым беразе р. Дняпро каля Салаўёва Хутара (Лоеўскі р-н).
Глаўканіт знаходзіцца ў марскіх глаўканітава-кварцавых пародах, пераважна палеагенавага і мелавога ўзросту, якія пашыраны на Пд краіны на глыбіні 20—25 м; трапляюцца ў агаленнях (на правым беразе р. Дняпро і яго прытокаў) і мелавых кар’ерах. Колькасць мінералу ў пародзе дасягае больш за 20%. Запасы глаўканіту на радовішчы Ляхава Гара (Лоеўскі р-н) ацэньваюцца ў 15—18 млн.т. Пасля абагачэння глаўканітавы канцэнтрат прыдатны для вытв-сці высакаякасных будаўнічых, прамысловых і мастацкіх фарбаў розных адценняў зялёнага і карычневага колераў, устойлівых да ўздзеянняў атмасферы, святла, кіслот і шчолачаў.
На Беларусі глаўканіт як мінеральны пігмент выкарыстоўваўся са старажытных часоў, што засведчана даследаваннямі насценнага жывапісу (Сафійскі сабор 11 ст. і Спаса-Праабражэнскі храм 12 ст. ў Полацку, Благавешчанская царква 12 ст. ў Віцебску, Нікольская царква 17 ст. ў Магілёве і інш.). Глаўканіт — незаменны сродак пры рэстаўрацыйных работах.
Вівіяніт (патэнцыяльная крыніца фосфару, выкарыстоўваецца як танная фарба і мясцовае ўгнаенне) трапляецца ў выглядзе лінзаў і гнёздаў у неагенавых глінах і часцей у нізінных тарфяных балотах на глыбіні 0,25—1 м з магутнасцю пластоў торфавівіяніту 0,1—3 м (найбольшыя паклады ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях).
Каалін на Беларусі трапляецца ў выглядзе пластоў, лінзаў, гнёздаў у верхняй частцы кары выветрывання кіслых парод палеагену (другасны, пераадкладзены). Радовішчы Дзедаўка, Бярэзіна, Людзяневічы каля аднайменных вёсак у Жыткавіцкім, Сітніца (в. Сітніца) у Лунінецкім р-нах; праяўленні Скрыпіцкае (каля в. Браніслаў) у Жыткавіцкім, Глушкавічы і Селішча (каля в. Глушкавічы) у Лельчыцкім р-нах. Яны прымеркаваны да ўчасткаў неглыбокага (12—37,4 м) залягання фундаменту. Магутнасць пакладаў ад 1—3 да 53,9 м. Агульныя запасы кааліну-сырцу каля 55 млн.т, у т. л. прамысловыя — 3,5 млн.т. Сярэдні выхад абагачанага кааліну 28—29%. Якасць кааліну з-за ўтрымання дамешкаў нізкая, не адпавядае міжнар. стандартам, але магчыма яго распрацоўка сумесна з будаўнічым каменем і выкарыстанне ў вытв-сці будаўнічай керамікі, вогнетрывалых шамотавых і фарфора-фаянсавых вырабаў, якія не патрабуюць дасканалай белізны.
Бентаніт — тонкадысперсная высокапластычная гліна пераважна мантмарыланітавага саставу, элювіяльнага, вулканагенна-асадкавага і асадкавага паходжання. На Беларусі трапляецца ў выглядзе невялікіх праслояў у пародах венду, мелу, неагену. Яго найбольшае радовішча Астражанскае (на Пд ад в. Астражанка Лельчыцкага р-на) прымеркавана да антопальскага гарызонту міяцэну. Бентанітавыя гліны залягаюць на глыб. 21 м. Сярэдняя магутнасць пласта 8,7 м. Прамысловыя запасы 12,3 млн.т. Перспектыўны на выкарыстанне ў буравых і будаўнічых растворах, ліцейнай справе і інш.
