Не́гле ’нельга, немагчыма’ (ТС). У выніку перастаноўкі зычных ад нельга ’тс’; канчатак ‑е можна вытлумачыць па-рознаму: або *негля > негле пад уплывам адпаведных прыслоўяў на -е тыпу добра (на думку Карскага, 2–3, 76, з польскай ці ўкраінскай), або як захаванне старажытнай формы дав. скл. ад льга (гл.), параўн. ст.-слав.нельзѣ, з узнаўленнем непалаталізаванага зычнага г. Фармальна падобнае рус.нёгли, негли ’хіба, няўжо’ мае іншае паходжанне (нег‑ли?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус.кур., арл., калуж.зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял.зы́ркнуть, укр.зирну́ти, зи́ркнути, польск.zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв.зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед.ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус.подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўшчэ́нны ’форма ацэнкі ад тоўсты, як і здаравенны, бялізны, шырозны’ (Янк. 2, Растарг.), таўшчэ́нный ’тс’ (Бяльк.), таўшчэ́рны ’тс’ (Байк. і Некр.), тоўшчэ́зны, тоўшчэ́лезны, тоўшчэ́лны ’тс’ (ТС), таўшчэ́разны ’тс’ (Байк. і Некр.); сюды ж таўсце́нны ’тс’ (люб., ЖНС; Ян.), товсти́зный ’тс’ (Клім.), таўсце́разны ’тс’ (карэліц., Сл. ПЗБ; пух., З нар. сл.). Утвораны па тыпу здаравенны, бялізны, велізарны і пад. з экспрэсіўнай “вертыкальнай” заменай зычных, выкліканай іх прыпадабненнем і распадабненнем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРУЗІ́НСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма, якая адлюстроўвае фанемны склад грузінскай мовы. Летапіс Грузіі («Картліс цхаврэба») прыпісвае стварэнне грузінскага пісьма цару Фарнавазу (4—3 ст. да н.э.). Некат. навукоўцы звязваюць грузінскае пісьмо з усх.-арамейскім пісьмом эліністычнага перыяду. У выніку хрысціянізацыі Грузіі адбылася трансфармацыя арамейскай асновы пад уплывам грэч. пісьма: мяняўся напрамак пісьма (ад справа налева да адваротнага), парадак літар у алфавіце, уводзіліся знакі для галосных, якія часткова былі запазычаны з грэч. пісьма. Існуе гіпотэза аб удзеле ў стварэнні грузінскага пісьма Месропа Маштоца (гл. ў арт.Армянскае пісьмо). У стараж.-груз. алфавіце было 37 (пазней 38) літар, якія мелі і лічбавае значэнне, у сучасным — 33 (5 для галосных, 28 для зычных). Вял. літары, як правіла, адсутнічаюць. Першыя пісьмовыя помнікі грузінскага пісьма датуюцца 5 ст.н.э. — надпісы ў груз. манастыры ў Палесціне (каля 433) і інш.
У працэсе развіцця ўзніклі 3 асн. формы грузінскага пісьма, якія значна адрозніваліся. Мрглавані (круглае) — устаўнае пісьмо з акруглым абрысам і аднолькавым памерам літар — існавала да 9—10 ст. З яго развілася нусхуры (радковае) — з вуглаватым нахіленым напісаннем і рознымі па вышыні літарамі (было пашырана ў 9—11 ст.). У 10 ст. на аснове нусхуры ўзнікла мхедрулі (грамадзянскае, ці свецкае) таксама з рознай вышынёй літар і круглым абрысам. Да 17 ст. мхедрулі набыло сучасны выгляд, пранікла ва ўсе сферы ўжывання, а з увядзеннем ў 1629 кнігадруку канчаткова стабілізавалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎНЫ АПАРА́Т,
сукупнасць органаў цела чалавека з рознай фізіял. функцыяй, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні гукаў мовы. Складаецца з 2 груп органаў: органы дыхання (лёгкія з бронхамі і трахеяй), якія ствараюць неабходны для ўтварэння гукаў струмень паветра; органы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у гукаўтварэнні, — актыўныя (рухомыя), здольныя змяняць аб’ём і форму маўленчага тракту і ствараць у ім перашкоды для выдыхаемага паветра, і пасіўныя (нерухомыя) — зубы, цвёрдае паднябенне, поласць носа. Актыўныя органы мовы: гартань — верхняя расшыраная частка трахеі, утвораная шэрагам рухомых храсткоў; галасавыя звязкі ў ёй — мускульныя тканкі, якія могуць мяняць сваю напружанасць, — крыніца голасу, іх ваганні ад выдыхнутага з лёгкіх паветра вызначаюць таксама мелодыку мовы; глотка, якая можа звужацца і расшырацца; язык, здольны выконваць разнастайныя рухі (дзякуючы рухомасці языка і ніжняй сківіцы ўтвараюцца рэзанатарныя поласці рознай формы і аб’ёму, якія вызначаюць фармантную структуру гукаў); губы, здольныя выконваць розныя артыкуляцыі; паднябенная занавеска з т.зв. маленькім язычком, ці увулай, якая пры падняцці закрывае ход у нос і адасабляе такім чынам поласць носа ад глоткі; пры апусканні яна пакідае праход у гэту поласць адкрытым. Усе актыўныя органы пры збліжэнні ці сутыкненні з пасіўнымі (або паміж сабою) утвараюць перашкоду для выдыхнутага паветра. У месцы перашкоды ўзнікае крыніца шуму, патрэбнага для вымаўлення зычных гукаў. Зубы і цвёрдае паднябенне з’яўляюцца толькі месцам дзеяння актыўных органаў. Поласць носа — рэзанатар пры ўтварэнні насавых гукаў.