Бурштын — выкапнёвая смала хвойных дрэў познамелавога — палеагенавага ўзросту, аморфнае высокамалекулярнае злучэнне арганічных кіслот пераменнага складу. Выкарыстоўваецца як ювелірна-вырабны камень, у фармакалогіі, лакафарбавай, парфумернай прам-сці і інш. На Беларусі трапляецца ў палеагенавых і больш маладых адкладах у выглядзе востравугольных і паўабкатаных абломкаў і зерняў, сплясканых кавалкаў памерам ад 0,1—30 мм да 10—15 см, у колькасці ад адзінкавых зерняў да 139 г/м³. Паўд. частка Беларусі тэрытарыяльна ўваходзіць у глаўканітава-кварцавую бурштынаносную фармацыю Балтыйска-Дняпроўскага рэгіёна, які пашыраны ад Прыбалтыкі да Украіны. Вылучаюць 3 перспектыўныя на бурштын зоны: заходнюю (Брэсцкая, Кобрынская і Драгічынская плошчы), цэнтральную (Лунінецкая, Жыткавіцка-Случанская, Лельчыцкая і Заазёрная плошчы) і ўсходнюю (Рэчыцка-Лоеўская плошча). Прагнозныя рэсурсы 92,3 тыс.т, 80—90% з іх прыдатныя на выкарыстанне ў ювелірнай справе. Найбольш значныя знаходкі бурштыну атрыманы з праяўлення Гатча (Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.), дзе бурштынаносныя чацвярцічныя (антрапагенавыя) пяскі магутнасцю 0,5—4 м залягаюць на глыбіні 3—6 м. Колькасць бурштыну ў іх вагаецца ад 1—2 да 49 зерняў на 1 кг пароды.
Выяўлена шмат іншых праяўленняў карысных выкапняў. У пародах крышталічнага фундаменту: графіт (Пухаўшчынскае праяўленне ва Уздзенскім р-не Мінскай вобл.), мармур і валастаніт (Рудзьмянскае праяўленне ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл.), дыябазы (Мікашэвіцка-Жыткавіцкі горст) і інш. У дыятрэмах Жлобінска-Рагачоўскай плошчы знойдзены крышталі алмазу і іх абломкі (12 зерняў памерамі 0,17—0,27 мм). У адкладах платформавага чахла: пірафіліт (бобрыкаўскі гарызонт ніжняга карбону, Лельчыцкая перспектыўная плошча), тытана-цырконіевыя россыпы (у верхнемелавых і кайназойскіх пародах у Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях), цэалітаносныя сіліцыты (трэпел, апокі і інш., радовішчы Стальное ў Хоцімскім, Дружба ў Касцюковіцкім, Соўна, Мурашкіна, Пярлоўскае і Іванаўскае ў Клімавіцкім раёнах Магілёўскай вобл. з прагнознымі рэсурсамі 1 млрд.т), крэмень (у мелавых адкладах на Пд і З краіны), лугавы мергель (вапнавы прэснаводны мергель — каля 300 пакладаў з агульнымі запасамі да 200 млн.т; у алювіяльных, азёрных і балотных адкладах галацэну), мораны дуб (трывалая старажытная драўніна — выкарыстоўваецца ў вырабе паркету, аздабленні мэблі, мастацкіх розных вырабах і інш.; у алювіяльных адкладах па далінах рэк Дняпро, Бярэзіна, Сож, Друць, Нёман і інш.), ледавіковыя валуны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́БЛЯ (франц. meuble ад лац. mobilis рухомы),
прадметы для абсталявання інтэр’ераў і адкрытых прастораў, стварэння камфортных умоў для працы і адпачынку; галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкага канструявання. Тыпалагічна падзяляецца паводле эксплуатацыйных прыкмет (для жылля, грамадскіх будынкаў, гар. асяроддзя, трансп. сродкаў), функцыян. прызначэння (для сядзення, ляжання, корпусная, функцыян. плоскасці, камбінаваная), канструктыўных асаблівасцей (рухомая, убудаваная, навясная), узроставых катэгорый насельніцтва, тыпаў грамадскіх будынкаў (універсальная, шматфункцыянальная). У ліку асн. патрабаванняў да М. — трываласць, эксплуатацыйная надзейнасць, модульная камбінаторнасць формаўтварэння, трансфармаванасць, тэхналагічнасць апрацоўкі і аздаблення паверхняў, эстэтычнасць дызайнерскага вырашэння (вобразная выразнасць, улік нац. традыцый і сац.гіст. -заканамернасцей, сінтэз мастацтва М. і архітэктуры, індывід. праява асобы аўтара ці заказчыка, рацыянальнасць формы, адпаведнасць модзе, колеравае вырашэнне). М. адлюстроўвае сац.-быт. ўклад насельніцтва, яго эстэт. ідэалы і нац. традыцыі, разам з аб’ёмна-арх. вырашэннем утварае стылявыя асаблівасці асяроддзя. У ліку маст. сродкаў М. — канстр. і аддзелачныя матэрыялы (дрэва, метал, пластмасы, скура, мэблева-дэкар. тканіны), фактура, тэкстура, колер.
З часоў Стараж. Егіпта вядомы табурэты, куфры, троны. ложа з разьбой і рэльефнымі ўстаўкамі. Ант. драўляная і бронзавая М. вылучалася яснасцю форм, спалучэннем прамых і выгнутых брусоў (стулы, ложкі, нізкія сталы, крэслы з геам. арнаментам і «звярынымі» матывамі). Сярэдневяковай М. ўласцівы масіўныя, трывалыя формы крэслаў, шафаў, ложкаў, сталоў, упрыгожаных арх. разьбой (аркі, нервюры), геам. і расл. арнаментам. Для стараж.-рус. М. характэрны лаканічныя па формах лавы, куфры, сталы, табурэты з разнастайнай разьбой і размалёўкай. Арыгінальныя формы нізкай, часта выгнутай М. з паліраванага дрэва, лаку склаліся ў краінах Азіі. У эпоху Адраджэння зацвярджаецца М. з рамна-філянговай канструкцыяй, якая будавалася паводле ордэрнай архітэктуры, арганічна ўваходзіла ў грамадскі і жылы інтэр’ер. Двух’ярусныя шафы, кабінеты са скрынкамі на падстоллі, касапанкі (куфры са спінкай і падлакотнікамі для сядзення), касоне (куфры-скрынкі, упрыгожаныя пазалотай, размалёўкай і інш.), ложкі з балдахінамі, крэслы, упрыгожаныя арх. матывамі, жывапісам, рэльефамі; арнаментальная або выяўл.інтарсія звязвала М. з архітэктурай інтэр’ера. Парадная М. барока, ракако, класіцызму, ампіру з каштоўнай фанероўкай, разьбой, пазалотай маркетры, бронз. накладкамі, літымі дэталямі (сталы, шафы, буфеты, кабінеты, сакратэры, стулы, крэслы, канапы) утварала гарнітуры стацыянарных і перасоўных прадметаў. У ліку майстроў, якія стваралі свой стыль М.: сям’я Жакоб, А.Ш.Буль, Ж.А.Рызенер, Д.Ронтген (Францыя), Т.Чыпендэйл, Дж.Хеплуайт, Т.Шэратан (Вялікабрытанія). У Расіі М. часта стваралі архітэктары В.В.Растрэлі, Ч.Камерон, Дж.Кварэнгі, А.Вараніхін, К.Росі. М. ракако і бідэрмеера, англ. і галандская М. 17—18 ст. імкнулася да камфортнасці, зручнасці, што парушала традыц. яе сувязь з палацавымі рытуаламі. У 19 ст. поруч з эклектычнай М. у гіст. стылях з’явіліся новыя тыпы масавай практычнай М. (гнуткая «венская» М). Стыль мадэрн на мяжы 19—20 ст. увёў цякучыя лініі, вытанчаную фактуру (інкрустацыя шклом і керамікай, накладкі з паліраванага металу) і садзейнічаў аблягчэнню М., утварэнню новых рацыянальных форм (Х. ван дэ Велдэ ў Бельгіі, Ч.Р.Макінташ у Шатландыі). Пашырэнне ў 20 ст. функцыяналізму спрыяла пошукам лаканічных форм і яснай тэктонікі М., выкарыстанню новых матэрыялаў (стальныя трубы і палосы, клееная драўніна), распрацоўцы ўбудаванай, секцыйнай, зборна-разборнай і трансфармаванай М. для жылых пакояў, кухняў, кантор, банкаў, школ і інш. дызайнерскія метады яе праектавання. М. распрацоўвалі вербунды, Баўгауз, Вышэйшыя маст.-тэхн. майстэрні ў Маскве, буйнейшыя архітэктары (Ле Карбюзье, В.Гропіус, М.Броер, Л.Міс ван дэр Роэ, А.Родчанка, Л.Лісіцкі, У.Татлін і інш.). Развіццё арганічнай архітэктуры, вывучэнне нац. традыцый стымулявалі распрацоўку ўзораў найб. простай, зручнай М., якая адпавядала мясц. умовам (Ф.Л.Райт у ЗША, А.Аалта ў Фінляндыі, А.Якабсен у Даніі). Асн. канструкцыйна-маст. асаблівасці сучаснай М. — макс. зручнасць, функцыянальнасць, прастата, часам эклектычнасць. У многіх мясцовасцях (Паволжа, Прыкарпацце, паўд. Польшча. Брэтань) захоўваюцца нар. традыцыі вытв-сці і ўпрыгожання М.