Літ.:
Зиндер Л.Р. Обшая фонетика. Л., 1960;
Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973.
Рату́нак ’ратаванне, дапамога’ (ТСБМ, Бяльк.), рату́нок, ре̂ту́нок ’дапамога ў бядзе’ (Нас., ТС), ряту́нак ’тс’ (шум., рас., Сл. ПЗБ), ’плач’ (?) (Жд. 2). Ст.-бел.ратунак, рятунок, ретунок (1514 г.; Булыка, Лекс. запазыч., 41), што з ням.Rettung ’тс’ праз ст.-польск., параўн. польск.ratunek ’тс’. Фанетычная і марфалагічная адаптацыя, у тым ліку элемента ‑ung (ж. р.) > ‑ек/‑ок/‑ак (м. р.), верагодна, праз стадыю *retunk, як адзначае Брукнер (454), з далейшым развіццём галоснага паміж збегам зычных. Гл. ратаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіргу́ль ‘стрыж, Apus apus L.’ (ушац., бяроз., ЛА, 1; Ласт.). Утворана пры дапамозе непрадуктыўнага суф. ‑уль‑ ад гукапераймальнага дзеяслова свіргата́ць ‘шчабятаць’ (ТСБМ) як суб’ект дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 67), параўн. таксама свыргота́тэ ‘цвыркаць’ (драг., Нар. словатв.), укр.сверготі́ти ‘тс’, польск.świergotać, szwargotać ‘тс’, якія паводле Брукнера (536; гл. таксама ЕСУМ, 5, 188, 195), утвораны на польскай глебе, што цяжка давесці, паколькі чаргаванне глухіх і звонкіх зычных у гукаперайманняў — звычайная з’ява ў славянскіх мовах. Параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіжа́ць ’быць надта ўзбуджаным’ (Сцяшк.). Гэты дзеяслоў звязаны з назвай насякомага гіж (гл.). Такая сувязь зразумелая і звычайная. Параўн. у польск. мове giez ’авадзень’, gzić się ’скакаць, бегаць, сваволіць і да т. п.’ (гл. гэта слова ў Слаўскага, I, 387). Сюды ж і гіжува́ць ’бегаць ад укусаў сляпнёў, аваднёў і мух’ (Бяльк.).
Ґіжа́ць ’кішэць’ (Сцяц.), ґіжэ́ць ’кішэць, звінець, гудзець, гаманіць, крычаць’ (Сл. паўн.-зах.). Здаецца, гэтыя словы ўзніклі азванчэннем зычных з кішэць (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 224), бел.дыял.гіжа́ць з’яўляцца ітэратывам-дуратывам на ‑jati ад дзеяслова *gъziti (з падаўжэннем ъ > у).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сос1 ‘шаша’ (Сл. Брэс.; драг., Сл. ПЗБ). З польск.szosa з асіміляцыяй ш — с > с — с і стратай канцавога галоснага. Сюды ж сош ‘тс’ (Скарбы; кам., Жыв. сл.) з метатэзай зычных, параўн. таксама со́ша ‘тс’ (Ян.).
Сос2 ‘нагар, смала з цыбука ў люльцы’ (ТСБМ, Варл.; брасл., астрав., лаг., швянч., воран., шальч., Сл. ПЗБ; Скарбы). Дэвербатыў ад ссаць ‘смактаць’, параўн. насос2 ‘тс’ (гл.).
Сос3 ‘соус, падліўка’ (Ласт.), ‘вадкая частка стравы’ (навагр., Жыв. сл.), ‘мачанка’ (Сцяшк.). З польск.sos ‘соус’, запазычанага з заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням.Sosse ‘тс’, франц.sause ‘тс’. Гл. соус.