На Беларусі нешматлікія і простыя прадметы абсталявання жылля феад. эпохі выконвалі чыста утылітарныя функцыі (услон, тапчан, ёмістасці для захоўвання быт. рэчаў, калыска, лава, паліца, палок і інш.). М. рабілі самі гаспадары ці мясц. майстры-саматужнікі. У 14—16 ст. М. палацаў і замкаў вызначалася масіўнасцю, прастатой прысадзістых форм. У аздабленні былі пашыраны нізкарэльефная разьба геам. і расл. характару, таніроўка ў цёмна-карычневы колер, паліраванне, акоўка. У 17—18 ст. пад уплывам барока М. набыла больш вытанчаныя формы, Яе аздаблялі высокарэльефнай і ажурнай разьбой расл. характару, размалёўкай. У многіх бел. гарадах працавалі цэхі майстроў-мэбельшчыкаў. У 2-й пал. 17 ст.бел. разьбяры і майстры-мэбельшчыкі Д.Паўлаў, П.Тарасаў, І.Дракула, К.Міхайлаў і інш. працавалі ў Маскве, дзе выраблялі для палацаў і храмаў шафы, крэслы, сталы, куфэркі, аздобленыя разьбой, размалёўкай, абіўкай аксамітам, акоўкай. З канца 18 ст. пад уплывам класіцызму формы і дэкор М. сталі больш спакойнымі і ўраўнаважанымі. Шырока ўжываліся тачэнне, залачэнне, абіўка тканінамі, метал. літыя накладкі ў выглядзе маскаронаў, звярыных лап і інш. Нярэдка М. аздаблялі інкрустацыяй і мазаікай. Была пашырана садова-паркавая чыгунная М., зробленая на чыгуналіцейных з-дах. М. небагатых сядзіб і гар. жылля вызначалася большай прастатой, часта фарбавалася ў адзін колер (часцей у зялёны). У канцы 19 ст.нар. М. стала больш разнастайнай, пашырыліся сталы на ножках, куфры, шафы, канапы, ложкі, падвясныя паліцы, шафкі для посуду. Аздаблялі М. такарнымі накладкамі, прапілоўкай, размалёўкай і інш. Павялічылася колькасць рамеснікаў-мэбельшчыкаў, у многіх гарадах і мястэчках працавалі майстэрні, у Бабруйску — мэблевая ф-ка, у Гомелі, Магілёве, Давыд-Гарадку, в. Лахва Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. выраблялі М., плеценую з лазы, характар дэкору якой у канцы 19 — пач. 20 ст. вызначаўся рысамі стылю мадэрн. У 1920—30-я г. з’явілася секцыйная, камбінаваная, спецыялізаваная М. У 1950—60-я г. самаробная М. практычна выйшла з ужытку. Прадпрыемствы мэблевай прамысловасці ствараюць масавыя камплекты і унікальныя гарнітуры паводле матываў традыц.нар.М., узораў вядучых мэблевых фірм свету. Спецыялістаў па маст. праектаванні і канструяванні мэблі рыхтуюць Бел.АМ і Бел.тэхнал.ун-т. Сярод вядучых спецыялістаў у галіне дызайну М. — І.Харламаў, У.Макарэвіч, У.Гераўкер і інш.
Літ.:
Кес Д. Стили мебели. Будапешт, 1979;
Мигаль С.П. Основы проектирования мебели. Львов, 1989;
Да арт.Мэбля. А.Ш.Буль. Шафа. 2-я пал. 17 ст. Францыя.Да арт.Мэбля. Д.Ронтген. Вялікае бюро. 1783.Да арт.Мэбля. Куфар з в. Мокрая Дуброва Пінскага раёна Брэсцкай вобл.Пач. 20 ст.Да арт.Мэбля. Крэсла. Пач. 20 ст. Майстар Хмель з г.п. Мір Гродзенскай вобл.Да арт.Мэбля. Г.Голейн. Канапа «Мэрылін». 1981.